Галоўная > Новы Запавет (кс. Чарняўскі) > Ліст Рымлянам

Ліст Рымлянам


13 траўня 2011.
Увядзенне0102030405060708091011121314
1516

Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага
Арыгінальны тэкст
Паводле: машынапісы з архіву А. Бокуна
Алічбоўваньне:  Антоні Бокун

Уводзіны ў ліст Рымлянам

Добрая Навіна, навука Хрыста дайшла ў Рым прынесена сьведкамі падзей у Ерузаліме і ўцекачамі з Ерузаліма дзеля прасьледу прыхільнікаў Хрыста. Там уфармавалася хрысьціянская грамада (гміна), якая з часам стала разрастацца і мацнець. Аб яе духовым развіцьці піша Павал у пастырскім лісьце (Рым 1,8, 4-14).

Абыйшоўшы з эвангелізацыяй усходнія краі, Павал выбраўся на Захад - у Рым і у Гішпанію. Каб падрыхтаваць тамашніх хрысьціян да сваёй місіі, ён рашыў заўгадзьдзя пазнаёміць іх з мэтаю запланаванай місіі (пісьменна) лістоўна. Начаў евангелізацыю Рыму сьв. Пётр. Ліст быў напісаны з Карынту каля 58 г. перад падарожжам у Ерузалім, каб адвесьці сабраныя ў Македоніі ахвяры.

Аўтэнтычнасць гэтага ліста бяспрэчная, сьцверджана гістарычнай традыцыяй: Клемэнсам Рымскім, Юстынам Ірынэям Клемэнсам Александрыйскім і др. Прызнана Заходнім і Усходнім Касьцёлам.

Зьмест: Аснаўная тэма ліста: Вышшасьць Хрыстовага сьвятарства над сьвятарства Старога Запавету. Пачатак і тытул ліста, падзяка, пахвала касьцёла Рымскага.

Частка першая дагматычна (1,16-1,36)

Канечнасьць (1,18-3,20)

1.     Для паганаў (1,18-32)

2.     Для Юдэяў (3,1-20)

спосаб апраўданьня (3,21-4,25)

а. Праз веру ў Хрыста (3,21-31)

б. прыклад Абрагама (4,1-25). Вынікі апраўданьня (5,1-8)

ц. Пагаджэньне і мір з Богам (5,1-11). Валаданьне ласкі (5,12-21)

д. жыцьцё для Бога (6, 1-25)

э. Асвабаджэньне ад старога закону (7,1-25)

ф. усынаўленьне Божае, адносіны Юдэяў да апраўданьня, збаўленьня ўсіх.

Частка другая:

Абавязкі адносна Бога (12,1-8); адносна бліжніх (12, 9-13), адносна сябе (13, 11-14). Заахвота да спагаднасьці (14, 1-15, 13). Заканчэньне і прывітаньні.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516


Ліст Рымлянам

1.1. Павал, слуга Езуса Хрыста, пакліканьнем Апостал, выдзелены на вяшчэньне Эвангеліі Божай,

2.     якую ўжо раней прадсказаў Бог праз Сваіх прарокаў у сьвятых Пісаньнях:

3.     пра Сына Свайго, Каторы целам нарадзіўся з патомства Давіда (роду) за справай Духа Сьвятога і паўстаў з умёршых,

4.     а яўляецца Сынам Божым - Езусам Хрыстом Госпадам нашым.

5.     Праз Яго атрымалі мы ласку і апасталят, каб для спахвалы Яго імя здабываць усе паганскія народы падчыніцца веры (у послуху веры).

6.     Да іх і вы належыце і вы пакліканы Езусам Хрыстом.

Маленьне і запаведзь прыбыцьця

7.     Усім, што ў Рыме, мілуючым Бога, пакліканым да сьвятасьці - ласка і супакой ад Бога, Айца нашага і Госпада Езуса Хрыста!

Маленьне і запаведзь свайго прыбыцьця

8.     Найперш дзякую Богу майму праз Езуса Хрыста за ўсіх вас, бо пра веру вашу гавораць ва ўсім сьвеце.

9.     Сьведкам мне Бог, Катораму служу душэўна, вешчучы Эвангелію Сына Яго ды заўсёды ўспамінаю вас,

10. у малітвах сваіх заўсёды прашу, каб з волі Божай, мог выбрацца шчасьліва ў дарогу адведаць вас.

11. Прагну прытым бачыць вас, каб падбадзёрыць вас духова і падмацаваць вас.

12. Поруч пацешыцца ўзаемна вашаю і маёю вераю.

13. Хачу, браты, каб вы ведалі, што ня раз рашаўся наведаць вас, але меў перашкоды аж дасюль, каб мець нейкую карысць у вас, а таксама ў іншых народаў.

14. Яўляюся даўжніком Грэкаў і барбараў, так вучоных як і невучоных.

15. Дык на сколькі ад мяне залежыць, я гатоў вясьціць Эвангелію і вам у Рыме.

Эвангелія дае апраўданьне і збаўленьне ўсім людзям

Патрэба апраўданьня паганам і жыдам

16. Я не саромлюся Эвангеліі, бо яна моцай Божай да збаўленьня кожнаму веручаму, перш Гэбрэю, затым Грэку.

17. У ёй вось выяўляецца справядлівасьць Божая, каторая з веры ўзьнікае і да веры вядзе, як напісана: "Справядлівы з веры (верай) жыць будзе".

Апраўданьня патрабуюць пагане

18. Бо гнеў Божы аб'яўляецца з неба на ўсякую бязбожнасьць і несправядлівасьць тых людзей, што несправядлівасьцю заціскаюць праўду,

19. бо што ведама пра Бога, ім даецца пазнаць, бо Бог ім гэта абвясьціў.

20. Бо ад стварэньня сьвету невідомыя яго сваямасьці (прыкметы) і прадвечная Яго магута і божства - стаюцца (выяўляюцца) панятныя розуму праз Яго творы, так што ня могуць апраўдацца ад віны.

21. Бо калі Бога пазналі, ня славілі як Бога і ня дзякавалі, пустацелі ў думках сваіх (пустымі ставаліся іх думкі) і тупела іхняе сэрца (розум).

22. Хвалячыся, што разумныя - сталіся глупымі.

23. Нават хвалу незнішчальнага Бога замянілі на (упадобнілі) падобнасьць зьнішчальнага чалавека, птушак, чатыраножнікаў (чацьвяраногім) ды паўзуноў (гадаў).

24. Дзеля таго аддаў іх Бог праз змысловасьць (страсьці) сэрцаў іхніх у нячыстасьць, каб між сабою паганілі целы свае.

25. Праўду Божую замянілі на фальш, пакланяліся і служылі стварэньню, а не Тварцу, праслаўлянаму вечна. Амэн.

26. Таму аддаў іх Бог на вынішчэньне праз агідныя страсьці: менавіта іхнія натуральныя зносіны на праціўныя прыродзе.

27. Падобна і мужчыны, кінуўшы натуральныя зносіны з жанчынай, загарэліся страсьцю да сябе самых, мужчыны з мужчынамі, дапушчаючыся агіды, атрымоўваючы належную адплату за ліхоту.

28. А таму, што не стараліся пазнаць Бога, атупіў ім Бог розум, што рабілі яны тое, што не належылася.

29. Зсюль апанаваня яны ўсякую злачыннасьцю, крывадушнасьцю, хцівасьцю, няпрыстойнасьцю; апанаваныя непавіннасьцю, разбоям, звадкай, ашуканствам, злосьцяй, чарненьнем (ашчэрствам).

30. Яны: зьвяглівыя паклёпнікі Бога, крыўдзіцелі, самахвалы, пыхліўцы, злачынцы, непаслушныя бацькам,

31. дурныя, вераломныя, бязьлітасныя дый неміласэрныя.

32. Яны, хоць ведаюць суд Божы, што тыя, што так паступаюць - вартыя сьмерці, але ня толькі самі так робяць, але спрыяюць так паступаючым.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516


Апраўданьня патрабуюць Гэбрэі (Жыды)

2.1. Затым не бязвінны (беззаганны) ты, чалавеча, калі ты ня быў, які любіш асуджаць другіх. Бо асуджаючы іншага, асуджаеш сябе, бо робіш тое самае, за што асуджаеш.

2.     Ведаем прытым, што Бог справядліва асудзіць тых, каторыя дапускаюцца такіх правінаў.

3.     Ці думаеш, чалавеча, каторы асуджаеш тых, якія дапускаюцца такіх правінаў як ты думаеш усьцерагчыся прысуду Божага?

4.     Як сьмееш зьневажаць шчодрасьць дабраты, цярплівасьці і вялікадушнасьці Бога, не разумеючы, што міласьцівасьць Божая прынукае цябе да пакуты (пакаяньня).

5.     Дзеля закамянеласьці тваёй і непакутаваньня сэрца, рыхтуеш сабе гнеў (Божы) на дзень аб'явы справядлівага суду Божага.

6.     Ён аддасьць кожнаму па яго ўчынках.

7.     Тым, што праз стойкасьць у добрых учынках шукаюць славы, уважэньня і несмяротнасьці - жыцьцё вечнае;

8.     а тым, што ўпорыстыя, за праўдай ісьці ня хочуць, а аддаюцца няправасьці - гнеў і запальчывасьць.

9.     Гора і прагнёт (зваліцца) на кожнага чалавека, каторы дапускаецца зла, перш на Юдэя, а потым на Грэка.

10. Хвала і пашана і супакой на чалавека, чынячага дабро - найперш Юдэя, а потым Грэка.

11. Бо Бог не зважае на асобу.

12. Бо тыя, што ня маючы Закону саграшылі, без закону - пагінуць, а тыя, што маючы закон - саграшылі, - законам будуць асуджаны,

13. ня тыя, што слухаюць чытаньня Закону - справядлівыя ў Бога, але тыя, што выпаўняюць Закон - будуць апраўданы.

14. Калі пагане ня маючы ніякага Закону па прыродзе робяць тое, што загадвае Закон - самі сабе Законам.

15. Даказваюць яны, што зьмест Закона выпісаны на іхніх сэрцах, пра гэта сьведчыць іх сумленьне і думкі, каторыя то абвінавачваюць, то апраўдваюць адна другую.

16. У той дзень, калі Бог будзе судзіць праз Езуса Хрыста таёмныя (дзеяньні) ўчынкі людзей як вясьціць мая Эвангелія.

17. Калі аднак называемыя Гэбрэям і пакладаліся на Закон і ганарыліся Богам,

18. ды павучаны Законам знаем Яго волю і разьбіраешся што лепшае,

19. і перакананы, што ты правадыром сьляпых ды, што ты сьвятлом для тых, што ў цемры,

20. што ты выхавацель неўмекаў, настаўнікам моладзі (юнацтва), маючы па Закону поўнае пазнаньне і праўду.

21. Дык як жа ты вучыш другіх, а сябе самога ня вучыш? Вучыш, што нельга красьці, а крадзеш.

22. Вучыш, што нельга чужаложыць, а чужаложыш? Брыдзішся ідаламі, а абкрадваеш сьвятыні?

23. Ганарышся Законам, а нарушаючы Закон, Бога зьневажаеш.

24. Дык жа напісана: "Дзеля вас пагане зьневажаюць імя Божае".

Ці важнае абразаньне!

25. Абразаньне тады карыснае (памочнае), калі спаўняем Закон. Калі аднак парушаеш Закон, будучы абрэзаным, становішся, як неабрэзаны.

26. А калі неабрэзаны спаўняеш пастановы Закону, дык ці ж яго неабрэзаньне не палічыцца яму за абразаньне?

27. Дык вось той, хто ад нараджэньня не абрэзаны, але спаўняе Закон - будзе судзіць цябе, які нарушаеш Закон, маючы пастановы (Закону) і абразаньне.

28. Праўдзівы Юдэй (Жыд) не па выглядзе (уважаны за жыда) ды не такое абразанне, якое відацца на целе.

29. Але той, хто ў душы Юдэй (Жыд) - Юдэям, а праўдзівым абрэзаньнем - духовае абразаньне - сэрца, а ня літара (форма). Вось такі Юдэй мае пахвалу ў людзей і ў Бога.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516


У чым перавага Юдэяў (Жыдоў)?

3.1. У чым жа перавага Юдэяў? Або якая карысьць з абразаньня?

2.     Надта вялікую! Перш таму, што ім паверана Слова Божае (паручана).

3.     А калі некаторыя не паверылі? Ці ж іх недаверства знявечыць вернасьць Божую?

4.     Ніякім чынам! Бо Бог яўляецца верным (праўдамоўным), а кожны чалавек - ілгун, як пра гэта напісана: "Каб быў прызнаны справядлівым у словах сваіх ды аказаўся пераможцам, калі будуць цябе судзіць".

5.     Калі наша несправядлівасьць уваразьняе (узвышае) Божую справядлівасьць, то што можам сказаць? Ці Бог несправядлівы, калі выяўляе гнеў? (калі гневацца?) - кажучы па людзку.

6.     Ніякім чынам! Бо як жа тады Бог будзе судзіць сьвет?

7.     Але калі праз маё лгарства (хлусьню) праўда Божая тым больш выяўляцца на Ягону хвалу (славу), дык якім чынам я маю быць суджаны як грэшнік?

8.     Дык некаторыя нас ачарняюць і кажуць, што мы так вучым: "Чыніма зло, каб выйшла дабро?" Такіх вось чакая справядлівая кара.

Усе людзі: Гэбрэі і пагане - грэшнікі

9.     Дык што? Ці мы маем перавагу? Ніякім чынам! Ужо раней мы даказалі, што Юдэі як Грэкі пад уладай граха,

10. як напісана: "Ніхто ня ёсьць справядлівы,

11. ніхто не разумее, ніхто не шукае Бога,

12. усе сыйшлі з дарогі (зьбіліся), заадно сталіся ліхімі. Няма, хто б чыніў дабро, няма аніводнага.

13. Горла іх - гроб адкрыты, языкамі сваімі - хлусяць (крывадушаць), у вуснах іхніх - яд зьмяіны.

14. Вусны іхнія - поўныя праклёнаў і горычы;

15. ногі іхнія скорыя да праліцьця (праліву) крыві,

16. зьнішчэньне ды гора на іхніх дарогах,

17. яны ня знаюць дарогі супакою,

18. няма ў іх боязі Божай прад вачыма.

19. А ведаем, што ўсё, што вясьціць Закон, вясьціць тым, што пад Законам (пад уладай Закону), каб зашчаміць усім вусны, ды каб увесь сьвет падчыніўся Богу.

20. Так як з законнасьці ўчынкаў ніводзін чалавек ня зможа перад Ім (Богам) апраўдацца, бо праз Закон пазнаецца грэх.

Вера - крыніца апраўданьня

21. Вось цяпер выявілася справядлівасць Божая незалежна ад Закону, пасведчана Законам і прарокамі.

22. Гэта Божыя праз веру ў Езуса Хрыста ўсім (для ўсіх), што (у Яго) вераць. Бо няма розніцы,

23. таму, што ўсе саграшылі і пазбаўлены хвалы Божай,

24. апраўданьне ж атрымоўваюць дарма, праз Ягоную ласку, праз адкупленьне, якое ў Езусе Хрысьце;

25. Яго вось устанавіў Бог перамольнай (адплатай) ахвярай (жэртвай) праз веру моцай Ягонай крыві, для выказаньня справядлівасьці Сваёй адносна раней дапушчаных грахоў - калі не караў іх мінулых (папярэдніх) грахоў,

26. у час цярплівасьці Божай, каб аказаць справядлівасць у гэты час, ды аказацца справядлівым і апраўдаць таго, хто верыць у Езуса.

27. Дзе ж тады прычына да хвальбы? Адкідаецца! Якім Законам? Ці законам учынкаў? Не - але законам веры.

28. Мы перакананы, што чалавек атрымоўвае апраўданьне праз веру, незалежна ад спаўненьня загадаў Закона.

29. Ці ж (няўжо) Бог ёсьць Богам толькі Юдэяў? А не паганаў таксама?

30. Адзін бо ёсьць Бог, Каторы абрэзанага апраўдае з веры (бо вераць), а неабрэзанага - праз веру.

31. Дык ці праз веру (вераю) касуем Закон? Ніякім чынам! Наадварот! Мы толькі Закон устанаўляем пацьвярджаем.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516


Доказ апраўданьня праз веру Абрагама

4.1. Дык спытайма, што (здабыў) наш прадзед Абрагам паводле цела (па целу)?

2.     Бо калі Абрагам быў апраўданы з учынкаў, мае права да хвальбы, але ня перад Богам.

3.     Бо што кажа Пісаньне? "Уверыў Абрагам Богу, і палічана яму гэта ў апраўданьне (за справядлівасьць)".

4.     Вось жа таму, хто працуе, плаціцца ня з ласкі, але па належнасьці.

5.     Таму аднак, хто не працуе, а верыць Таму, хто апраўдвае грэшніка, яго вера лічыцца на апраўданьне (за справядлівасьць).

6.     Так і Давід называе шчасьлівым чалавекам, якому Бог без учынкаў прызнае справядлівасьць:

7.     "Шчасьлівыя тыя, каторым неправасьці адпушчаны ды каторых грахі закрытыя.

8.     Шчасьлівы чалавек, катораму Госпад не пачытае грахоў.

Апраўданьне перад абрэзаньнем

9.     Дык ці гэта багаславнства адносіцца да абрэзаных, ці таксама да неабрэзаны? Мы кажам, што Абрагаму вера была палічана за справядлівасьць (апраўданьне).

10. Якім спосабам была яму палічана: ці калі быў абразаны, ці да абразаньня?

11. Ён атрымаў знак абразаньня, як пячаць апраўданьня, атрыманага з веры, метай яшчэ тады, калі ня быў абрэзаны. Такім чынам ён бацькам усіх тых, каторыя ня маючы абразаньня, вераць, каб і ім было гэта залічана на апраўданьне.

12. А таксама бацькам тых абразаных, каторыя ня толькі па абразаньню, але ідуць слядамі тое веры, якую бацька наш Абрагам меў перад абразаньнем.

Апраўданьне незалежна ад Закону

13. Бо не Законам было дадзена Абрагаму і ягоным нашчадкам абяцаньне, што ён стане спадкаемцам (гаспадаром) сьвету, але з справядлівасьці веры.

14. Калі бо спадкаемцамі становяцца тыя, што апіраюцца на Законе, дык вера станоцца пустой, а абяцаньне без выніку.

15. Бо ж Закон выклікае гнеў, а дзе няма Закону, там праступака (нарушэньня Закону).

16. Зсюль гэта (спадкаемства, спадчына) залежыць ад веры, каб сапраўды было з ласкі, каб абяцаньне было запэўнена ўсяму патомству, а не толькі тым, што апіраюцца на Законе, але і ўсім, каторыя маюць веру Абрагама, бо ён Бацькам (Айцом) усіх нас,

17. як напісана: "Устанавіў я Цябе Бацькам многіх народаў" перад Богам. Яму ён уверыў як Таму, Хто ажыўляе памёршых ды тое, што не існее -паклікае да існаваньня.

Абрагам - прыкладам веручым, хрысьціянам

18. Абрагам без надзеі ўверыў надзеі (абнадзеіўся) стацца Бацькам многіх народаў, як было сказана: "Такім будзе тваё патомства".

19. І не захістаўся ў веры, хоць бачыў, што цела яго замірае, а было яму ўжо каля ста гадоў, дый Сара не магла ўжо радзіць.

20. І ў абяцаньне Божае не сумніваўся ані чуць, наадварот умацаваўся, вераю (даверам), славячы за гэта Бога,

21. ён быў ўпэўнены, што Бог абяцаў, зможа зьдзейсьніць.

22. Таму гэта палічана было яму за справядлівасць.

23. А гэта напісана ня дзеля яго аднаго: "Будзе яму палічана",

24. але і дзеля нас, бо будзе палічана і нам, веручым у Таго, Хто ўскрасіў Езуса, Госпада нашага з умёршых,

25. выдадзенага (ахвяраванага) за злачынствы нашыя ды ўскросшага з умёршых для апраўданьня (усправядлівеньня) нашага.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516


Збаўленьне вераю (праз веру)

5.1. Дык апраўданыя (праз) вераю, жывем у згодзе (у міры) з Богам праз Госпада нашага Езуса Хрыста.

2.     Праз Яго вераю маем доступ у ласку, у якой трываем ды ганарымся (славімся) надзеяй хвалы Божай.

3.     Ды ня толькі гэтым, але ганарымся таксама горам, прыцісьненьнямі, ведаючы, што прыгнёт выклікае стойкасьць (цярплівасьць),

4.     а стойкасьць (цярплівасьць) - вопыт, а вопыт - надзею.

5.     А надзея падвесьці ня можа, бо любоў Божая дзейнічыць у нашых сэрцах, праз Духа Сьвятога, Каторы нам дадзены.

6.     Хрыстус бо памёр за нас, як грэшнікаў у прадбачаны час, калі мы былі яшчэ бязсільныя (бяз ласкі).

7.     А хто і за справядлівага захоча ўміраць, хіба за дабрадзея можа быць хто памёр.

8.     Бог жа даказвае нам Сваю міласьць тым, што калі мы былі яшчэ грэшнікамі - Хрыстус памёр за нас.

9.     Дык тым больш цяпер апраўданыя (ачышчаныя) крывёй Ягонаю - будзем ухаваны ад гневу Ягонага.

10. Бо калі мы будучы непрыяцелямі, былі паміраны з Богам сьмерцю Сына Ягонага, дык тым дольш, ужо пагоджаны, атрымаем збаўленьне праз жыцьцё Ягонае.

11. І ня толькі дзеля гэтага, але ганарымся Богам праз Езуса Хрыста, Госпада нашага, Каторы нас пагадзіў.

Адам і Хрыстус

12. Дзеля таго, як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у сьвет, а праз грэх сьмерць, такім чынам сьмерць перайшла на ўсіх людзей, бо ўсе людзі саграшылі.

13. І да Закону быў грэх на сьвеце, але дзеля адсутнасьці Закону - грэх не лічыўся грэхам.

14. Аднак пачынаючы ад Адама да Майсея сьмерць панавала нават над тымі, што не саграшылі на пабенства грэху Адама. Ён фігурай - будучага.

15. Але ня так справа з дарам ласкі, як з правіненьнем. Калі бо правіненьне аднаго выклікала (спрычынілася) сьмерць на ўсіх, то шмат шчадрэй сплыла на іх усіх ласка і дар Божы, спагадна ўдзеляны адным чалавекам Езусам Хрыстом.

16. І ня так справа з дарам, як з правіненьнем аднаго чалавека. Калі бо адзін грэх толькі выклікае асуджэньне, то ласка апраўдвае (дае апраўданьне) многіх грахоў.

17. Калі вось праз правіненьне аднаго сьмерць распаношылася дзеля яго аднаго, то непараўнальна больш тыя, што атрымоўваюць шчодрасьць у жыцьці праз аднаго Езуса Хрыста.

18. Дык як правіненьне (грэх) аднаго выклікала асуджэньне на ўсіх людзей, так справядлівасьць Аднаго (Хрыста) выклікала апраўданьне на жыцьцё.

19. І як праз непаслухмянасьць (непаслушэнства) аднаго чалавека сталіся грэшнікамі многія, так праз паслухмянасьць аднаго (Хрыста) многія сталіся справядлівымі.

20. Паявіўся закон па тое, каб увыразніўся (выявіўся) грэх. А дзе запанаваў грэх, там больш вылілася ласка,

21. каб як грэх заваладаў на сьмерць, так ласка праз справядлівасьць валадала на жыцьцё вечнае праз Езуса Хрыста, Госпада нашага.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516


Асвабаджэньне ад граха праз хрост

6.1. Дык што скажам? Ці будзем трываць (заставацца) у граху, каб памнажалася ласка? Ніякім чынам!

2.     Бо калі мы памярлі для граха, дык як жа можам жыць у ім далей?

3.     Ці ж вы ня ведаеце, што мы ўсе, ахрышчаны ў Езусе Хрысце, ахрышчаны мы ў Ягонай сьмерці?

4.     Таму праз Хрост мы разам з Ім пахаваныя ў сьмерці, каб як Езус Быў уваскрэшаны з умёршых славаю Айца (моцаю), так і мы пачалі жыць узноўленым жыцьцём.

5.     Калі мы аб'яднаны з Ім падобнасьцю Яго сьмерці, дык павінны быць аб'яднаны падобнасьцю уваскрасеньня.

6.     Ведаем гэта, што зьнішчэньня грэшнага цела - даўнейшы наш чалавек быў разам з Ім укрыжаваны па тое, каб мы больш не заставаліся ў няволі граха.

7.     Хто бо памёр, асвабадзіўся ад граха.

8.     Калі мы памярлі разам з Хрыстусам, дык верым, што разам з Ім жыць будзем,

9.     ведаючы, што Хрыстус ускросшы з умёршых ужо болей не ўмірае, сьмерць над Ім ня мае ўлады.

10. Калі Ён памёр, памёр для граха толькі раз, а што жыве, жыве для Бога.

11. Так і вы лічыце сябе памёршымі для граха, а жывучымі для Бога ў Хрысьце Езусе.

12. Дык хай жа грэх не паношыцца (валадарыць) у вашым сьмяротным целе, каб былі паслушнымі (служылі) яго змысловасьці (страсьці, похацям).

13. Не аддавайце граху членаў вашых на ўважэньне грэшнай няправасьці (несправядлівасьці), але аддавайце іх на служэньне Богу, як вось тыя, што са сьмерці перайшлі да жыцьця, ды члены вашы аддавайце на ўваружэньне справядлівасьці ў службе Божай.

14. Няхай грэх не пануе над вамі, бо не падчынены вы закону, але ласцы.

Хрысьціянін - слуга справядлівасьці, а не граха

15. Дык што ж? Будзем грашыць, бо жывём ня пад законам, але пад ласкай? Дзе там!

16. Ці ж ня ведаеце, што каму паддаёмся на службу, становіцеся яго нявольнікамі, каго слухаеце, ці граха - на сьмерць, ці слухаеце справядлівасьці.

17. Дзякуй Богу, што вы будучы нявольнікамі граха, паддаліся (шчыра) сэрцам той форме навукі, да якой вы былі прызначаны.

18. Асвабоджаны ад граха - сталіся слугамі справядлівасьці.

19. Гавару, як прынята ў людзей, дзеля кволасьці цела вашага. Як аддавалі вы члены вашыя на службу нячыстасьці, і недастойнасьці на паніжэньне. Так аддавайце цяпер члены на службу справядлівасьці на ўсьвячэньне (сьвятасьць).

20. Калі вы былі нявольнікамі граха, тады былі вы свабоднымі ад справядлівасьці (ад падчыненьня справядлівасьці).

21. Якую ж вы мелі карысьць тады з тых учынкаў, каторых цяпер саромецеся? Канцом вось іх - сьмерць!

22. Цяпер жа асвабадзіўшыся ад граха ды стаўшыся слугамі Бога - які плён вы маеце - сьвятасьць, а на канец - жыцьцё вечнае!

23. Бо заплата за грэх - сьмерць, а дар ласкі Божай - жыцьцё вечнае ў Хрысьце Езусе Госпаду нашым.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516


Асвабаджэньне ад Закона

7.1. Ці ж вы ня ведаеце, браты, - гавару знаючым Закон, - што дакуль жыве чалавек, ён зьвязаны Законам.

2.     Падобна і замужняя жанчына зьвязана законам з мужам. А калі муж памрэ - яна асвабаджаецца ад закона, які зьвязваў яе з мужам.

3.     Таму яна будзе называцца чужаложніцай, калі пры жывым (за жыцьця) мужу выйдзе замуж за другога. Калі ж памрэ муж, яна асвабаджаецца ад закона і ня будзе чужаложніцай, калі выйдзе замуж за другога.

4.     Так і вы, браты мае. Памярлі для Закона праз Цела Хрыстова, каб належыць другому, ускросшаму з умёршых, каб прыносілі плён Богу.

5.     Пакуль мы жылі цялесна, у членах нашых дзейнічылі законам выкліканы грэшныя страсьці (змысловасьці), каб мы прыносілі плён (плод) сьмерці.

6.     Цяпер жа, памёршы закону, якім былі зьвязаны, мы асвабадзіліся ад яго, каб служыць Богу ў абноўленым духу, а не па перастарэлай літары.

Роль Закону

7.     Дык што скажам? Няўжо грэх (узьнікае) ад Закона? Ніякім чынам! Вось я пазнаў грэх не інакш як праз Закон, бо я не разумеў бы пажаданьняў (пажадлівасьці), калі б закон не казаў: "Не пажадай".

8.     У сувязі з законам - грэх выклікаў у мяне ўсякія страсьці (пажаданьні), а каб не было закону - грэх ня меў бы значэньня (ня дзейнічыў бы).

9.     Калісьці я жыў без Закона. Калі паявіўся аднак прыказаньне - аджыў і грэх.

10. Я памёр: і вось для мяне паявілася прыказаньне, каторае з'яўлалася на жыцьцё, а яно прывяло мяне да сьмерці.

11. Бо грэх узьнікаючы з прыказаньня звёў мяне ды прычыніўся да сьмерці (спрычыніў сьмерць).

12. Закон сам па сабе сьвяты; і прыказаньне сьвятое, і справядлівае і добрае.

13. Дык што добрае сталася для мяне прычынай сьмерці? Ніякім чынам! Вось жа грэх выявіў сваю грэшнасьць тым, што спрычыніў мне сьмерць дзеля (праз) прыказаньне.

Схільнасьць сапсутай натуры

14. Ведаем, што Закон духовы (духоўны), а я цялесны, падлеглы грэху.

15. Я нават не разумею, што раблю, бо не раблю таго, чаго хачу, але тое, што ненавіджу.

16. А калі раблю тое, чаго не хачу, тады прызнаю, што закон добры.

17. Тады ўжо не я раблю, але пражываючы ў мяне грэх.

18. Я ведаю, што ў ва мне, значыць у целе маім - не жыве дабрата (дабро), бо лёгка мне хацець, але выканаць - не.

19. Бо не раблю дабра, якога хачу, але раблю тое зло (благое), якога не хачу.

20. А калі раблю тое, чаго не хачу, значыць, што не я ўжо гэта раблю, але грэх, што ва мне пражывае.

21. Дык вось выкрываю ў сабе закон тым, што калі хачу рабіць дабро, накідваецца на мяне зло.

22. Як унутраны чалавек, захапляюся Божым Законам.

23. Але ў членах сваіх адчуваю іншы закон, які працівіцца закону майго розуму ды падчыняе мяне закону граха, каторы пражавае (знаходзіцца) ў членах маіх.

24. Нешчасьлівы я чалавек! Хто асвабадзіць мяне ад гэтага сьмяротнага цела!

25. Дзякуй Богу праз Езуса Хрыста, Госпада нашага! Так вось розумам служу Божаму Закону, а целам - закону граха.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516


Надпрыроднае, хрысьціянскае жыцьцё

Духоўнае жыцьцё

8.1. Так вось цяпер тым, што ў Хрысьце Езусе няма асуджэньня.

2.     Бо закон Духа, каторы дае жыцьцё ў Хрысьце Езусе, асвабадзіў цябе спад законы граха і сьмерці.

3.     Бо што было немагчымым для закону, дзеля сапсутасьці цела, тое Бог справіў, пасылаючы Сына Свайго ў падобнасьці грэшнага цела ды дзеля граха, асудзіў грэх у целе,

4.     каб апраўданьне закону споўнілася ў нас, што жывём не па целу, але па духу.

5.     Бо тыя, што жывуць целам, імкнуцца да таго, што хоча цела, а тыя, што жывуць па Духу - да таго імкнуцца, чаго хоча Дух.

6.     Імкненьне (мудрасьць, прырода) цела вядзе да сьмерці, а імкненьне (прырода) Духа - да жыцьця ды супакою.

7.     Імкненьні цела (мудрасьць, прырода) працівяцца (варожыя) Богу, бо не падчыняюцца Божаму Закону, і ня можа.

8.     Ды тыя, што жывуць (па) целам - ня могуць падабацца Богу.

9.     Вы аднак не жывіцё (па) целам, але Духам, калі толькі Божы Дух прабывае ў вас. А калі хто ня мае Духа Хрыстовага, той Яму не належыцць.

10. Калі Хрыстус прабывае ў вас, то хоць цела сьмяротнае дзеля граха, але дух жыве праз справядлівасьць.

11. А калі ў нас жыве Дух Тога, Хто ўскрасіў Езуса з умёршых, дык Той, ускрасіў Езуса з умёршых, дык Той, ускрасіўшы Хрыстуса з умёршых, ускрасіць сьмяротныя целы вашыя праз прабываючага ў вас Духа Свайго.

12. Дык вось, браты, не даўжнікі мы цела, каб жыць целам.

13. Бо калі будзеце жыць цалкам - памрыцё, а калі духам утаймуеце страсьці цела - будзеце жыць.

Сыноўства Божае

14. Бо ўсе тыя, каторых вядзе Божы Дух (ёсьць) - сынамі Божымі.

15. Вы ж не атрымалі духа няволі, каб зноў жыць у страху, але атрымалі вы Духа ўсынаўленьня, у якім можам прызываць: "Абба, Ойча!"

16. Той сам Дух сьведчыць нашаму духу, што мы дзеці Сыны Божыя.

17. А калі дзецьмі (сынамі), дык і спадкаемцамі Божымі, а суспадчыньнікамі Хрыстовымі, калі толькі з Ім разам цярпім, каб разам удзельнічыць у хвале.

18. Бо ўважаю, што цяперашніх цярпеньняў нельга параўняць з будучай хвалой, якая аб'явіцца ў нас.

19. Стварэньне бо ж прагна чакае аб'явы сыноўства Божага.

20. Бак, стварэньне падчынілася ліхоце не дабравольна (самахоць), але па волі Таго, Хто падчыніў - з надзеяй.

21. Што яно таксама будзе асвабоджана з няволі сапсуцьця, каб удзельнічыць у свабодзе дый хвале дзяцей Божых.

22. Ведаем, што ўсё стварэньне дасюль стогне і мучыцца.

23. Ды ня толькі стварэньне дасюль, але і мы самі, маючыя пачатак Духа (дары Духа), і мы ўнутры ўздыхаем, чакаючы ўсынаўленьня, адкупленьня цела нашага.

24. У надзеі мы ўжо збаўлены. Аднак бачная надзея, гэта не надзея. Бо калі хто бачыць, дык пашто яму надзея?

25. Калі аднак, ня бачым, спадзяёмся нечага, дык тады з цярплівасьцю чакаем.

26. Падобна і Сьвяты Дух успамагае нашу кволасьць. Калі мы не ўмеем, як трэба, маліцца, сам Дух заступаецца за нас у невыслоўных просьбах.

27. Той жа, хто пранікае сэрца, ведае намер Духа, ведае чаго (жадае) прагне Дух, бо заступаецца за сьвятых па волі Божай.

28. Ведаем таксама, што Бог садзейнічыць ва ўсім для іх дабра з тымі, што мілуюць Яго, ды каторыя пакліканы па Яго волі (намеру).

29. Бо тых, якіх Ён спрадвеку прадбачыў, тых Ён прызначыў стацца падобнымі да вобразу Сына Свайго, каб Ён быў першародным між многімі братамі.

30. Тых жа, каторых прызначыў, тых і паклікаў, а каторых паклікаў - тых і апраўдаў (усправядлівіў), а каторых апраўдаў, тых і праславіў.

Гімн Божае любові

31. Дык што на гэта скажам? Калі Бог з намі, дык хто супраць нас?

32. Той, Хто не пашкадаваў Сына Свайго, але выдаў Яго за ўсіх нас - як жа Ён таксама разам з Ім усяго нам не даруе?

33. Хто можа абвінаваціць выбраньнікаў Божых? Бог, Каторы апраўдвае?

34. Хто Той, што іх будзе судзіць? Ці Хрыстус Езус, што (за нас) памёр і ўскрос і сядзіць па правіцы Бога, ды Каторы заступаецца за нас?

35. Дык хто ж можа адлучыць нас ад міласьці (любові) Хрыстовай? Ці гора, ці прыгнёт, ці праследаваньне, ці нястача, ці голад, ці нагасьць (бяда), ці небясьпека, або меч?

36. "Дзеля Цябе нас забіваюць увесь (круглы) дзень, лічаць нас авечкамі, празначанымі на зарэз".

37. Але ва ўсім гэтым атрымоўваем перамогу праз Таго, Хто ўмілаваў нас.

38. Я ўпэўнены, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані анёлы, ані вярхоўнасьці, ані справы цяперашнія, ані будучыя, ані магуцьці,

39. ані высата, ані глыбата, ані якое - колечы стварэньне ня зможа нас адлучыць ад любові (міласьці) Бога, якая ў Хрыстусе Езусе, Госпаду нашым.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516


Ізраель - становішча народу

9.1. Праўду кажу ў Хрыстусе, ня лгу, сьведчыць аб гэтым маё сумленьне ў Духу Сьвятым,

2.     што адчуваю ў сэрцы сваім вялікі смутак (журбу) і заўсёды боль сэрца.

3.     Я гатоў сам быць праклятым (пад пракляцьцем), адлучаным ад Хрыста (для збаўленьня) за братоў маіх, каторыя па целу маім зямлякамі (роднымі).

4.     Яны Ізраельцы, маючыя прыбранае сыноўства і хвалу, і прымірэньне і законадаўства, культ службы Божай ды абяцаньні.

5.     Да іх належаць прабацькі, з іх па целу - Хрыстус. Ён над усімі, Бог праслаўлен у вякі вечныя. Амэн.

Дзеці абяцаньня

6.     Гэта ня тое, каб слова Божае ня дзейсьнілася. Бо не ўсе, што з Ізраеля - Ізраельцы.

7.     Ды не ўсе нашчадкі Абрагама - яго сыны, але "у Ізааку прызнана будзе тваё патомства (насеньне)".

8.     Гэта значыць: не сыны па целу дзецьмі Божымі, але сыны абяцаньня лічацца сынамі, патомствам,

9.     слова ж абяцаньня такое: "Прыйду ў той сам час, і Сара будзе мець сына".

10. Ды ня толькі яна, але і Рэбэка пачала (двух, блізьняты) ад бацькі нашага Ізаака.

11. Калі яны былі яшчэ не народжаны ды нічога не ўчыніўшы: ані дабра, ані зла - каб зьдзейсьніўся (споўніўся) намер (рашэньне) Божы,

12. сказана было ёй не дзеля ўчынкаў, але з волі паклікаючага: "Старшы будзе служыць (падчыняцца) малодшаму",

13. як напісана: "Якуба ўзьлюбіў, а Эзава зьненавідзеў".

14. Што скажам на гэта? Няўжо Бог несправядлівы? Ніякім чынам!

15. Ён жа Майсею: "Я пашкадую таго, каго захачу пашкадаваць ды буду міласьцівы таму, каму захачу быць міласьцівым".

16. Гэта (адбор) залежыць ані ад таго, хто хоча, ані ад таго, хто бегае, але ад Бога міласэрнага.

17. У Пісаньні кажа (Бог) фараону: "На тое Я разлаваў цябе, каб паказаць на табе моц (магуту) Сваю, ды каб разславіць імя Сваё па ўсёй зямлі".

18. Дык таму каго хачу - пашкадую, а каго хачу - закамяню.

19. Дык можа мне: "Чаму тады наракаць? Хто зможа супрацівіцца волі Ягонай?

20. Чалавеча! Хто ты такі, каб мог спорыць (спрачацца) з Богам? Ці ж можа зьлепак (пасуда) пытацца ў таго, хто яго зьляпіў: "Чаму мяне такім зьляпіў?"

21. Ці ж ганчар ня мае моцы (волі), каб з таго самога мясіва зрабіць адну пасудзіну для важнага ўжытку, а другую - для простага ўжытку?

22. Што ж, калі Бог, хочучы паказаць гнеў Свой або выявіць магуту (моц) Сваю, з вялікім цярпеньнем шчадзіў пасудзіны гневу, празначаныя на загубу.

23. Ды, каб выявіць багацьці хвалы сваёй над пасудзінамі міласэрдзя, каторыя ўпярэдня (наперад) прыгатаваў на хвалу,

24. адносна нас, каторых паклікаў ня толькі спасярод Юдэяў, але таксама спаміж паганаў.

25. Як кажа пра гэта Озій: "Ня Мой народ назаву Маім народам, а нялюбаю - любай (уміленьніцай)".

26. І на тым месцы, дзе ім было сказана: "Вы ня Мой народ, там называць іх будуць сынамі Бога жывога".

27. Ізаія вясьціў пра Ізраеля: "Хоць бы лік сыноў Ізраеля быў як марскі (моравы) пясок, толькі Астаткі будуць збаўлены.

28. Бо Госпад зьдзейсьніць на зямлі Сваё слова рашуча ды без адкладу.

29. Як таксам прадсказаў Ізаій: Калі б Госпад Магуцьцяў (Сабаот) не пакінуў нам патомства - сталі бы мы мо Садома ды былі бы падобнымі да Гаморы".

30. Дык што можам сказаць? Гэта вось, што пагане не спаганялі справядлівасьці, а трымалі справядлівасьць, якая ўзьнікае з веры.

31. А Ізраель спаганяючы Закон справядлівасьці ды законнасьці не дайшоў.

32. Чаму? Бо спаганяў справядлівасьць не з веры, але як бы па ўчынках (Закона). (Учынкі без веры - пустата). Яны спатыкнуліся аб камань абразы (спатыкненьня).

33. Як напісана: "Вось жа кладу на Сыёне камень абразы (спатыкненьня) і скалу згаршэньня. Хто верыць у Яго ня будзе засаромлены".

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516


Справядлівасьць з Закону, а справядлівасьць з веры

10.1. Браты! Жаданьне сэрца майго ды гарачае маленьне да Бога за іхняе збаўленьне.

2.     Даказваю я ім, што рупяцца яны пра Бога, але не разважна (не разумна).

3.     Не разумеючы справядлівасьць Божую, яны пробавалі ўстанавіць сваю і таму не спаганялі Божай справядлівасьці.

4.     Мэтай жа Закону - Хрыстус, для апраўданьня кожнага, хто верыць.

5.     Майсей вось піша аб справядлівасьці, якая выцякае з Закону: хто яе споўніў, атрымае праз яе жыцьцё.

6.     А справядлівасьць асягаямая праз веру (вераю) - кажа: "Не кажы ў сэрцы сваім: хто ўвойдзе ў неба? - значыць: Хрыста зьвесці на зямлю.

7.     Або хто спусьціцца ў бездань (цемру)? Гэта значыць: вывесьці з умёршых.

8.     або хто скажа: "Блізка цябе слова, яно ў тваіх вуснах ды ў тваім сэрцы" - значыць слова веры, каторае вясьцім.

9.     Дык калі вуснамі сваімі спазнаеш: "Госпада Езуса!" Ды калі ў сэрцы сваім уверыш, што Бог Яго ўскрасіў з умёршых - атрымаеш (спасьцігнеш) збаўленьне.

10. Бо сэрцам прынятая вера да справядлівасьці, а спазнаньне яе вуснамі - да збаўленьня.

11. Пісаньне кажа: "Ніводзін, хто верыць у Яго - ня будзе засаромлены.

12. Няма ж розніцы між Жыдам - Юдэям і Грэкам. Адзін бо Госпад усіх - Ён шчодры для ўсіх, хто Яго просіць.

13. Вось кожны, хто прызывае імя Госпада - будзе збаўлены".

Юдэі адкінулі апраўданьне справядлівасьці з веры

14. Як жа могуць прызываць Таго, у Каго не ўверылі? Або як увераць у Таго, аб Кім ня чулі? Як жа мелі чуць, калі ім ніхто не вясьціў?

15. Як жа маглі ім вясьціць, калі б не былі пасланы? Як напісана: "Як прыгожыя ногі тых, каторыя вясьцяць Добрую Навіну!"

16. Але не ўсе паслухалі Эвангеліі. Ізаій вось што кажа: "Гспадзе! Хто паверыў чутаму ад нас?"

17. Таму вера з чутага, а чуецца праз слова Хрыстовае.

18. Дык пытаю: Ці ня чулі? А як жа: Па ўсёй зямлі загучэў іхні голас, словы іхнія на край сьвету.

19. Зноў пытаю: Ці ж Ізраель не зразумеў? Першы Майсей кажа: "Давяду вас да завіднасьці да таго, хто не ёсьць народам, узбуджу ў вас злосьць да народу неразумнага".

20. Ізаі адважыўся сказаць: "Апынуўся я ў не шукаючых мяне. Яўна аб'явіўся я тым, каторы пра Мяне не пыталіся.

21. Да Ізраеля так кажа: "Увесь дзень працягваў я рукі да народу непаслухмянага і ўпорыстага".

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516


Адкід Ізраеля частковы і часовы

11.1. Дык пытаю: Няўжо адкінуў Бог Свой народ! Ня праўда! Бо і я Ізраелец з роду Абрагама, з пакаленьня Бэн'яміна.

2.     Не адкінуў Бог народа Свайго, які раней выбраў. Ці ня ведаеце, што Пісаньне кажа аб Гальяшу, як ён скардзіцца (жалуецца) Богу на Ізраеля?

3.     Госпадзе! Прарокаў Тваіх пазабівалі, аўтары Твае паразвалівалі, застаўся я толькі адзін, ды на маю душу цікуюць (шукаюць).

4.     Ды як звучаў яму адказ Божы: "Пакінуў я сабе сем тысяч мужоў, каторыя не пакланяліся перад Баалам".

5.     Так вось і ў наш час ёсьць Астаткі (захаваліся) выбраныя з ласкі.

6.     А калі з ласкі, дык не за ўчынкі, інакш вось ласка не была б ужо ласкай.

7.     Дык што ж? Аб што клапаціўся Ізраель - не атрымаў, дасягнула - толькі адборная часьць, іншыя асьлеплі,

8.     як напісана: "Даў ім Бог духа ап'яненьня (атупеньня), каб вочы ня бачылі і вушы ня чулі аж па сёньняшні дзень".

9.     І Давід кажа: "Хай стол іх станецца ім сілом і пасткаю, каменем сутыкненьня ды адплатаю ім.

10. Хай вочы іх зацьмяцца, каб ня бачылі, а хрыбет іх хай згорбіцца на заўсёды.

Прычыны часовага адкіду

11. І так пытаю: Ці ж бы яны спатыкнуліся аж да ўпадку? Ніякім чынам! Вось іхні ўпадак стаўся для паганаў збаўленьнем, каб прынукнуць іх да спаборніцтва.

12. Калі іх падзеньне стаўся багацьцем для сьвету, а паніжэньне - узбагачэньнем паганам, тым больш іх цэласнасьць.

13. Вам жа паганам кажу: Пакуль застаюся Апосталам паганаў ганаруся сваёй паслугай,

14. у той надзеі, што можа вуклічу спаборніцтва сваіх зямлякоў (аднароднікаў) і хоць некаторых давяду да збаўленьня.

15. Бо калі іх адкід (адхіленьне) прынесла сьвету пагаджэньне, то чым жа будзе іх прыняцьце, калі не паўстаньнем з умёршых да жыцьця.

16. Бо калі расчына сьвятая, дык і цеста, калі корань сьвяты, то і сукі.

17. Калі ж некаторыя сукі былі адламаны, а на іх месца ты быў прышчэплены, ты, што быў аліўнай дзічкай, ды разам (з іншымі сукамі) з тым самым коранем злучаны роўна з іншымі карыстаўся аліўковымі сокамі.

18. Дык не ганарыся адносна тых сукоў, бо калі будзеш выносіцца - то ведай, што не ты ажыўляеш корань, а ён цябе.

19. Можа скажаш: "Абламаныя сукі, каб я быў прышчэплены".

20. Слушна: Адламалі іх дзеля недаверства, а ты трымаешся із-за веры. Таму не выношся, але жыві ў боязі.

21. Бо калі Бог не пашкадаваў галін прыродных, можа таксама не пашчадзіць і цябе.

22. Дык уваж на дабрату ды суровасьць Божую: на суровасьць адносна тых, што ўпалі, а дабрату Божую да цябе, калі толькі вытрываеш у гэтай дабраце, бо інакш і ты будзеш адкінуты.

23. Ды і яны, калі ня будуць трываць у недаверстве, будуць ушчэплены, бо Бог мае моц ізноў іх ушчапіць.

24. Бо калі быў удалены ад прырднай табе аліўкавай дзічкі і супроць прыроды ўшчэплены ў добрую аліўку, дык тым лягчэй могуць быць прышчэплены ў сваю аліўку тыя, каторыя да яе з прыроды належаць.

Поўны наварот Юдэяў

25. Не хачу вас, браты, каб вы ня ведалі гэтае таямніцы, каб вы не лічылі сябе за лішня мудрых, бо сьляпата дакранула Ізраеля толькі часткова (ад часьці), калі ўвойдзе (у касьцёл) поўнасьць паганаў.

26. І тады ўвесь Ізраель будзе збаўлены, як напісана: "Прыдзе з Сыёна Выбавіцель, Ён адверне бязбожнасьць ад Якуба".

27. Ды гэта будзе маё Прымірэньне з імі, калі здыму з іх грахі".

28. Што да Эвангеліі - яны ворагі для вас, а што да выбранства - яны дарагія дзеля сваіх прабацькоў.

29. Бо дары ласкі і пакліканьне - нязьменныя.

30. Як і вы калісьці ня верылі Богу, а цяпер даступіліся міласэрдзя дзеля іх неверства.

31. Так і яны цяпер сталіся непаслухмянымі дзеля аказанага вам міласэрдзя, каб і самі (у гэты час) маглі атрымаць міласэрдзе.

32. Дапусьціў (замкнуў) Бог на ўсіх непаслухмянасьць, каб усім аказаць Сваё міласэрдзе.

33. О, глыбіня багацьцяў (таямніцаў) Прамудрасьці Божай і веды. Як недасьледныя судзьбы (рашэньні) Ягоныя і не прасочаны шляхі Ягоныя!

34. Бо хто калі пазнаў думку Госпадаву? Або хто быў дарадчыкам Ягоным?

35. Або хто першы надарыў Яго, каб Ён меў каму аднагарадзіцца?

36. Бо ўсё ад Яго, праз Яго і для Яго. Яму хвала ў вякі! Амэн.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516


Абавязкі хрысьціянаў

12.1. Дык прашу вас, браты, на міласьць Божую, аддавайце целы вашыя ў ахвяру жывую, сьвятую, мілую Богу для разумнае паслугі вашае.

2.     А не ўпадабняйцеся гэтаму сьвету, але пераменяйцеся праз аднаўленьне розуму, каб умелі пазнаць. Якая ёсьць воля Божая, што добрае, што прыемнае Богу ды што дасканалае.

Адносіны да спаўбратоў

3.     Дадзенаю мне ласкаю кажу кожнаму з вас: ня думайце аб сабе (не зазнавайцеся) вышэй, чым належыцца, але хай думае аб сабе трэзва паводле дадзенаму кожнаму дару веры.

4.     Як бо ў адным целе маем многа членаў, а ўсе члены (сучасткі) ня тую самую дзейнасьць (функцыю) спаўняюць,

5.     падобна ўсе мы супольна творым адно цела ў Хрысьце, а паасобку адзін другога (дапаўняем) састаўныя часьціны.

6.     А паводле надзеленай нам ласкі маем розныя дары: Ці дар прароцтва - адносна (у справе) веры,

7.     ці дар службы для паслугаваньня, хто дар навукі для вучэньня,

8.     ці дар заахвоты для заахвачэньня, ці дар успамогі для ўспамаганьня ў прастаце сэрца, дар кіраваньня - руплівага кіраваньня людзьмі, ці дар міласэрнасьці - для ахвотнага аказваньня міласэрдзя.

9.     Любоў хай будзе бяз прытворства (крывадушнасьці), адварачайцеся ад зла (ліхоцьця), спагяняйце дабро.

10. Шчыра любіце адзін аднаго брацкаю любоўю. Шануйце адзін аднаго, упераджаючы сябе ветлівасьцю.

11. Будзьце стараннымі - не лянуйцеся, будзьце душэўнымі у службе Госпаду,

12. ажыўлены надзеяй, у горы цярплівымі, трывалымі ў маленьні,

13. бярыце ўдзел у патрэбах сьвятых, спаганяйце гасьціннасьць.

Любоў да непряцеляў

14. Багаслаўце сваіх прасьледавальнікаў, багаслаўце, а не кляніце!

15. Радуйцеся - з радуючыміся, а плачце - з плачучымі.

16. Жывіце між сабой у згодзе. Не зазнавайцеся, уступайце сабе ў пакоры (сьціпласьці). Не ўважайце сябе вельмі мудрых.

17. Не адгаджайце (аддавайце) злом за зло (ліхам за ліха). Дбайце пра тое, што добрае на віду (на ваччу) ўсіх людзей.

18. На колькі магчыма, ды колькі ад вас залежыць - жывіце з усімі людзьмі ў згодзе.

19. Ня мсьціце, даражэнькія самі, але пакінце гэта Таму, аб Кім напісана: "Да Мяне належыць помста, Я аднагараджуся" - кажа Госпад.

20. Але калі б быў галодны непрыяцель твой - накармі яго; калі б быў засьмягшы - напаі яго. Так вось робячы - вугольле гарачае насыпаеш яму на галаву".

21. Ня дайся перамагчы злу, але зло перамажы дабром.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516


Паслухмянасьць перад сьвецкай уладай

13.1. Хай кожны чалавек будзе паслухмяны (падчынецца) вышэйшым уладам. Бо няма ўлады толькі ад Бога. Каторыя ж ёсьць - Богам устаноўлены (па распараджэньню Бога).

2.     Дык хто працівіцца ўладзе - распараджэньню (распарадку) Бога працівіцца. А каторыя працівяцца Богу - на сябе асуджэньне (Бога) узводзяць.

3.     Бо ўлада страшная не дабро чынячым, але зло. Ня хочаш баяцца ўлады? Дык паступай добра і будзеш мець пахвалу ад яе.

4.     Яна вось ёсьць прыслугай Божай для твайго дабра. Калі ж зло робіш, бойся, бо яна не надарма меч носіць. Бо ёсьць Божай уладай (начальнікам), спаганяючай гнеў (караючай таго) над тым, хто робіць зло.

5.     Дзеля таго трэба слухаць ня толькі дзеля кары (гразы), але дзеля сумленьня.

6.     Затым і падаткі плаціць, бо тыя, што імі займаюцца з волі Бога спаўняюць сваю ўладу.

7.     Аддавайце ўсім належнае: Каму падатак - падатак, каму - муйта - муйта, каму падчыненьне - падчыненьне, каму пашану - пашану.

Хрысьціянін - дзіцём сьвятла

8.     Нікому ня будзьце нічым у даўгу, хіба толькі ўзаемнаю любоўю, бо хто любіць бліжняга - спаўняе Закон.

9.     Бо прыказаньні: не чужалож, не забівай, не крадзі, не пажадай ды ўсе іншыя зьмяшчаюцца ў гэтым вось загадзе: "Любі бліжняга свайго як сябе самога".

10. Любоў ня робіць крыўду бліжняму. Таму любоў ёсьць дасканалым выпаўненьнем Закона.

11. Зразумейце, які цяпер час: надыйшла для вас пара зо сну падняцца. Цяпер вось збаўленьне бліжэй нам чым тады, калі мы ўверылі.

12. Ноч мінула, дзень наблізіўся. Дык адкіньма ўчынкі цемры, а адзеньмася ў зброю сьвятла.

13. Жыйма чэсна як у ясны дзень: не ў гульнях, і п'янствах, не ў распустах і нячыстасьцях, не ў звадцы дый завіднасьці.

14. Але адзеньцеся ў Госпада Езуса Хрыста ды не дагаджайце целу, папускаючы страсьці.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516


Узаемная выразумеласьць

14.1. Слабога ў веры прымайце, ня спорачы аб поглядах.

2.     Адзін упэўнены, што яму ўсё нельга есьці, а слабейшы есьць толькі гародніну.

3.     Той, хто есьць (усё), хай ня грэбуе (гардзіць) тым, каторы хто ня (усё) есьць, а той, хто ня есьць, хай не асуджае таго, хто есьць, бо Бог яго спагадна прыняў.

4.     Хто ты такі, што сьмееш судзіць чужога слугу? Затым, ці ён стаіць, ці падае, ёсьць справай Яго Госпада. Ён дарэчы будзе стаяць, бо Яго Госпад мае моц утрымаць яго на нагах.

5.     Адзін адрозьнівае дзень ад дня, для іншага кожны дзень аднолькавы: хай кожны застаецца пры сваёй думцы.

6.     Хто захоўвае некаторыя дні, захоўвае іх для Госпада, а хто есьць усё - есьць для Госпада, бо Богу дзякуе. А хто не ўсё есьць - не есьць дзеля Госпада, і ён таксама дзякуе Богу.

7.     Ніхто з нас не жыве для сябе і ніхто не ўмірае для сябе.

8.     Дык калі жывём, жывём для Госпада; калі ж уміраем, уміраем для Госпада. Таму вось у жыцьці (жывучы) і ў сьмерці (уміраючы) належным да Госпада.

9.     На тое Хрыстус умёр і ўстаў з умёршых, каб валадарыць так над жывымі як над памёршымі.

10. Дык чаму асуджаеш свайго брата? Або чаму пагарджаеш сваім братам? Усе мы станем на судзе Хрыстовым.

11. Напісана ж: "На Маё жыцьцё - кажа Госпад - перада Мною сагнецца кожнае калена, ды кожны язык будзе славіць Бога".

12. Так вось кожны з нас здасьць справаздачу Богу.

Пазьбягаць згаршэньня

13. Дык перастаньма асуджаць адзін аднаго, а лепш рашыма, каб не даваць брату магчамасьці (аказіі) да ўпадку (падзеньня), або згаршэньня (спакушэньня, зьвесьці).

14. Я ведаю і перакананы ў Езусе Госпадзе, што няма нічога самага ў сабе нячыстага, а толькі для таго нячыстае, хто прымае гэта за нячыстае.

15. Калі затым дзеля стравы (яды) засмучаеш брата свайго, то ты не кіруешся любоўю. Таму не губі страваю таго, за каго Хрыстус памёр!

16. Дык хай ня будзе зьневажана (паганена) дабро вашае!

17. Бо валадарства Божае, гэта ня справа ежы або піцьця, але гэта справядлівасьць, супакой ды радасьць у Духу Сьвятым.

18. Хто гэтак служыць Хрысту, той падабаецца Богу і прыемны (да ўспадобы) людзям.

19. Дык дбайма пра тое, што вядзе да супакою (міру) ды ўзаемнага збудаваньня (сужыцьця).

20. Таму не руйнуй (разбурай) справы (дзела) Божай дзеля ежы! Па праўдзе кожная рэч чыстая, сталася б аднак благой, грэшнай таму чалавеку, каторы есьць, горшучы другіх.

21. Добра ня есьці мяса, ані піць віна ды не рабіць таго, што магло б згоршыць і псуць брата твайго.

22. Сваё перакананьне (веру) захавай у сабе і мей перад Богам. Шчасьлівы той, хто не сумневаецца ў тым, што рашае.

23. Хто есьць сумневаючыся, той сябе асуджае, бо паступае не па перакананьні. Усё, што робіцца не па перакананьні (не па сумленьні) - ёсьць грэхам.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516


Хрыстус - прыклад жыцьця хрысьціянскага

15.1. Мы дужэйшыя (верай) павінны цярпліва зносіць недастаткі слабейшых, а не сябе выстаўлялі (сваё спаганяць).

2.     Хай кожны з нас рупіцца рабіць бліжняму служыце на дабро і на ўзгадаваньне.

3.     Так і Хрыстус ня жыў для Сваёй выгоды, але як напісана: "Зьнявагі Цябе, зьневажаючых зваліліся на Мяне".

4.     Вось усё, што было калісь напісана, у павучэньне нам напісана, каб мы праз цярплівасьць і пацяшэньне з Пісаньня - захавалі надзею.

5.     А Бог, Каторы дае цярплівасьць і пацеху, хай дасьць нам быць паміж сабой аднае думкі па вучэньню Езуса Хрыста,

6.     каб аднадушна (супольна) у адзін голас славілі Бога і Айца Госпада нашага Езуса Хрыста.

7.     Дзеля таго прымайце (туліцеся адны да адных) адзін другога, як і Хрыстус прыняў вас на хвалу Божую.

8.     Кажу вось вам: Хрыстус стаўся слугою абрэзаных. Дзеля аказаньня вернасьці Бога ды каб пацьвярдзіць абяцаньні дадзены прабацькам,

9.     ды каб паганскія народы славілі Бога за аказанае міласэрдзе, як напісана: "Дзеля таго будуць праслаўляць Цябе, Госпадзе, між народамі і сьпяваць на славу імя Твайго псальмы".

10. І далей сказана: "Весяліцеся, пагане, з народам Яго!"

11. Вось зноў: "Хваліце Госпада, усе пагане, хай Яго славяць усе народы".

12. А Ізаій вось што кажа: "Прыдзе патомак Ясея, Ён паўстане валадарыць над паганамі. У Ім пагане будуць мець надзею".

13. А Бог надзеі, хай напоўніць вас усякаю радасьцю і супакоем у веры, каб праз моц Духа Сьвятога сталіся багатымі надзеяй.

Заканчэньне - эпілог

14. Браты, што да вас я ўпэўнены (перакананы), што вы поўныя дабраты, багатыя ведаю ўсякай, так, што можаце адзін другога напамінаць.

15. Я можа вам сьмела пісаў у лісьце, як бы вам прыводзячы на памяць ласку, якая мне дадзена Богам.

16. Дзякуючы ёй я слуга (апостал) Хрыста Езуса для паганаў і вясьціў ім Эвангелію Божую, каб сталіся яны ахвярай мілай Богу, пасьвячанай Духам Сьвятым.

17. Магу пахваліцца ў Хрыстусе Езусе працай для Бога.

18. Ня маю адвагі аднак успомніць больш таго, што ўчыніў Хрыстус праз мяне, каб давесьці паганаў падчыніцца (слухаць) веры - словам і працамі,

19. моцай знакаў і цудаў ды магутаю Духа Сьвятога. Вось жа так ад Ерузаліму вакруг аж да Іллірыі вясьціў я Эвангелію Хрыстову.

20. Прытым стараўся вясьціць Эвангелію там, дзе не ўспаміналася імя Хрыстова, каб не будаваць на чужым фундамэнце

21. як напісана: "Тыя, каторым аб Ім ня вешчана - убачаць і тыя, што ня чулі, пазнаюць Яго".

Місійныя планы апостала

22. Таму, што меў я многа перашкодаў - ня мог прыбыць да вас.

23. Цяпер, не знаходзячы працы ў гэтых мясьцінах, многа ўжо гадоў жадаючы прыбыць да вас,

24. па дарозе ў Гішпанію, праходам, спадзяюся пабачыць вас і вы правядзіцё мяне, калі крыху пацешуся вамі.

25. Цяпер сабраўся ў Ерузалім, прыслужыцца сьвятым.

26. Бо Македонія і Ахаія вырашылі зрабіць складку для сьвятых, што пражываюць у Ерузаліме.

27. Рашылі яны, бо і яны даўжнікамі іхнімі. Бо калі пагане атрымалі ўдзел у іхніх справах духовых,

28. дык і яны павінны памагчы у справах дачасных.

29. Калі гэтую справу збуду і ім гэты збор даручу, праз вашыя мясьціны рушу ў Гішпанію.

30. Я ведаю, што прыходзячы да вас, прыйду з багатым багаславенствам Хрыстовым.

31. Дык прашу вас, браты, праз Госпада нашага Езуса Хрыста і праз міласьць Духа, каб успамаглі мяне вашымі маленьнямі да Бога за мяне,

32. каб усьцярогся ад рук невернікаў у Юдэі, ды каб мая паслуга для Ерузаліма была прыемнай для сьвятых,

33. каб з волі Божай з радасьцю прыбыўшы да вас - падбадзёрыўся (набраў сілы) у вас.

34. Хай Бог супакою будзе з усімі вамі. Амэн.

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516


Паручэньне дыяконьніцы Фебе

16.1. Паручаю вам Фебу, сястру нашую, дыяконьніцу Касьцёла ў Кэнхрах. Яна там на паслузе.

2.     Прыміце яе ў Госпаду, як належыцца сьвятых прымаць. Памажыце ёй ва ўсіх справах, дзе ваша помач патрэбна. Яна дапамагала многім і мне самому.

Прывітаньні Паўла хрысьціянам у Рыме

3.     Прывітайце супрацоўнікаў маіх у Хрысьце Езусе: Прыскілу і Аквілу,

4.     каторыя для захаваньня майго жыцьця падставілі свае галовы, каторым ня толькі я ўдзячны, але ўсе касьцёлы між паганаў.

5.     Прывітаньне і касьцёлу ў іх доме. Прывітайце мне мілага Епенэта, каторы першы хрысьціянін у Азіі.

6.     Прывітайце Марыю, каторая многа папрацавала для вас.

7.     Прывітайце Андроніка і Юнію і сяброў вязьніцы, праслаўленых сярод Апосталаў, каторыя перада мною ўверылі ў Хрыста.

8.     Прывітайце дарагога мне ў Госпаду Ампліята.

9.     Прывітайце нашага супрацоўніка ў Хрысьце Урбана ды мілага мне Стахіса.

10. Прывітайце выпрабаванага ў Хрысьце Апелёса. Прывітайце тых, што з дому Арыстобуля.

11. Паздароўце Гэродыёна майго сваяка. Паздароўце тых, што з дому Нарцыза, належачых да Госпада.

12. Прывітайце Трыфэну і Трыфозу, паслугуючых у Госпаду. Паздароўце мілую  Пэрсыду, каторая многа папрацавала для Госпада.

13. Прывітайце выбраньніка ў Госпадзе Фуфуса і яго матку і маю.

14. Прывітайце Асынкрыта, Флегонта, Гэмэса, Патробу, Гэрмаса ды братоў, што разам з намі.

15. Паздароўце Філолога і Юлью, Нэрэя і яго сястру, Олімпаса ды ўсіх сьвятых, што разам з намі.

16. Прывітайце ўзаемна адны другіх сьвятым пацалункам. Вітаюць вас усіх Хрыстовыя касьцёлы.

Перасьцярога

17. Прашу вас яшчэ, браты, сьцеражыцеся тых, што пашыраюць нязгоду і недавер'е да навукі, якой вы навучыліся. Ухіляйцеся ад іх!

18. Такія людзі ня служаць нашаму Госпаду Хрысту, але жывому свайму. Салодкімі і патураючамі зводзяць нявінныя душы.

19. Ваша паслухмянасьць вядомай усім людзям. Дык радуюся з вас, прагну, каб вы былі разумнымі ў тым, што добрае ды што благое.

20. Ускорасьці Бог супакою сатрэ шатана пад вашымі нагамі. Ласка Госпада нашага Езуса Хрыста хай будзе з вамі!

Прывітаньні ад супрацоўнікаў

21. Вітае вас супрацоўнік мой Цімахвей і Люцый, Язон - мае сваякі.

22. Вітаюць вас у Госпаду і я, Тэрцый, які пісаў гэты ліст.

23. Вітае вас Гаюс, каторы ёсьць маім ды ўсяго Касьцёла гаспадаром.

24. Вітае вас Эраст, скарбнік горада і Квартус - брат.

Дэкалогія

25. Таму, каторы мае моц уцьвердзіць вас паводле Эвангеліі ды маім вяшчэньнем Езуса Хрыста, згодна з аб'яўленай тайнай (таямніцай) даўнейшым вяком схаванай,

26. а цяпер аб'яўленай прароцкімі лістамі па загаду спрадвечнага Бога абвешчанай ўсім народам, для падчыненьня іх веры,

27. Богу, Каторы адзіна мудры, праз Езуса Хрыста - хай будзе хвала ў вякі вечныя. Амэн.


Вярнуцца назад