Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Мацьвея


 

 

Евангеля подле сьвятога Мацьвея

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27
– 28

 

28

1 Як мінула сыбота, золкам першага дня тыдня, прышла Марыя Магдалена а другая Марыя глядзець гробу. 2 I вось, сталася вялікае трасеньне зямлі, бо ангіл Спадароў, зышоўшы зь неба, прыступіўшы, адкаціў камень ад дзьвярэй і сядзеў на ім. 3 Від ягоны быў, як маланьня, і адзецьце ягонае белае, як сьнег. 4 I із страху яго вартаўнікі дрыжэлі й сталі, як мертвыя. 5 I, адказуючы, ангіл сказаў жанка́м: „Не лякайцеся, бо я ведаю, што Ісуса ўкрыжаванага шукаеце: 6 Яго няма тут, бо Ён ускрэс, як сказаў. Падыйдзіце, абачча месца, ідзе Спадар ляжаў. 7 I борзда йдзіце, і скажыце ву́чанікам Ягоным, што Ён ускрэс ізь мертвых, і вось, Ён выперадзе іх да Ґалілеі; там абачыце Яго. Вось, я сказаў вам".

8 I, вышаўшы борзда з гробу, яны із страхам і радасьцяй вялікай пабеглі наказаць ву́чанікам Ягоным. 9 I як яны йшлі наказаць ву́чанікам, вось, Ісус пераняў іх, кажучы: „Здаровы!" I яны, дабліжыўшыся, ухапіліся за ногі Ягоныя, і пакланіліся Яму. 10 Тады сказаў ім Ісус: „Не палохайцеся; ідзіце, накажыце братом Маім, каб ішлі да Ґалілеі, і там яны абачаць Мяне".

11 Як жа яны адышлі, вось, некатрыя з вартаўнікоў, прышоўшы да места, наказалі найвышшым сьвятаром усе, што сталася. 12 I гэтыя, зьбершыся із старца́мі й зрадзіўшыся, узяўшы досыць срэбла, далі́ жаўнерам, 13 Кажучы: „Скажыце, што ву́чанікі Ягоныя, прышоўшы ночы, укралі Яго, як мы спалі. 14 А калі дзейкі праз гэта дойдуць да намесьніка, мы пераканаем яго і вас абясьпечым". 15 Дык гэтыя ўзялі́ срэбла й зрабілі, як гэныя навучылі. I разьне́слася слова гэтае памеж Юдэяў дагэтуль.

16 Адзінанцацёх жа ву́чанікаў пайшлі да Ґалілеі, на гару, куды прызначыў ім Ісус. 17 I, абачыўшы Яго, пакланіліся Яму; але некатры сумляўся.

18 А Ісус, дабліжыўшыся, гутарыў зь імі, кажучы: „Уся ўлада дана Імне на нябёсах і на зямлі. 19 Дык ідзіце й рабіце ўсі народы ву́чанікамі Маімі, хрысьцячы іх у імя Айца а Сына а Сьвятога Духа, 20 Вучачы іх заховаваць усе, што Я расказаў вам; і вось, Я з вамі ўсі дні аж да сканчэньня веку". Амін.

 


Папярэдняя старонка | Старонка 28 з 28
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст