01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28
14
1 У тым часе тэтрах Гірад пачуў ведамкі празь Ісуса. 2 I сказаў служцом сваім: „Гэта Яан Хрысьціцель; ён ускрэс ізь мертвых і затым магучыя ўчынкі дзеюцца Ім. 3 Бо Гірад няў Яана, зьвязаў яго й пасадзіў у вязьніцу за Гіродыяду, жонку Піліпаву, брата свайго; 4 Бо Яан казаў яму: „Ня маеш права ты мець яе". 5 I хацеў забіць яго, але баяўся гурбы, бо мелі яго за прароку. 6 На ўгодкі радзі́наў Гірадавых, дачка Гіродыяды скакала сярод іх і ўпадабаў яе Гірад. 7 Затым ён пад прысягаю абяцаў ёй даць, чаго толькі яна папросе. 8 А яна, падвучаная маткаю сваёй, сказала: „Дай імне тут на талерцы галаву Яана Хрысьціцеля". 9 I засмуціўся кароль; але, дзеля прысягі і ўзьляжачых ізь ім, расказаў ёй даць. 10 I паслаў, і сьцялі́ галаву Яана ў вязьніцы, 11 I прыне́сьлі галаву ягоную на талерцы, і далі́ дзеўцы, а яна зане́сла яе маці сваёй. 12 Ву́чанікі ж ягоныя, прыступіўшы, ўзялі цела і пахавалі яго; і пайшлі, наказалі Ісусу. 13 Ісус, пачуўшы, адплыў стуль стругам адзін на пустыннае месца; а груды, пачуўшы праз гэта, пайшлі за Ім ізь мест пехатой. 14 I, вышаўшы, Ісус абачыў чысьлены груд людзёў, і зжаліўся над імі, і ўздаравіў хворых іхных.
15 А як настаў вечар, прыступіліся да Яго ву́чанікі Ягоныя, кажучы: „Пустыня тутака, дый час ужо позны, адпусьці груды, каб яны пайшлі да сёлаў і купілі сабе ежы". 16 Але Ісус сказаў ім: „Ня надабе ім ісьці; вы дайце ім есьці". 17 Яны ж кажуць Яму: „Мы ня маем нічога, апрача пяцёх букаткаў і дзьвюх рыбаў". 18 Ён сказаў: „Прынясіце іх Імне сюды". 19 і расказаў грудом сесьці на траву, і, узяўшы пяць букаткаў і дзьве рыбы, глянуў на неба, дабраславіў і, паламіўшы, даў букаткі ву́чанікам, а ву́чанікі - грудом. 20 I елі ўсі, і пад'елі; і набралі засталых кавалкаў двананцаць кашоў поўных. 21 А тых, што елі, было каля пяцёх тысячаў чалавекаў, апрача жанок а дзяцей.
22 I за́раз прысі́ліў Ісус ву́чанікаў сваіх увыйсьці ў струг і пераплысьці ўперад за Яго на другі бок, пакуль Ён адпусьце груды. 23 I адпусьціўшы груды, Ён узышоў на гару памаліцца на адзіноце; і ўвечары заставаўся там адзін. 24 А струг пасярод мора быў кі́даны хвалямі, бо вецер быў праціўны.
25 Чацьвертае варты ночы пайшоў да іх Ісус, ідучы па мору. 26 I вучанікі, бачачы Яго йдучага па мору, спалохаліся й сказалі: „Гэта здань"; і із страху закрычэлі. 27 Але Ісус якга загу́каў да іх, кажучы: „Асьмельцеся; гэта Я, не палохайцеся". 28 I, адказуючы Яму, Пётра сказаў: „Спада́ру, калі гэта Ты, раскажы імне прайсьці да Цябе па вадзе". 29 Ён сказаў: „Ідзі". I, зышоўшы із струга, Пётра пайшоў па вадзе і падышоў да Ісуса; 30 Але, бачачы вялікі вецер, спалохаўся і, пачаўшы тапіцца закрычэў, кажучы: „Спада́ру! ратуй мяне". 31 Ісус якга выцягнуў руку́, ухапіў яго й кажа яму: „Малаверны, чаму ты суміўся?" 32 I як увыйшлі яны ў струг, вецер сьціх. 33 Былыя ў струзе падышлі, пакланіліся Яму й сказалі: „Запраўды Ты Сын Божы".
34 I, пераплыўшы, прыбылі́ да зямлі Ґенісарэцкае. 35 I як людзі таго месца добра пазналі Яго, яны паслалі да ўсяе зямлі навокал, і прыне́сьлі да Яго ўсіх хворых, 36 I прасілі Яго, каб толькі даткнуцца да кутаса адзецьця Ягонага; і тыя, што даткнуліся, былі́ сусім уздароўлены.
|