Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Мацьвея


 

 

Евангеля подле сьвятога Мацьвея

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27
– 28

 

9

1 І, уступіўшы ў струг, пераплыў і прышоў да места Свайго. 2 I вось, прыне́сьлі да Яго хворага паляржаванага, на пасьцелі ляжачага. I Ісус, бачачы веру іхную, сказаў паляржаванаму: „Асьмелься, дзяцё! дараваны табе грахі твае". 3 I, вось, некатрыя з кніжнікаў сказалі самы ў сабе: „Гэты блявузґае". 4 А Ісус, ведаючы думкі іхныя, сказаў: „Чаму думаеце благое ў сэрцах сваіх? 5 Во што лягчэй сказаць: 'Дараваны табе грахі', ці сказаць: 'Устань а йдзі'? 6 Але каб вы ведалі, што Сын Людзкі мае ўладу на зямлі дараваць грахі" (тады кажа да паляржаванага): „Устань, вазьмі пасьцелю сваю і йдзі да дому свайго". 7 I ён устаў, і пайшоў да дому свайго. 8 I як груды бачылі гэта, палохаліся й хвалілі Бога, Каторы даў такую моц людзём.

9 I як Ісус адыходзіў адгэнуль, Ён абачыў чалавека, ля збору мыта седзячага, званага Мацьвеям, і сказаў яму: „Ідзі за Імною". I ён устаў а пайшоў за Ім.

10 I сталася, як Ісус узьляжаў за сталом у доме, і вось, шмат мытнікаў а грэшнікаў, прышоўшы, узьляжалі зь Ісусам а з ву́чанікамі Ягонымі. 11 I як фарысэі абачылі гэта, яны сказалі ву́чанікам Ягоным: „Чаму есьць Вучыцель ваш із мытнікамі а грэшнікамі?" 12 Ісус жа, пачуўшы гэта, сказаў ім: „Не здаровыя патрабуюць лекара, але хворыя. 13 Пайдзіце ж і наўчыцеся ж, што знача: 'міласэрдзя хачу, а не аброку'? бо Я прышоў прыгу́каць не справядлівых, але грэшнікаў да ка́яты".

14 Тады дабліжыліся да Яго ву́чанікі Яанавы, кажучы: „Чаму мы а фарысэі постуем часта, а ву́чанікі Твае ня постуюць?". 15 I сказаў ім Ісус: „Ці могуць смуціцца сынове вясельнага палацу, пакуль ізь імі малады? Але настануць дні, калі адыймуць у іх маладога, і тады будуць поставаць. 16 I ніхто да старога адзецьця не прышывае лапіка зь няваленага сукна, бо нова прышытае сьцягнецца, і дзірка будзе горшая. 17 I не наліваюць віна маладога ў скураныя мяхі старыя, бо мяхі парвуцца, і віно выцякае, і мяхі гінуць; але наліваюць віно маладое ў мяхі новыя, і захаваецца адно й другое.

18 Як Ён казаў гэта ім, вось, нейкі старац прышоў і пакланіўся Яму, кажучы: „Дачка мая кагадзе́ паме́рла, але прыйдзі і ўзлажы руку́ Сваю на яе, і яна ажывець". 19 I, устаўшы, Ісус пайшоў за ім, і ву́чанікі Ягоныя.

20 I вось, жонка, двананцаць год хворая на крывацеч, даблі́жылася адзаду і даткнулася да кутаса́ адзецьця Ягонага; 21 Бо яна казала сама сабе: „Калі адно даткнуся да адзецьця Ягонага, ачуняю". 22 Ісус жа, абярнуўшыся й абачыўшы яе, сказаў: „Асьмелься, дачка, вера твая ўздаравіла цябе". I жонка з тае гадзіны была́ ўздароўлена.

23 I як прышоў Ісус да дому старцовага і абачыў грыцоў на жалейцы а галасуючы люд, 24 Сказаў: „Адыйдзіце, бо дзеўка не паме́рла, але сьпіць". I сьміяліся зь Яго. 25 Але як груд вывялі, Ён, увыйшоўшы, узяў яе за руку́, і дзеўка падняла́ся. 26 I разыйшліся галасы праз гэта па ўсей зямлі тэй.

27 Як Ісус ішоў стуль, за Ім ішло двух нявісных, крычачы а кажучы: „Сыну Давідаў, зьмілу́йся над намі!". 28 А як Ён прышоў да дому, нявісныя дабліжыліся да Яго. I кажа ім Ісус: „Ці верыце, што Я магу гэта зрабіць?" Яны кажуць Яму: „Але́, Спада́ру!". 29 Тады Ён даткнуўся да ачоў іхных і сказаў: „Подле веры вашае няхай станецца вам". 30 I адчыніліся вочы іхныя. I Ісус стродка сказаў ім: „Глядзіце, каб ніхто не даведаўся". 31 А яны, вышаўшы, разгаласілі празь Яго па ўсе́й зямлі тэй.

32 Як жа тыя выходзілі, то прывялі да Яго немага, апанаванага нячысьцікам. 33 I, як нячысьцік быў выгнаны, немы пачаў гу́каць. I груды, дзівуючыся, гу́калі: „Ніколі ня было такое зьявы ў Ізраелю". 34 А фарысэі гу́калі: „Ён выганяе нячысьцікаў моцаю князя нячысьцікаў".

35 I хадзіў Ісус па ўсіх местах а сёлах, ву́чачы ў бажніцах іхных, абяшчаючы Евангелю гаспадарства і ўздараўляючы ўсялякую хваробу а ўсялякае няўздоленьне памеж люду.

36 Ба́чачы груды, Ён зжаліўся над імі, што яны былі́ высіленыя а расьцярушаныя, як авечкі, пастыра́ ня маючыя. 37 Тады кажа Ён ву́чанікам Сваім: „Жніва́ запраўды шмат, але работнікаў мала; 38 Дык маліце Спадара́ жніва́, каб высунуў работнікаў на жніво Свае".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст