01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28
3
1 Тых дзён Яан Хрысьціцель, абяшчаючы, прыбыў на пустыню Юдэйскую, 2 Кажучы: „Кайцеся, бо дабліжылася гаспадарства нябёснае!" 3 Бо ён тый, праз каго сказа́на Ісаям прарокам, кажучы: „Голас гука́ючага на пустыні́: гатуйце дарогу Спадарову, раўнуйце сьцежкі Ягоныя!" 4 А тый Яан меў адзецьце сабе зь вярблюджае поўсьці й дзягу на сьцёгнах сваіх; і ежаю яму была́ шаранча а дзікі́ мёд. 5 Тады выходзіў да яго Ерузалім а ўся Юдэя а ўся аколіца ёрданская. 6 I хрысьціліся ў яго ў Ёрдане раццэ, спавядаючыся з грахоў сваіх. 7 I як ён бачыў шмат каго з фарысэяў а садукеяў, што прыходзілі да яго хрысьціцца, ён казаў ім: „Родзе га́давы, хто перасьцярог вас уцякаць ад надыходзячага гневу? 8 Дык давайце плады годныя ка́яты; 9 I ня думайце казаць самым сабе: 'Айцец у нас Абрагам', бо кажу вам, што можа Бог із камянёў гэтых узьняць дзеці Абрагаму. 10 I цяпер таксама сякіра да караня дзерваў прыложана; дык кажнае дзерва, што не даець добрага плоду, будзе сьсечана й кінена ў цяпло. 11 Я хрышчу вас у вадзе на ка́яту, але Тый, што йдзець просьле мяне, дужшы за мяне, чыйго вобую я ня годны панесьці; Ён будзе хрысьціць вас у Духу Сьвятым а агню. 12 Веялка Ягоная ў руццэ Ягонай, і ачысьце ток Свой, і зьбярэць пшонку Сваю да сьвірна, а ўмецьце спале агнём нязгасным".
13 Тады прыбывае Ісус із Ґалілеі на Ёрдан да Яана, каб прыняць хрэст ад яго. 14 Але Яан забараніў Яму, кажучы: „Я патрабую быць хрышчаным Табою, а Ты прыходзіш да мяне". 15 Але Ісус, адказуючы, сказаў яму: „Дазволь цяпер, бо належа нам выпаўніць усю справядлівасьць". Тады ён дазволіў Яму. 16 I, ахрысьціўшыся, Ісус зараз вышаў з вады; і, гля, рашчыніліся нябёсы над Ім, і абачыў Духа Божага, што спушчаўся, як галуба, і зыходзіў на Яго. 17 I, гля, голас ізь нябёсаў, кажучы: „Гэта Сын Мой умілаваны, Каторага Я ўпадабаў!"
|