01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28
8
1 Як жа зышоў Ён із гары, за Ім пайшло шмат грудоў. 2 I вось, падышоў пракажаны і, кланяючыся Яму, сказаў: „Спада́ру, калі хочаш, можаш мяне ачысьціць". 3 Ісус, выцягнуўшы руку́, даткнуўся да яго й сказаў: „Хачу, ачысьціся". I ён якга́ ачысьціўся ад праказы. 4 I кажа яму Ісус: „Глядзі, нікому не кажы; але пайдзі, пакажыся сьвятару і абрачы дар, які расказаў Масей, на сьветчаньне ім".
5 А як увыйшоў да Калернауму, да Яго падышоў сотнік і прасіў Яго: 6 „Спада́ру! дзяцюк мой ляжыць дома, у яго паляруш, і ён вельма мучыцца". 7 Ісус кажа яму: „Я прыйду і ўздараўлю яго". 8 Сотнік жа адказаў і сказаў: „Спада́ру! я ня годзен, каб Ты ўвыйшоў пад страху маю; але скажы толькі слова, і ачуняе слуга мой; 9 Бо я, і людзіна падуладная, і маю пад сабой вояў, кажу аднаму: 'Пайдзі', і йдзець; і другому: 'Прыйдзі', і прыходзе; і слузе свайму: '3рабі гэта' і робе". 10 Пачуўшы гэта, Ісус зьдзіваваўся й сказаў ідучым за Ім: „Запраўды кажу вам: у нікім такое веры ў Ізраелю не знайшоў Я. 11 Кажу ж вам, што шмат прыйдзе з усходу і із захаду і засядуць із Абрагамам, Ісаком а Якавам у гаспадарстве нябёсным; 12 А сынове гаспадарства выкінены будуць у цемру навонную; там будзе плач а скрыгот зубамі". 13 I сказаў Ісус сотніку: „Ідзі, і, як ты ўверыў, няхай будзе табе". I ачуняў дзяцюк тае ж гадзіны.
14 I прыйшоўшы да дому Пятровага, Ісус абачыў цешчу ягоную, што ляжала й была ў гару́чцы. 15 I даткнуўся да рукі ейнае, і гаручка пакінула яе; і яна ўстала а паслугавала ім.
16 Як жа настаў вечар, да Яго прывялі шмат апанаваных злым духам, і Ён выгнаў духоў словам, і ўсіх няўздолюючых уздаравіў, 17 Каб спаўні́лася сказанае Ісаям прарокам, што кажа: „Ён узяў на Сябе няўздоленьні нашы і панёс хваробы".
18 Як Ісус абачыў навокал Сябе вялікія груды, расказаў адплысьці на другі бок.
19 I дабліжыўся адзін із кніжнікаў, і сказаў Яму: „Вучыцелю! я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў". 20 I кажа яму Ісус: „Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя - гнезды, а сын людзкі ня мае йдзе галавы прытуліць".
21 Другі ж із ву́чанікаў Ягоных сказаў Яму: „Спада́ру! дазволь імне ўперад пайсьці і пахаваць айца свайго". 22 Але Ісус сказаў яму: „Ідзі за Імною і пакінь мертвым хаваць памерлых сваіх".
23 I як увыйшоў Ён у струг, за Ім пайшлі ву́чанікі Ягоныя. 24 I вось, узьнялася вялікая бура на мору, ажно хвалі залівалі струг; а Ён спаў. 25 I, дабліжыўшыся, яны пабудзілі Яго й сказалі: „Спада́ру! ратуй нас - гінем!" 26 I кажа ім: „Чаму вы баязьлівыя, малаверныя?" Потым, устаўшы, зганіў вятры а мора, і стала вялікая цішыня. 27 Людзі ж дзіваваліся й сказалі: „Што за Гэты, што вятры а мора слухаюць Яго?"
28 I як Ён прыбыў на другі бок да зямлі Ґерґесынскае, Яго перанялі два апанаваныя д'яблам, вышаўшы з грабоў, надта злыя, ажно ніхто ня мог праходзіць тудэй. 29 I вось, яны закрычэлі: „Што Табе да нас, Ісусе, Сыну Божы? Ты прышоў сюды без пары мучыць нас". 30 Далёка ж ад іх пасьцілася вялікая чарада сьвіньняў. 31 I нячысьцікі прасілі Яго, кажучы: „Калі выжанеш нас, то пашлі нас у чараду сьвіньняў". 32 I сказаў ім „Ідзіце". I яны, вышаўшы, пайшлі ў сьвіньні. I вось, уся чарада сьвіньняў кінулася із стромы ў мора і загінула ў вадзе. 33 Пасучыя ж іх уцяклі і, прышоўшы да места, павядалі праз усе і праз тых апанаваных нячысьцікам. 34 I вось, усё места вышла напярэймы Ісусу і, абачыўшы Яго, малілі, каб Ён адыйшоў ад граніцаў іхных.
|