Галоўная > Новы Запавет (кс. Чарняўскі) > Дзеяньні апосталаў

Дзеяньні апосталаў


13 траўня 2011.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага
Арыгінальны тэкст
Паводле: машынапісы з архіву А. Бокуна
Алічбоўваньне:  Антоні Бокун

Дзейнасьць (дзеяньні) Апосталаў

Дзень ушэсьця

1.     Перш Тэофілю, пісаў я аб усім, што Езус рабіў і што навучаў ад пачатку.

2.     Аж да дня, у якім быў узяты ў неба, перш даўшы паручэньні праз Духа Сьвятога выбраным сабою Апосталам.

3.     Па Сваёй сьмерці даў Ён ім многа доказаў, што Ён жыве. Праз сорак дзён паказваўся ім ды навучаў іх пра валадарства нябеснае.

4.     Аднойчы пры супольным пасілку загадаў ім не ўдаляцца з Ерузаліму, але чакаць абяцаньня Айца, "Аб якім гаварыў Я вам,

5.     што Ян хрысьціў вадою, а вось вы за некалькі дзён будзеце ахрышчаны Сьвятым Духам".

6.     Пыталіся ў Яго сабраўшыяся: "Госпадзе, ці ў гэты час вернеш каралеўства Ізраеля?"

7.     Сказаў Ён ім: "Ня ваша справа знаць час і хвіліну, якія ўстанавіў Айцец Сваёй уладаю.

8.     Але калі атрымаеце моц сыйшоўшага на вас Духа Сьвятога, тады будзеце аба Мне сьведчыць у Ерузаліме, ва ўсёй Юдэі дый Самарыі і на скрай зямлі".

9.     А калі гэта сказаў, на вачах іхніх, падняўся ў высь і воблака скрыла Яго ад іх вачэй.

10. Калі яны так углядаліся, на Яго, падымаючагася ў неба, вось жа два мужы ў белых шатах станулі каля іх.

11. Яны сказалі: "Галілейцы, чаго стаіцё, углядаючыся ў неба? Гэты Езус, узяты ад вас у неба, так прыйдзе, як відзілі Яго ідучага ў неба".

Супольнасьць вернікаў у Ерузаліме

12. Затым вярнуліся яны з Аліўнай (Аліўкавай) гары, каторая каля Ерузаліма, разлічана на праходку ў шабат.

13. Прыйшоўшы, сабраліся яны ў верхняй комнаце (сьвятліцы), дзе ўжо прабывалі Пётр і Ян (Ёан), Якуб і Андрэй, Філіп і Тамаш, Баўтарамей і Мэтэўш, Якуб Алфеяў сын і Сымон Зэлёт (Руплівы) дыў Юда Якубаў.

14. Яны ўсе аднадушна, трывала маліліся разам з жанчынамі і маткаю Езуса ды Яго братамі.

Выбар Мацея Апосталам

15. У тыя дні (аднойчы), стануўшы пасярод братоў, там было сабраўшыся каля сто дваццаці чалавек, - Пётр сказаў:

16. "Браты, каб споўнілася тое, што ў Пісаньні прадсказаў Дух Сьвяты вуснамі Давіда пра Юду, каторы быў правадніком тых, што ўзялі Езуса.

17. Ён быў залічаны да нас і ён меў удзел у гэтым служэньні.

18. Ён вось атрымаў зямлю як заплату за злачынства, павесіўся, лопнуў папалам ды выплылі ўсе яго чэравы (нутро).

19. Пра гэта даведаліся ўсе жыхары Ерузаліма, так што гэтае поле ў іхняй мове было названа Акальдэмах, значыць "поле крыві".

20. Дарэчы ў кнізе псальмаў напісана (68, 26): Хай яго панадворак будзе пустым ды хай ніхто на ім нежыве, дый: "Хай біскупства яго возьме хто іншы".

21. Дык трэба каб адзін з гэтых мужоў, што з намі хадзізлі ўвесь час, пакуль Госпад Езус быў з намі,

22. пачынаючы ад Янавага хросту аж да дня ў каторым быў узяты ад нас, быў разам з намі сьведкам Ягонага ўваскрасеньня".

23. І выставілі двух: Язэпа, называнага Барсабай. З мянушкай Справядлівы ды Мацея.

24. У малітве прасілі: "Ты, Госпадзе, што знаеш (пранікаеш) усіх сэрцы, пакажы, каторга з гэтых двух выбраў.

25. Заняць месца паслугі апостальскай, з якога выбыў Юда, каб заняў належнае (сваё) месца".

26. Затым кінулі жэрабя і жэрабя пала на Мацея. Дык ён быў далучаны да адзінаццаці апосталаў.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Касьцёл пасярод жыдоў. Сыход Духа Сьвятога

2.1. Калі падыйшоў дзень Пяцідзесятніцы (сёмухі), усе вучні былі разам у тым жа месцы.

2.     Раптам пачуўся з неба шум, як бы падыходзячага сільнага ветру ды напоўніў увесь дом, дзе яны прабывалі.

3.     І паказаліся ім паасобна як бы агнявыя языкі і апаў на кожнага з іх.

4.     Ды напоўнены былі яны ўсе Духам Сьвятым, пачалі гаварыць іншымі мовамі, так як ім пазваляў Дух.

5.     Прабывалі тады ў Ерузаліме пабожныя Юдэі з усіх народаў пад сонцам.

6.     Калі ўзняўся гэты шум зьбеглася мноства людзей. І кожны быў здзіўлены, бо кожны з іх чуў прамаўляючых іх у сваёй (роднай) мове.

7.     Астаўпянелі яны, дзівіліся ды казалі: "Ці ж гэтыя усе; што прамаўляюць - не галілейцы?"

8.     Дык як жа мы кожны чуем у сваёй роднай мове, у якой мы нарадзіліся.

9.     Мы - Парты і Мэды, Эляміты і жыхары Мэзопатаміі, Юдэі і Кападокіі, Понту і Азіі.

10. Жыхары Фрыгіі і Памфіліі, Эгіпту і старон Лібіі, што каля Цырэны і прыбыльцы з Рыму,

11. а таксама Юдэі і празэліты, Крэтэйцы і Арабы - чуем іх вешчучых вялікія справы Божыя ў нашых мовах".

12. Падзіўлялі вось усе і неразумеючы гэтага - пыталіся адзін другога: "Што гэта значыць?"

13. А іншыя насьміхаліся і казалі: "Напіліся хіба яны маладога віна".

Прамова сьв. Пятра. Наварот Юдэяў

14. Тады Пётр стаўшы з адзінаццацю падняў голас свой і сказаў ім: "Юдэі дыў усе жыхары Ерузаліма, хай будзе вам гэта ведама, - удумайцеся ў словы мае!

15. Гэтыя людзі не п'яныя, як вы думаеце, бо трэцяя гадзіна дня,

16. але спаўняецца тое, што сказаў прарок Ёель:

17. "У апошнія дні - кажа Бог - вылью Духа Майго на кожнае цела, і будуць праракаваць сыны вашыя і дочкі вашыя, а юнакі вашыя будуць мець візіі, а старцы вашыя будуць сьніць сны.

18. І на нявольнікаў маіх і на нявольніц у тыя дні вылью з Духа Майго дый будуць праракаваць.

19. І пакажу цуды на небе ў гары ды знакі на зямлі, на нізе. Кроў і агонь стаўбы дыму.

20. Сонца абернецца ў цемру, а месяц у кроў, перш чым падыйдзе дзень Госпадаў вялікі і слаўны.

21. Кожны, хто будзе прызываць імя Госпада будзе збаўлены.

22. Мужы Ізраеля, паслухайце слоў гэтых: (Ісуса Назарэйца (з Назарэту), людзну, апрабаванага для вас Божымі моцамі, цудамі і знакамі, каторыя Бог учыніў праз Яго між вас, як вы самі ведаеце.

23. Яго вось рашэньнем волі Божай і Яго оглядам выдадзенага, вы ліхотнікаў рукамі укрыжаваўшы - забілі.

24. Але Бог ускрасіў Яго, разарваўшы звязі сьмерці, бо немагчыма было, каб яна авалодала Ім (панавала над ім), бо Давід кажа пра Яго:

25. "Бачыў я перад сабой Госпада заўсёды, бо Ён па правіцы Маёй (Праваруч Мяне), каб Я не захістаўся.

26. Дзеля таго ўзрадавалася Маё сэрца і развясяліўся мой язык, затым і цела маё супачываць будзе з надзеяй.

27. Бо не пакінеш душы маёй у пекле (цемры), ды не дасі Сьвятому Твайму бачыць гніцьцё (гніль).

28. Даў Ты мне пазнаць дарогі жыцьця ды напоўніш мяне радасьцю (агляданьнем) аблічча Твайго.

29. Браты, хочацца сказаць вам адкрыта аб патрыярсе Давідзе, што ён памёр, быў пахаваны ды гроб яго захаваўся ў нас да сённяшняга дня.

30. Як прарок ён ведаў, што Бог прысягнуў яму, што яго нашчадак засядзе на яго троне (пасадзе).

31. Ён бачыў будучыню і прадсказаў уваскрасеньне Мэсіі - Хрыста, што Ён не застанецца ў цемры, ды што цела Яго не падасца гніцьцю (распаду).

32. Гэтага вось Езуса ўскрасіў Бог, а мы ўсе яўляемся гэтага сьведкамі.

33. Ён быў Божаю правіцаю ўзвышаны ды атрымаў ад Айца абяцанне (зароку) Духа Сьвятога і выліў яго.

34. Як бачыце гэта і самі і чуеце. Бо Давід не ўзыйшоў у неба, аднак кажа: "Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь праваруч у Мяне,

35. пакуль не палажу непрыяцеляў Тваіх падножжам ног Тваіх",

36. Дык хай ведае ўвесь дом Ізраеля ўпэўнены, што гэтага Езуса, каторага вы ўкрыжавалі, Бог устанавіў Госпадам і Мэсіям (Хрыстом, Намашчэнцам).

Першае наварачэньне Юдэяў (Жыдоў)

37. Калі яны пакінулі гэта, спакарыліся сэрцам, ды пытталіся ў Пятра і іншых апосталаў: "Браты, што маем мы рабіць?"

38. Пётр сказаў ім: "Пакайцеся і хай кожны з вас прыме хрост у імя Езуса Хрыста на адпушчэньне вашых грахоў ды атрымаеце дар Духа Сьвятога.

39. Бо вам належыцца абяцанае і дзецям вашым дый усім далёкім, каго пакліча Госпад Бог наш.

40. І іншымі многімі словамі даказваў і напамінаў, кажучы: "Ратуйцеся спасярод гэтага пераваротнага роду".

41. Дык тыя, каторыя прынялі яго навуку - былі ахрышчаны. І ў той дзень далучылася каля трох тысяч душаў.

Жыцьцё першых хрысьціянаў

42. Трывалі яны ў навуцы Апосталаў ды ў супольнасьці, у ламаньні хлеба і ў маленьнях.

43. Кожны баяўся, бо Апосталы чынілі многа знакаў і цудаў.

44. Усе тыя, што ўверылі, прабывалі разам дый усё мелі супольнае.

45. Прадавалі маёмасьць і ўласнасьць ды дзялілі паміж усіх тых, што мелі недастатак.

46. Штодзень аднадушна прабывалі ў сьвятыні, ламаючы хлеб па дамах, ды спажывалі ежу з радасьцю і прастатой сэрца.

47. Славілі Бога, і мелі ласку ва ўсяго народу. Госпад жа штодзень павялічваў тых, што мелі быць збаўлены.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Аздараўленьне кульгавага

3.1. Калі Пётр і Ян уваходзілі ў сьвятыню на гадзіну дзевятую маліцца,

2.     уносілі якраз аднаго чалавека, кульгавага ад роду. Клалі яго штодзень ля брамы сьвятыні, званай Прыгожай, каб прасіў міласьціны ўваходзячых у сьвятыню.

3.     Ён, убачыўшы Пятра і Яна, маючых ісьці ў сьвятыню - прасіў аб дарэньне.

4.     Тады Пётр з Янам, гледзячы на яго - сказалі: "Глянь на нас!"

5.     А ён глядзеў на іх, спадзяючыся нешта ад іх атрымаць.

6.     Тады Пётр сказаў: "Серабра і золата ня маю, але што маю, тое табе даю: У імя Езуса Хрыста з Назарэту ўстань і хадзі!"

7.     І ўзяўшы яго за правую руку - падняў яго. А зараз акрэплі ногі і ступені ягоныя.

8.     Ён ускочыў і стануў на нагах, хадзіў ды ўвайшоў з імі ў сьвятыню. Ён хадзіў, падскакваў і славіў Бога.

9.     А ўвесь народ убачыў яго ходзячага і славячага Бога.

10. І адпазнавалі ў ім таго чалавека, што сядзеў ля Прыгожай Брамы Сьвятыні і жабраваў. Дык ахапіла іх зьдзіўленьне з прычыны таго, што яго напаткала.

11. А калі ён трымаўся Пятра і Яна - увесь народ з дзівам зьбегся да іх у прысценак, званы Салямонавым.

Другая прамова Пятра

12. Бачачы гэта Пётр прамовіў да народу: "Ізраельцы: Чаму дзівіцеся з гэтага? Ды чаму так углядаецеся на нас, быццам мы сваёй моцай або набожнасці даканалі, што ён ходзіць?

13. Бог Абрагама і Бог Ізаака і Бог Якуба, Бог айцоў нашых уславіў слугу свайго (сына), Езуса, каторага вы ведалі ды адракліся перад Пілатам, калі ён рашыў Яго асвабадзіць.

14. Вы ж адракліся Сьвятога і справядлівага, а выпрасілі дараваць забойцу.

15. Забілі ж вы спраўцу жыцьця, але Бог Яго з умёршых падняў, чаго мы сьведкамі.

16. І дзеля веры ў Яго імя - гэтаму чалавеку, каторага бачыце і знаеце - імя гэта вярнула яму сілы. І вера яго дала яму поўнае аздараўленьне, якое вы відзіце.

17. Але я цяпер усьведамляў, браты, што гэта вы зрабілі па несведнасьці як і начальнікі вашыя.

18. А Бог такім чынам споўніў тое, што прадсказаў вуснамі ўсіх прарокаў, што яго Хрыстус (Мэсія) будзе цярпець.

19. Дык пакутуйце і навярніцеся, каб грахі вашыя былі адпушчаны (скасаваныя),

20. каб калі настануць часы астуды (холаду) адносна Госпада, каб паслаў таго, што прадсказаў вам - Езуса Хрыста.

21. Каторага неба мусіць затрымаць аж да часу аднаўленьня ўсяго, што спрадвеку прадсказваў Бог вуснамі сьвятых Сваіх прарокакў.

22. Майсей жа сказаў: "Прарока як я ўзбудзіць (вябярэ) вам Госпад, Бог ваш спаміж братоў вашых. Слухайце Яго ва ўсім, што Ён вам скажа.

23. А кожны, хто не паслухае гэтага Прарока, будзе выкаранены з народу".

24. Прадсказвалі гэтыя дні такжа ўсе прарокі, ад часоў Самуэля і далей яго наступнікі.

25. Вы - ж сыны прарокаў і прымірэньня, якое Бог заключыў з вашымі бацькамі, калі то сказаў Абрагаму: "У патомстве тваім будуць ушчасліўлены (убагаслаўлены) ўсе народы зямлі".

26. Вам у першай чарзе Бог ускрасіў слугу (Сына) Свайго ды паслаў Яго, каб багаславіў кожнаму з вас, каб кожны адвярнуўся ад грахоў сваіх.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Апосталы Пётр і Ян перад Сангэдрынам

4.1. Калі яны прамаўлялі да народу, падыйшлі да іх сьвятары і начальнік варты сьвятошнай ды садукеі,

2.     абураныя, што яны вучаць народ ды што вясьцяць уваскрасеньне ўмёршых у Езусе.

3.     Дык затрымалі іх і паручылі іх варце да наступнага дня, бо быў ужо вечар.

4.     Дарэчы многія з тых, што слухалі навучаньня, уверылі лік мужчын дасягаў каля пяці тысяч.

5.     На другі дзень у Ерузаліме сабраліся іх павадыры, старшыны і кніжнікі:

6.     архісьвятар Аннаш, Кайфаш, Ян, Аляксандар ды сколькі іх было з сьвятарскага роду.

7.     Паставілі іх пасярэдзіне і пыталіся: "Чыёй уладай і ў чыё імя вы гэта праводзіце?"

8.     Тады Пётр, напоўнены Сьвятым Духам сказаў ім: "Правадыры народу і старшыны!

9.     Калі сягоньня дзеля дабрадзейства хвораму чалавеку праз якое ён быў аздароўлены, вы дапрашваеце нас,

10. дык хай будзе вам усім ведама ды ўсяму народу Ізраеля, што ў імя Езуса Хрыста Назарэйца, Каторага вы ўкрыжавалі, а Каторага Бог ускрасіў з умёршых, што праз Яго гэты чалавек стаіць перад вамі здаровы.

11. Ён каменем (вуглавым), каторы вы будаўнікі - адкінулі, а Ён вось стаўся галавою вугла.

12. І няма ў нікім другім збаўленьня, бо няма іншага імя пад небам, дадзенага людзям, у каторым маглі б мы быць збаўлены".

13. Яны вось бачачы адвагу Пятра і Яна, ды даведаўшыся, што яны людзі без навукі і простыя, дзівіліся. Пазналі прытым, што яны былі з Езусам.

14. Ды бачачы стаячага з імі аздароўленага чалавека, нічога не маглі сказаць проціў.

15. Дык загадалі ім выйсьці з зала Рады і нараджаліся:

16. "Што маеш зрабіць з гэтымі людзьмі? - казалі адзін аднаму, бо ўсім жыхарам Ерузаліма ясна, што дакананы імі цуд і мы ня можам запярэчыць.

17. Але каб не разыходзілася гэта ў народзе, сурова забаронім ім каб не прамаўлялі да нікога ў гэта імя".

18. І зноў пазвалі іх і забаранілі ім сусім не прамаўляць і навучаць людзей у імя Езуса.

19. Аднак Пётр і Ян адказалі ім: "Разсудзіце самі, ці справядліва на віду Бога, ці вас больш слухаць трэба чым Бога?

20. Няможам жа мы маўчаць пра тое, што мы відзілі і чулі".

21. Затым яны панавілі пагрозы і не знаходзячы за што караць, выпусцілі іх дзеля народу, бо ўсе славілі Бога з прычыны таго, што сталася.

22. А чалавек цудоўна аздароўлены меў болей сарака гадоў.

Мальба Касьцёла ў прасьледах

23. Асвабоджаны прыйшлі да сваіх і расказалі, што казалі ім архісьвятары і старэйшыны.

24. Яны выслухаўшы разказ - аднадушна паднялі ўголас просьбу да Бога і маліліся: "Усёмагутны Госпадзе Тварэц неба і зямлі, і мора, дый усяго, што ёсьць на іх.

25. Ты праз Духа Сьвятога сказаў вуснамі слугі свайго Давіда: "Чаго бунтуюцца народы, ды людзі задумалі ліхое?

26. Паўсталі каралі зямлі ды князі сыйшліся ў адно проціў Госпада Хрыстуса (Намашчэнца) Яго".

27. Бо сапраўды зыйшліся ў гэтым горадзе супраць сьвятога слугі Твайго (сына) Езуса, Каторага Ты намасьціў - Гэрард і Понцкі Пілат з паганамі ды пакаленьнямі Ізраеля,

28. каб зьдзейсьніць тое, што рука і воля Твая рашыла стацца.

29. А цяпер, Госпадзе, зьвярні вочы на пагрозы ды дай слугам сваім з усёю адвагай вясьціць Тваё слова.

30. Калі Ты працягнеш руку сваю, каб аздараўляць, чыніць знакі і цуды імем (у імя) Сьвятога слугі Твайго, Езуса".

31. Калі яны памаліліся, задрыжэла месца, на якім былі яны сабраўшыяся ды ўсе былі напоўнены Сьвятым Духам і вясьцілі Слова Божае адважна.

Любоў лучыць першых хрысьціянаў

32. Адзін дух ды адно сэрца ажыўлялі ўсіх веруючых. Што мелі, не адзін не называў сваім, бо ўсё ў іх было супольнае.

33. Апосталы з вялікай сілай даказвалі уваскарасеньне Госпада Езуса і іх усіх праводзіла вялікая зычлівасьць.

34. Між іх не было нікога ў недастатку. Бо кожны ўласьнік зямлі або дому прадаваў ды прыносіў атрыманыя грошы

35. складаў ля ног апосталаў і дзялілі іх між тых, што патрабавалі.

36. Язэп, апосталамі празваны Барнабай, значыць "Сын пацяшэньня", быў левітам, родам з Кіпру.

37. Ён меў палетак зямлі. Прадаў яго і прынёс грошы і паклаў ля ног апосталаў.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Ананій і Сафіра

5.1. Адзін чалавек, імем Ананій, з сваёй жонкай, Сафірай, прадаў палетак зямлі, ды з ведама жонкі, адлажыў сабе часьць атрыманых грошэй, а рэшту прынёс

2.     і палажыў ля ног апосталаў.

3.     Пётр запытаўся: "Ананій, чаму шатан заўладзеў тваім сэрцам? Чаму ты лгаў Духу Сьвятому, затрымоўваючы часьць атрыманых за поле грашэй?

4.     Ці ж ты ня мог палетак для сябе пакінуць, а прадаўшы, ці ня мог грошы сабе затрымаць? Дык чаму надумаўся гэтак у сэрцы сваім? Ты ж салгаў ня людзям, а Богу!"

5.     Выслухаўшы гэтыя словы Ананій паў мёртвы. А ўсіх што чулі ахапіў страх вялікі.

6.     Некалькі юнакоў устала, закруцілі палатном цела, вынесьлі і пахавалі.

7.     Каля трох гадзін увайшла яго жонка, ня ведаючы, што сталася.

8.     Запытаўся ў яе Пётр: "Скажы мне, ці за толькі прадалі палетак?" А яна адказала: "Так, за толькі".

9.     Пётр сказаў: "Навошта вы змовіліся каб гнявіць Духа Госпадавага? Вось стаяць у парозе тыя, што пахавалі твайго мужа. Вынясуць яны таксама цябе".

10. І яна зараз-жа ўпала да ног яго і сканала. Калі юнакі ўвайшлі знайшлі яе не жывой. Дык занесьлі і пахавалі яе каля мужа.

11. Дык ахапіў вялікі страх усю супольнасьць хрысьціянскую, ды ўсіх, што аб гэтым пачулі.

Цуды Апосталаў і ўзрост касьцёла

12. Рукамі апосталаў былі чынены ў народзе многія знакі і цуды. Сабіраліся ўсе аднадушна ў прысьценку Салямона.

13. Ніхто з іншых ня сьмеў да іх далучыцца, але хваліў народ іх.

14. Што раз больш павялічаўся лік мужчын і жанчын веруючых у Госпада.

15. Людзі нават на вуліцу выносілі хворых ды там клалі на насілкі або ложкі, каб хоць цень праходзячага Пятра паў на каторага з іх.

16. Таксама з суседніх гарадоў зьбягалася ў Ерузалім многа народу, дастаўляючы хворых ды апанаваных дэманам. Яны ўсе былі аздароўлены.

Сангэдрын супраць Апосталаў

17. Тады архісьвятар і ўсе староннікі, належачыя да садукеяў партыі заварушыліся. Палаючы ненавісьцю,

18. накінулі рукі на апосталаў і пасадзілі іх у агульную вязьніцу.

19. Ноччу анёл Госпадаў адчыніў дзьверы вязьніцы, вывеў іх і сказаў:

20. "Ідзіце і вясьціце ў сьвятыні народу ўсе гэтага жыцьця словы".

21. Яны паслухалі і на сьвітаньні пайшлі ў сьвятыню і пачалі навучаць.

На судзе Апосталы сьведчаць аб уваскрасеньне Хрыста

Тым часам архісьвятар і яго староннікі склікалі сангэдрын ды ўсіх старшын сыноў Ізраеля. Яны паслалі ў вязьніцу слуг прывезьці іх.

22. Калі пайшлі слугі, адчыніўшы вязьніцу не знайшлі іх. Вярнуўшыся, паведамілі яны:

23. "Знайшлі мы вязьніцу старанна замкнутую ды вартаўнікоў, стоячых перад дзьвярымі. Адчыніўшы ж, у нутры не знайшлі мы анікога".

24. Калі начальнік варты сьвятыні і архісьвятары пачулі гэтыя словы, не маглі зразумець, што з імі сталася.

25. У той час хто-та прыйшоўшы, паведаміў: "Гэтыя людзі, каторых вы запёрлі ў вязьніцы, знаходзяцца ў сьвятыні і вучаць людзей".

26. Тады начальнік са слугамі пайшоў і прывёў іх, але без прымусу, бо баяліся, каб народ не пабіў іх каменямі.

27. Прывёўшы іх, паставілі перад сангэдрынамі. Тады начальнік сьвятароў спытаўся ў іх.

28. "Мы вот строга забаранілі, каб вы не навучалі ў гэта імя, а вы запоўнілі Ерузалім вашаю навукай ды хочаце ўвесьці на нас кроў гэтага чалавека.

29. У адказ Пётр і апосталы сказалі: "Болей трэба слухаць Бога, чым людзей.

30. Бог нашых бацькоў ускрасіў Езуса, Каторага вы забілі, прыбіўшы да дрэва.

31. Бог узвысіў Яго на правіцу Сваю як Валадара і Збаўцу, каб даць Ізраелю наварачэньне ды грахоў адпушчэньне.

32. Мы вось яўляемся гэтых падзей сьведкамі як і Дух Сьвяты, каторага Бог удзяліў паслушным Яму".

33. Чуючы гэтыя словы - закіпелі страшнаю злосьцю і хацелі іх забіць.

Парада Гамаліэля

34. Тады адзін фарызэй імем Гамаліэль, вучоны ў Законе і паважаны ўсім народам, загадаў на нейкі час удаліць Апосталаў і прамовіў у Радзе:

35. "Мужы Ізраельцы! Добра абдумайце, як паступіць з гэтымі людзьмі.

36. Вось недаўна выступіў Тэудас, уважаючыся за нейкага незвычайнага. Меў каля чатырыста прыхільнікаў. І быў забіты, а ўсе, што давералі яму, разсыпаліся і след іх зчэз.

37. Потым у час перапісі людзей выступіў Юда Галілеец. Ён пацягнуў за сабой людзей. І ён згінуў сам і ўсе яго прыхільнікі - былі разагнаны.

38. Дык я і цяпер вам кажу: Пакінце гэтых людзей у супакою і адпусьціце іх. Бо калі гэты намер і дзейнасьць ад людзей паходзіць, прападзе па сабе,

39. а калі ад Бога, дык вы ня зможаце іх зьнішчыць. Можа часам аказацца што вы ваюеце з Богам". Паслухалі яго.

40. Паклікалі апосталаў, убічаваўшы іх, забаранілі прамаўляць у імя Езуса і пусьцілі.

41. А яны выходзілі з Сангэдрыну цешачыся, што дзеля імя Езуса пацярпелі зьнявагу.

42. Яны не перастаючы і штодзень у сьвятыні і па дамах вясьцілі добрую навіну аб Езусе Хрысьце.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Выбар дыяканаў

6.1. У час, калі лік вучняў узрастаў, пачалі Гэленісты наракаць на Гэбрэяў (жыдоў), што ў штодзенным абслугіваньні іхнія удовы былі крыўджаны.

2.     Тады Дванаццаць склікаўшы ўсіх вучняў, заявіла ім: "Не выпадае нам пакінуць слова Божае, а заняцца абслугай сталоў.

3.     Таму вось, браты, спаміж сябе сем чалавек, маючых добрае імя, поўных Духа Сьвятога і мудрасьці. Мы ім паручым гэтую работу.

4.     А мы далей будзем (прадаўжаць) займацца маленьнем і паслугай слова.

5.     Спадабалася гэта прапанова ўсім сабраўшымся. Яны выбралі Сьцяпана, чалавека поўнага веры і Духа Сьвятога, Філіппа, Прахора, Ніканора, Тымона, Прамэнаса і Мікалая, празэліту Ант'ёхійца.

6.     Прадставілі іх Апосталам, каторыя молячыся усклалі на іх рукі.

7.     А Слова Божае разшыралася, расла лічба вучняў вельмі ў Ерузаліме. Нават шмат сьвятароў уверыла.

Дзейнасьць сьв. Сьцяпана

8.     Сьцяпан жа поўны ласкі і моцы, чыніў цуды ды вялікія знакі ў народзе.

9.     Тады некаторыя з сынагогі, званай Лібэртынцаў, Цырэнэйцаў і Александрыйцаў ды тых, што былі з Цыліцыі дый з Азіі, дыскутавалі з Сьцяпанам.

10. Але не маглі яны ўстаяць мудрасьці і Духа, у якім ён прамаўляў.

11. Затым падабралі яны людзей, каторыя казалі б: "Мы чулі, як ён казаў блюзьнерствы на Майсея і Бога".

12. Гэтым узбурылі народ і старшын і кніжнікаў. Яны зьбегшыся схапілі яго і завялі ў Сангэдрын.

13. Там паставілі фальшывых сьведкаў, каторыя пасьведчылі: "Гэты чалавек не перастане гаварыць проціў сьвятога гэтага месца ды проціў закону.

14. Аднойчы мы чулі, як ён казаў, што Езус Назарэц зруйнуе гэтае месца і пераіначыць звычаі, якія нам перадаў Майсей".

15. А ўсе, што засядалі ў сангэдрыне, прыглядаліся яму пільна і відзелі твар ягоны, як воблік анёла.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Прамова Сьцяпана (Стэфана)

7.1. Архісьвятар спытаўся ў яго: "Ці гэта праўда?"

2.     А ён адказаў: "Браты і бацькі, паслухайце! Бог хвалы аб'явіўся бацьку нашаму, Абрагаму, калі ён яшчэ жыў у Мэзопатаміі, да таго як жыў у Храрране.

3.     Сказаў яму тады: Пакінь зямлю сваю ды радню сваю, а ідзі ў зямлю, якую табе пакажу.

4.     Тады выйшаў з зямлі Хальдэяў і абжыўся ў Харране. А зсюль, па сьмерці свайго бацькі, перасяліў яго Бог у край, зямлю гэтую, у якой вы цяпер пражываеце.

5.     Ня даў яму аднак на ўласнасьць ані пядзі зямлі, але абяцаў даць яе на ўласнасьць яму, а па ім яго патомкам (нашчадкам), хоць ня меў тады яшчэ сына.

6.     Сказаў Бог так: Патомкі твае будуць перасяленцамі ў чужой зямлі і праз чатырыста гадоў будуць зьняволены і крыўджаны.

7.     Затым народ, у каторага будуць яны нявольнікамі, Я сам асуджу - кажа Бог - а пасля таго выйдуць яны і будуць служыць Мне на гэтым вось месцы.

8.     Ды заключыў з ім прымірэньне (угоду) абразаньня. Так нарадзіўся яму Ізаак, каторага абрэзаў восьмага дня, а Ізааку - Якуб, а Якуб - дванаццаць патрыярхаў.

9.     А гэтыя патрыярхі з завіднасьці прадалі Юзэфа ў Эгіпт, але Бог быў з ім.

10. Бог асвабадзіў яго ад усякіх бедаў, даў яму ласку і мудрасьць у вачах фараона, караля Эгіпту, які назначыў яго начальнікам над Эгіптам ды над усім сваім домам.

11. Тады ўвесь Эгіпт і Ханаан наведаў голад і вялікае гора. Бацькі нашыя ня мелі чаго есьці.

12. Калі Якуб даведаўся, што ў Эгіпце ёсьць збожжа, паслаў бацькоў нашых першы раз,

13. а за другім разам Юзэф даўся пазнаць сваім братам, фараон жа даведаўся пра яго род.

14. Паслаў Юзэфа па Якуба, бацьку яго ды ўсю радню ў ліку семдзесят пяць душ.

15. Так Якуб дастаўся ў Эгіпт і памёр ён сам і бацькі нашыя.

16. Пераправілі іх у Сыхэм ды склалі ў гробе, каторы Абрагам купіў за серабро ад сыноў Гэммора ў Сыхэм.

Дзеі Майсея

17. У меру, як прыблізіжаўся час зьдзейсьненьня абяцаньня, якое Бог даў Абрагаму, народ разрастаўся і размнажаўся ў Эгіпце,

18. аж запанаваў іншы кароль у Эгіпце, каторы ня ведаў пра Юзэфа.

19. Ён пачаў падступна дзейнічыць супраць нашага народа. Прымушаў бацькоў нашых выкінуць раджэнцаў каб не жылі.

20. Тады вось нарадзіўся Майсей, Быў ён мілы Богу. Тры месяцы кармілі яго ў доме бацькі.

21. А калі ён быў выкінуты, узяла яго дачка фараона і усынавіла яго.

22. Майсей быў вывучаны ва ўсей мудрасьці Эгіпецкай, ды быў магутны ў слове дзейнасьці.

23. Калі дажыў сорак гадоў, захацелася адведаць сваіх братоў, сыноў Ізраеля.

24. Там убачыўшы аднаго крыўджаўнага зямляка, стаў у яго абарону адамсьціў крыўджанага, забіўшы Эгіпца.

25. Майсей думаў, што браты яго зразумеюць, што Бог яго рукой дае ім ратунак, але яны не зразумелі.

26. Калі на другі дзень паявіўся ён між іх, калі яны біліся між сабой ды стараўся іх пагадзіць, кажучы: "Людзі, вы ж браты, чаму крыўдзіце адзін другога?"

27. Але той, што крыўдзіў другога - адпіхнуў яго і сказаў: "Хто устанавіў цябе начальнікам і суддзёю над намі?

28. Хіба і мяне хочаш забіць, як учора забіў ты Эгіпца?"

29. Дзеля гэтых слоў Майсей уцёк ды жыў як чужынец у зямлі Мад'ян, дзе нарадзіліся яму два сыны.

Гарачы куст (палымеючы)

30. Па сараку гадах явіўся яму на пустыні гары Сынай анёл Госпадаў у полымі агністага куста.

31. Майсей жа ўбачыўшы, падзяліў бачанае. Але калі падыйшоў бліжэй; каб прыгледзіцца, пачуўся голас Госпадаў:

32. "Я Бог тваіх бацькоў, Бог Абрагама, Ізаака і Якуба". Стрывожыўся Майсей і ня сьмеў глядзець.

33. Затым сказаў яму Госпад: "Здымі абутак з ног сваіх. Бо месца, на якім ты стаіш, зямлёй сьвятой ёсьць.

34. Доўга Я глядзеў (наглядаў) за прыгнётам народу Майго ў Эгіпце ды чуў стогны яго ды зыйшоў, каб асвабадзіць. Прыдзі, пашлю цябе ў Эгіпт".

Майсей - прарокам і правадыром

35. Таго вось Майсея, якога адракліся, кажучы: "Хто цябе ўстанавіў начальнікам і суддзёй?", яго вось Бог паслаў як правадыра і збаўцу пад апекаю анёла, каторы явіўся яму ў кусьце.

36. Ён вывеў іх, чынячы знакі і цуды ў зямлі эгіпецкай над Чырвоным морам ды на пустыні праз сорак гадоў.

37. Гэты вось Майсей, што сказаў сынам Ізраеля: "Прарока як я, узгадуе вам Бог спаміж братоў вашых".

38. Ён гэта ў дзень сабраньня ў пустыні пасярэднічыў між анёлам, каторы гаварыў яму на гары Сынай, а нашымі бацькамі. Ён атрымаў словы жыцця, каб пераказаць іх вам.

39. Але не хацелі яго слухаць бацькі нашы ды адпіхнулі яго, а зьвярнулі сэрцы свае да Эгіпту.

40. Сказалі яны Аарону: "Зрабі нам багоў, каторыя будуць ісьці перад намі, бо ня ведаем, што сталася з тым Майсеем, каторы вывеў нас з зямлі Эгіпецкай".

41. У той час зрабілі сабе цялё ды склалі ахвяру ідалу, ды цешыліся з працы сваіх рук.

42. Але Бог адвярнуўся ад іх і дазволіў, што служылі войску нябеснаму, як напісана ў кнізе прарокаў:

43. "Доме Ізраеля! Ці прыносілі вы мне цэлапаленьні і жэртвы, напрацягу сарака гадоў у пустыні?

44. Вы прынялі лепш палатку Молоха ды зорку божышча Рэфана, ідалы (выбражэньні), каторыя зрабілі, каб ім пакланяцца. Таму перасялю вас за Бабілон.

Знакі Скініі (Палаткі)

44. Нашыя бацькі мелі ў пустыні Палатку Пасьведчаньня (Аб'яўленьня). Той бо, Хто гаварыў з Майсеем, загадаў збудаваць яе па ўзору, які (Майсей) відзеў.

45. Прынялі яе нашыя бацькі і з Ёзуэм унесьлі ў зямлю паганаў, каторых Бог выгнаў перад нашымі бацькамі, аж да часоў Давіда.

46. Ён знайшоў ласку ў Бога і прасіў пабудаваць сьвятыню для Бога Якуба.

47. Але толькі Салямон пабудаваў Яму дом.

48. Усё ж такі Узвышні не жыве ў пабудовах рук людзкіх, як кажа прарок:

49. Неба - Мой пасад (трон), зямля жа падножжам ног Маіх. Які ж дом пабудуеце Мне - кажа Госпад, або якое месца для Майго супачынку.

50. Ці ж усё гэта не ўчыніла рука Мая?"

Значэньне прамовы

51. Цьвёрдалобыя, паганых сэрцаў і вушэй! Вы заўсёды працівіцеся Духу Сьвятому, як бацькі вашыя, так і вы!

52. Каторага з прарокаў не прасьледавалі бацькі вашыя?! Пазабівалі вы нават тых, каторыя прадсказвалі прыход справядлівага. А вы выдалі яго, а цяпер замардавалі.

53. Вы, што атрымалі закон за паміжствам анёлаў, але не бераглі яго".

Мучаніцтва сьв. Сьцяпана

54. Пачуўшы гэта, іхнія сэрцы закіпелі гневам, яны скрыгаталі на яго зубамі.

55. А ён перапоўнены Духам Сьвятым глядзеў у неба і бачыў хвалу Божую і Езуса, стоячага поруч Айца.

56. Ён казаў: "Віджу адкрытае неба і Сына Чалавечага, стоячага па правіцы Бога".

57. А яны паднялі вялікі крык, затыкалі вушы сабе і кінуліся на яго аднадушна.

58. Выцягнулі яго за горад і ўкаменавалі, а сьведкі паклалі сваё адзеньне ля ног юнака званага Шаўлом.

59. Гэтак каменавалі Сьцяпана, а ён маліўся: "Госпадзе Езу, прымі майго Духа!"

60. А калі апаў на калені, закрычэў паднятым голасам: "Госпадзе, не палічы ім гэтага граха." Па гэтых словах сканаў.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Прасьлед Ерузалімскага касьцёла

8.1. Шавал згаджаўся на яго сьмерць. З таго дня пачалося вялікае прасьледаваньне Касьцёла ў Ерузаліме. Усе за выключэньнем апосталаў разсеяліся па Юдэі і Самаріі.

2.     Багабойныя людзі пахавалі Сьцяпана з вялікім жалем.

3.     Шавал жа пустошыў Касьцёл урываючыся ў дамы арыштоўваючы мужчын і жанчынаў і пасылаў іх у вастрог (вязьніцу).

Разсеяньне касьцёла. Філіп у Самарыі

Дык хрысьціяне разсыпаліся, ды хадзілі, вяшчучы слова Божае.

5.     Філіп так прыбыў у горад Самаріі і вясьціў ім Хрыста.

6.     Грамады аднадумна слухалі навукі Філіпа, бо ня толькі чулі слова, але і бачылі чынены цуды.

7.     З многіх вось апанаваных выходзілі з крыкам ліхія духі, шмат спараліжаваных і кульгавых было ўздароўлена.

8.     Таму вялікая радасьць паявілася ў тым горадзе.

9.     Дарэчы ў горадзе быў адзін чалавек, імем Сымон, каторы раней займаўся чарадзействам і зьдзіўляў народ Самарыі, хвалячыся, што ён нехта незвычайны.

10. Паважалі яго ўсе ад найменшага да найбольшага. Яны казалі: "Ён - моц Божая, што завецца Вялікая".

11. Лічыліся з ім, бо ён доўгі час чмуціў іх сваімі чарамі.

12. Але калі ўверылі Філіпу, вучачаму аб каралеўстве Божым і аб імю (імяню) Езуса Хрыста, калі мужчыны як і жанчыны прымалі хрост,

13. тады і Сымон сам уверыў і па атрыманьні хросту, далучыўся да Філіпа. Дзівіўся ён надта на віду чыненых цудаў і знакаў.

14. Апосталы ў Ерузаліме пачуўшы, што Самар'я прымала слова Божае, паслалі ў Самар'ю Пятра і Яна.

15. Яны прыбылі і маліліся за Самаран, каб атрымалі Духа Сьвятога,

16. бо яшчэ ніхто з іх не атрымаў, але былі толькі ахрышчаны ў імя Госпада Езуса.

17. Тады апосталы ўскладалі на іх рукі і яны атрымоўвалі Духа Сьвятога.

18. Калі Сымон убачыў, што Апосталы ўскладаннем рук, удзяляюць Духа Сьвятога, прынёс ім грошы,

19. просячы: "Дайце і мне гэту ўладу (моц), каб калі ўскладу на каго рукі, каб атрымаў ён Духа Сьвятога".

20. Пётр сказаў яму: "Хай серабро (грошы) тваё ідзе на гібель разам з табой, бо ты маніўся за грошы набыць дар Божы!"

21. Ня маеш ты ўдзельнічыць і не пакліканы ў гэтым слове (вяшчэньні, эвангелізацыі), бо сэрца тваё крывадушыць перад Богам

22. Дык пакутуй за гэтую сваю крывадушнасьць і малі Бога, можа Ён даруе табе ліхі твой намер.

23. Як бачу, што знаходзішся ў горычы жоўці ды ў путах сапсуцьця".

24. А Сымон адказаў: "Маліце за мяне Госпада, каб не спаткала мяне нічога таго, што вы казалі".

Філіп навучае ўрадаўца Эт'ёпіі

25. Апосталы жа даўшы пасьведчаньне (аб Хрысьце) і абвяшчаючы слова Божае, вярталіся ў Ерузалім у многіх вёсках самаранскіх апавяшчаючы Эвангелію.

26. Анёл Госпадаў сказаў Філіпу: "Устань і каля паўдня выйдзі на дарогу, каторая ідзе з Ерузаліма ў Газу. Яна цалкам пустая".

27. Ён сабраўся і пайшоў. Якраз тады пакланіцца Богу прыбыў у Ерузалім Эт'ёп, урадавец Ет'ёпскай каралевы, Кандакі, загадчык усіх яе скарбаў.

28. Ён вось вяртаўся, чытаючы ў сваёй павозцы прарока Ізаія.

29. Дух кажа Філіпу: "Падыйдзі і далучыся да гэтае павозкі".

30. Калі Філіп падыйшоў, пачуў, як той чытаў прарока Ізаію; дык запытаўся ў яго: "Ці разумееш, што чытаеш?"

31. Той адказаў: "Як магу разумець, калі ніхто мне ня выясьніў?!" Затым запрасіў Філіпа ўзлезьці ў павозку і сесьці побач.

32. А месца сьв. Пісаньня звучала так: Як ягнётка на зарэз ведзена ды як авечка нямая, якую стрыгуць, так Ён не адкрыў вуснаў сваіх.

33. Па горы і па судзе быў усунуты, а паходжаньнем Яго хто пацікавіцца? Так быў вырваны з зямлі жывых".

34. Эўнух папытаўся ў Філіпа: "Прашу цябе, паясьні, пра каго тут кажа прарок? Аб сабе, ці аб кім другім?"

35. Тады Філіп адчыніўшы свае вусны пачынаючы ад гэтага тэксту Пісаньня Сьвятога разсказаў яму Добрую Навіну (выясьніў) пра Езуса.

36. Калі падарожнічылі, пад'ехалі да вады. Дык кажа еўнух: "Во вада, ці не магу быць ахрышчаны?"

37. Затым казаў затрымацца і яны абодва:

38. Філіп і еўнух ўвайшлі ў ваду і Філіп ахрысьціў яго.

39. А калі выйшлі з вады, Дух Сьвяты Госпадаў хваціў Філіпа, і еўнух (урадавец) ня бачыў яго ўжо больш, але радасна прадаўжаў сваю дарогу.

40. А Філіп апынуўся ў Азоце. Праходзячы праза ўсе гарады вясьціў Эвангелію, аж дабраўся да Цэзаріі.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Наварот Шаўла

9.1. Шавал жа (шалеючы) пагрозамі і забойствамі вучняў Госпадавых, направіўся да архісьвятара

2.     і прасіў у яго лістоў - упаважаньня да сынагог у Дамашку, каб калі там знойдзе гэтага напрамку (хрысьціян) прыхільнікаў, так мужчын як і жанчын вязьніць і дастаўляць у Ерузалім.

3.     У дарозе, калі ўжо набліжаўся да Дамашку, здарылася, што раптам асьляпіла яго сьвятло з неба.

4.     Падаючы на зямлю - пачуў голас, кажучы яму: "Шавал, Шавал, чаму Мяне прасьледуеш?"

5.     Ён спытаў: "А хто Ты Госпадзе?" Пачуў голас: "Я Езус, Каторага ты прасьледуеш!"

6.     Устань і ідзі ў горад, а там скажуць табе, што маеш рабіць".

7.     Тыя ж людзі, што былі з ім у дарозе, сталі астаўпянеўшы, бо чулі голас, але нікога ня бачылі.

8.     Шавал падняўся з зямлі, разкрыў вочы, але нічога ня бачыў. Дык завялі яго ў Дамашак, трымаючы за руку.

9.     Тры дні ня бачыў, нічога ня еў і ня піў.

10. У Дамашку пражываў адзін вучоны (хрысьціянін), імем Ананій. Госпад аб'явіўшыся сказаў яму: "Ананію!" Ён адказаў: "Я тут Госпадзе".

11. Госпад сказаў яму далей: "Устань, ідзі на вуліцу што завецца "Простая" ды ў доме Юды запытай пра Шаўла з Тарсу. Ён вось моліцца,

12. ды ў візіі ўбачыў чалавека, імем Ананій, які прыйшоў і ўсклаў рукі на яго, каб ён праглянуў".

13. Ананій адказаў: "Госпадзе, я чуў ад многіх пра гэтага, столькі ён зла прычыніў сьвятым Тваім ў Ерузаліме.

14. І тут ён мае ўпаўнаважаньне ад высшых сьвятароў вязьніць усіх прызываючых імя Тваё".

15. Але Госпад сказаў яму: "Ідзі, бо выбраў я гэтага чалавека як інструмент (пасудзіну), каторы будзе вясьціць імя Маё паганам, каралям і сынам Ізраеля.

16. Дарэчы, пакажу яму, колькі ён мае цярпець дзеля Імя Майго".

17. Затым Ананій пайшоў і ўвайшоў у дом ды ўсклаўшы рукі на яго, казаў: "Браце Шаўле! Госпад паслаў мяне, Езус, Каторы аб'явіўся табе ў дарозе, каторую ты адбываў, паслаў мяне, каб ты праглянуў ды быў напоўнены Духам Сьвятым.

18. У той час быццам луска адпала ад вачэй яго і ён праглянуў. Быў ахрышчаны.

19. Калі спажыў пасілак набраўся сіл.

Навукі Шаўла ў Дамашку

Некалькі дзён прабыў Шавал з вучнямі ў Дамашку

20. і зараз жа стаў прапаведаваць (вясьціць) аб Езусе, што Ён Сын Божы.

21. Усе, што чулі гэта дзівіліся і казалі: "Ці ж гэта ня той самы, што ў Ерузаліме прасьледываў тых, каторыя прызывалі гэтае імя і ці не па тое прыбыў, каб увязьніўшы (арыштаваных) іх дастаўляў да архісьвятара?"

22. А Шавал тым адважней выступаў, даказваючы, што Езус Мэсіям ды прыводзіў у замешаньне (бянтэжыў) жыдоў, пражываючых у Дамашку.

23. Па нейкім часе жыды змовіліся забіць яго.

24. Але Шавал даведаўся пра іх цікаваньні (намеры). Днём і ноччу пільнавалі яны брамаў, каб яго забіць.

25. Але вучні ягоныя ноччу ў кошыку спусьцілі яго на шнуру праз мур ды выправілі.

Шавал у Ерузаліме

26. Шавал прыбыў у Ерузалім ды стараўся далучыцца да вучняў, але ўсе баяліся яго, не давераючы, што ён вучань.

27. Толькі Барнаба ўзяў яго і правёў да апосталаў ды разказаў ім, як у дарозе Шавал убачыў Госпада, і што Госпад прагаварыў да яго, ды з якою адвагай пераканана дзейнічыў у Дамашку ў імя Езуса.

28. Дзякуючы таму прабываў з імі ў Ерузаліме, сьмела навучаючы ў імя Госпада.

29. Ён гаварыў і дыспутаваў з гэленістамі. Яны ж цікавалі, каб яго забіць.

30. Даведаўшыся пра гэта браты адвялі яго ў Цэзарэю, а адтуль адправілі ў Тарс.

31. Тым часам Касьцёл (супольнасьць хрысьціянская) цешылася супакоем ва ўсёй Юдэі, Галілеі і Самарыі. Разрастаўся, жыў у богабоязі і рос поўны Духа Сьвятога.

Дзейнасьць і цуды сьв. Пятра

32. Здарылася, што Пётр наведаёчы ўсіх (хрысьціянаў) дабраўся да сьвятых, каторыя пражывалі ў Ліддзе.

33. Там напаткаў ён аднаго чалавека, імем Эмэй. Ён быў спараліжаваны і восем гадоў праляжаў у пасьцелі.

34. Сказаў яму Пётр: "Энэю, хай выздаравіць (вылечыць) цябе Езус Хрыстус. Падыміся засьцялі пасьцель". І ён мігам устаў.

35. Бачылі яго ўсе жыхары Лідды і Сарону ды навярнуліся да Госпада.

36. Пражывала такжа ў Ёппэ (Яфэ) адна вучаніца, імем Табіта, значыць "Сарна". Яна рабіла многа дабра ды давала многа дарэньняў.

37. Аднойчы яна захварэла і памярла. Яе памылі ды палажылі ў верхняй комнаце.

38. Лідда была непадалёк ад Ёппы, дык вучні даведаўшыся, што там знаходзіцца Пётр, паслалі да яго двух пасланцоў з просьбаю: "Прыдзі да нас, не марудзь!"

39. Пётр пайшоў з імі, а калі прыйшлі, завялі яго ў комнату на вярху. Акружылі яго там удовы і паказалі яму з плачам хітоны і адзеньне, якія зрабіла ім "Сарна", калі яшчэ жыла з імі.

40. Выправіўшы ўсіх, Пётр стаў (паў) на калені ды маліўся. Потым павярнуўшыся да цела, сказаў: "Табіта, устань!" А яна адчыніла вочы ды ўбачыўшы Пятра, села.

41. Пётр падаў ёй руку ды падняў яе. Затым пазваў сьвятых і ўдовы і паручыў ім жывую.

42. Вестка аб гэтым разыйшлася па ўсёй Ёппе (Яфе) і многа ўверыла ў Госпада.

43. Яшчэ многа дзён пражываў Пётр у Ёппе (Яфе) ў нейкага гарбара Сымона.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Пакліканьне сотніка Карнелія

10.1. У Цэзарэі жыў адзін чалавек імем (на імя) Карнелій, сотнік кагорты, званай Італ'янскай.

2.     Ён, як увёсь яго дом - быў пабожны, багабаязны. Тайна даваў міласьціну людзям ды заўсёды маліўся да Бога.

3.     Каля дзевятай гадзіны дня ён у візіі выразна ўбачыў Анёла Божага ўваходзячага да яго і кажачага яму: Карнелій!"

4.     А ён углядаючыся ў яго ахоплены страхам, сказаў: "Што такое, Госпадзе?" Анёл сказаў Яму: "Маленьні твае і міласьціны твае падняліся на від Божы.

5.     Дык зараз жа пашлі людзей у Ёппэ і прывядзі нейкага Сымона, званага Пятром.

6.     Ён гасьціць у нейкага гарбара Сымона, яго дом каля мора".

7.     Калі зьнік анёл, каторы з ім гутарыў, Карнелій паклікаў двух сваіх дамоўнікаў і багабойнага ваяку, з тых, што былі яму падчынены,

8.     дый расказаўшы ім усё, паслаў іх у Ёппэ.

9.     На другі дзень, калі яны былі ў дарозе ды набліжаліся да горада, Пётр узыйшоў на дах памаліцца. Была меней болей шостая гадзіна.

10. Пачуў ён голад і хацелася яму есьці. Калі прыгатаўлялі яму ежу, ён папаў у захапленьне.

11. Ён бачыць адкрытае неба ды нейкі спускаючыся прадмет, падобны да вялікага настольніка, чатырма канцамі спускаючагася на зямлю.

12. Былі на ім усякія чацьвяраногія і рэптылія (паўзуны) зямлі і нябесныя птушкі.

13. Азваўся голас да яго: "Устань, Пётр, забівай і еш!"

14. А Пётр сказаў: "Ніякім чынам, Госпадзе, бо я ніколі ня еў нічога паганага і нячыстага".

15. А голас паўторна адазваўся да яго: "Што Бог ачысьціў, не называй таго нячыстым".

16. Паўтарылася гэта тры разы. І зараз жа той прадмет быў узяты ў неба.

17. Калі Пётр разважаў, што можа абазначаць візія, якую бачыў, перад брамай затрымаліся пасланьнікі (вястуны) Карнелія, пыталіся пра дом Сымона.

18. Яны пыталіся ў голас: "Ці тут гасьціць Сымон, названы Пятром?"

19. Пятру разважаючаму пра візію, сказаў Дух: "Во гэтыя тры мужчыны пытаюцца пра цябе.

20. Дык устань, сыйдзі на ніз ды ідзі да іх, не сумневаючыся, бо Я іх паслаў".

21. Затым сыйшоў Пётр да тых людзей і сказаў: "Гэта, каторага шукаеце, што за прычына, дзеля якой вы прыбылі?"

22. Яны адказалі: "Сотнік Карнелій, чалавек справядлівы і багабойны, аб чым можа засьведчыць увесь жыдоўскі народ, атрымаў ад свайго анёла паручэньне паклікаць цябе ў свой дом і выслухаць таго, што ты скажаш".

23. Тады Пётр запрасіў іх у дом і ўгасьціў. А на другі дзень разам з імі, у таварыстве некаторых братоў з Ёппэ (Яфы) выбраўся ў дарогу.

24. На другі дзень прыбыў у Цэзарыю. Карнелій чакаў на іх, склікаўшы сваіх сваякоў і блізкіх прыяцеляў.

25. А калі Пётр падходзіў, Карнелій выйшаў яму на спатканьне (пераняў яго), паў яму да ног і пакланіўся.

26. Пётр падняў яго, кажучы: "Устань, бо і я такі самы чалавек".

27. І гутарачы з ім увайшоў у дом і знайшоў там шмат сабраўшыхся.

28. Ён сказаўім: "Ведаеце, што жыду нельга спатыкацца або гасьціць з чужынцамі. Але Бог мне аб'явіў, што ніводнага чалавека нельга лічыць паганым і нячыстым.

29. Таму вось запрошаны, не сумневаючыся - прыбыў. Дык цяпер пытаюся навошта мяне запрасілі?"

30. Карнелій адказаў: "Калі чатыры дні таму а дзевятай гадзіне маліўся я ў сваім доме, явіўся перада мною чалавек у бліскучай шаце,

31. і сказаў: "Карнелій, тваё маленьне выслухана. Бог успомніў на твае міласьціны.

32. Дык пашлі ў Ёппу і пакліч Сымона, званага Пятром. Ён гасьціць у Доме Сымона, гарбара каля мора".

33. Дык паслаў не марудзячы па цябе, а ты добра зрабіў, што прыйшоў. Цяпер усе мы стаім перад Богам, каб паслухаць усяго, што табе Госпад паручыў".

34. Тады Пётр адкрыўшы вусны сказаў: "Я перакананы, што Бог па праўдзе не зважае на асобу.

35. Але ў кожным народзе мілы яму той, хто баіцца Яго і паступае (спаганяе) справядліва.

36. Паслаў Ён Сваё слова сынам Ізраеля, аб'яўляўчы ім мір праз Езуса Хрыста. Ён Госпадам усіх.

37. Вы ведаеце, што адбывалася ва ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Галілеі, па хросьце, які прапаведаваў Ян.

38. Пра Езуса Назарэту, Каторага Бог намасьціў Духам Сьвятым і могацьцю. Прайшоў Ён дабро чынячы і аздараўляючы ўсіх апанаваных дэманам, бо Бог быў з Ім.

39. Мы яўляемся сьведкамі ўсяго. Што Ён учыніў у зямлі Юдэйскай і ў Ерузаліме. Яго вось забілі прыбіўшы (павесіўшы) да дрэва (крыжа).

40. Бог ускрасіў Яго трэцяга дня і пазволіў Яму аб'яўляцца,

41. не ўсяму народу, але нам выбраным успярэдня Богам. На сьведку, нам, каторыя з Ім елі і пілі па Ягоным уваскрасеньню.

42. Ён нам загадаў вясьціць і даказваць (сьведчыць) народу, што Ён устаноўлены Богам суддзёю жывых і памёршых.

43. Усе прарокі даказваюць гэта, што кожны, хто верыць у Яго, праз Яго імя атрымоўвае адпушчэньне грахоў".

44. Калі Пётр гаварыў яшчэ гэта, Дух Сьвяты сыйшоў на ўсіх, каторыя слухалі навукі (слова).

45. Дык веручыя з абразаньня, прыйшоўшыя з Пятром. Былі надта зьдзіўлены (атаўпянелі), што дар Духа Сьвятога вылены быў таксама на паганаў.

46. Бо чулі іх гаворачы (чужымі) мовамі і славячымі Бога.

47. Тады вось адазваўся Пётр: Хто можа бараніць хрысьціць тых, што атрымалі Духа Сьвятога як і мы?"

48. І загадаў іх хрысьціць у імя Езуса Хрыста. Затым упрасілі яго затрымацца ў іх некалікі дзён.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Справа паганаў у Ерузаліме

11.1. Апосталы і браты прабываючыя ў Юдэі, даведаліся, што і пагане прынялі слова Божае.

2.     Дзеля таго калі Пётр прыбыў у Ерузалім, веруючыя з абразаньня (жыды) дакаралі (закідалі) яго:

3.     кажучы: "Ты пайшоў да людзей неабрэзаных ды еў з імі".

4.     Тады Пётр пачаў выясьняць па парадку:

5.     "Калі будучы ў горадзе Ёппэ я маліўся, у захапленьні ўбачыў як нейкі прадмет падобны на вялікае палатно з чатырма канцамі спускалася з неба і спусьцілася каля мяне.

6.     Прыглядаючыся да яго пільна, заўважыў на ім чацьвяраножных жывёлін хатніх і палявых зьвяроў, рэптыліяў - паўзуноў ды нябесных птушак.

7.     Ды пачуў я голас, кажучы мне: "Устань, Пётра, забівай і еш!"

8.     Я адказаў: "Ніякім чынам, Госпадзе! Я ніколі штосьці панага або нячыстага не ўзяў у свае вусны".

9.     Але голас з неба адазваўся паўторна: "Што Бог ачысьціў. Ты не называй нячыстым!"

10. Так паўтарылася тры разы ды зноў усё было ўзята ў неба.

11. І зараз жа перад домам, у якім мы прабывалі, паявілася трох мужчын, пасланыз з Цэзарэі да мяне.

12. Сказаў жа мне, каб я не сумневаючыся пайшоў з імі. Разам са мной пайшла таксама тых шэсьць братоў. І мы разам прыбылі ў дом таго чалавека.

13. Ён вось нам расказаў. Як увідзіў анёла, як з'явіўся ў яго доме і сказаў: "Пашлі ў Ёппу (Яфу) і пакліч Сымона, званага Пятром.

14. Ён павучыць цябе, як збавіш сябе і ўвесь дом свой".

15. Калі я пачаў навучаць, Дух Сьвяты сыйшоў на іх, як і на нас на пачатку (раней).

16. Прыпомніў я тады словы, сказаныя Госпадам: "Ян хрысьціў вадою, вы ж будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым".

17. Дык калі Бог даў ім такі самы дар, як нам, каторыя ўверылі ў Госпада Езуса Хрыста, то хто ж я, каб мог працівіцца Богу.

18. Пачуўшы гэта - усе ўспакоіліся, ды славілі Бога, і казалі: "Дык і паганам даў Бог ласку наварачэньня на (вечнае) жыцьцё".

Начаткі хрысьціянства ў Антыёхіі

19. Тыя, што былі разсеяны дзеля прасьледаваньня, узьнікішага за Сьцяпана, дабраліся аж да Феніцыі, Кіпру.

20. 3 іх жа, некаторыя былі Кіпрыйцы і  Цырынейцы. Яны прыбыўшы ў Антыёхію, сталі навучаць і Грэкаў. Прапаведалі Добрую Навіну пра Госпада Езуса.

21. А рука Госпадава была з імі, многа ўверыла і навярнулася да Госпада.

22. Вестка пра гэта дайшла да вушэй Касьцёла ў Ерузаліме, дык паслалі Барнабу ў Антыёхію.

23.Калі ён прыбыў і ўбачыў дзеяньне ласкі Божай, уцешыўся ды заахвочваў усіх, каб усім сэрцам трывалі пры Госпаду.

24. Быў ён чалавекам добрым і поўным Духа Сьвятога і веры. Тады вялікая грамада прыхінулася да Госпада.

25.3атым направіўся ў Тарс, каб адшукаць Шаўла.

26. А калі знайшоў яго, прывёў у Антыёхію ды цэлы год працавалі разам у Касьцёле, навучаючы  вялікі натоўп людзей. У Антыёхіі першы раз вучняў назвалі хрысьціянамі.

27. У той вось час з Ерузаліму ў Антыёхію прыбылі прарокі.

28. Вось адзін з іх, імем Агоб прадсказваў праз Духа, што па ўсёй зямлі мае быць вялікі голад. Голад быў за Клаўдзія.

29. Дык вучні вырашылі, што кожны па магчымасьці ўспамагчы братоў, пражываючых у Юдзе.

30. Так яны і зрабілі, пасылаючы, запамогу праз Барнабу і Шаўла.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Прасьлед касьцёла за Гэрада Агрыпу

Пайманьне Пятра і цудоўнае асвабаджэньне.

12.1. У гэтым такжа часе Гэрад пачаў прасьледаваць некаторых веравызнаўцаў Касьцёла.

2. Забіў мячом Якуба, Янавага брата,

3.а калі замеціў, што гэта спадабалася жыдам, узвязьніў па-за тым Пятра. А былі гэта дні Праснакоў.

4.Калі яго схваціў, укінуў у вязьніцу (астрог) ды паручыў пільнаваць чатыром вартаўнікам у адной варце (варт было чатыры), маючыся па сьвяце Пасхі аддаць народу.

Цудоўнае асвабаджэньне

5. Так Пётр быў запёрты ў вастрозе. А Касьцёл безупынна маліўся за яго да Бога.

6. У ноч, па каторай Гэрад меўся выдаць яго, Пётр, скаваны падвойным ланцугом, спаў між двух жаўнераў, а вартаўнікі перад брамай пільнавалі вастрог.

 7. Раптам паявіўся Анёл Госпадаў і сьвятло засьвяціла ў каморы. Ударам у бок абудзіў Пятра, і загадаў: "Устань скора!" У той мамэнт апалі ланцугі з рук ягоных.

8. 3атым  сказаў яму Анёл: "Апаяшыся ды абуйся ў сандалы свае! І ён так зрабіў. Далей казаў яму: "Надзень вопратку - сваю ды хадзі за мной.

9. І выйшаўшы, ізноў за ім, але ня ведаў, ці гэта, што анёл робіць ёсьць рэчаісьнасцю, ці можа візію відзіць.

10. Мінулі першую і другую варту ды дайшлі да жалезнай брамы, каторая вядзе ў горад. Яна сама адчынілася перад імі. Выйшлі затым, прайшлі адну вуліцу і зараз анёл адступіў ад яго.

11. Тады Пётр прыйшоў да сябе (ачухаўся) і сказаў: "Цяпер ведаю сапраўды, што Госпад паслаў свайго анёла ды вырваў мяне з рукі Гэрада і ад усяго таго, што маніліся зрабіць жыды".

12. Па развазе пайшоў у дом Маріі, маткі Яна, званага Маркам, дзе было сабраўшыся многа на маленьне.

ІЗ. Калі пастукаў у дзьверы на ўваход, прыбегла дзяўчына на імя (імем) Родэ, паслухаць хто там.

14. Пазнаўшы голас Пятра, з радасьці не адчыніла брамы, але пабегла паведаміць, што Пётр стаіць перад брамай.

15.А яны сказалі ёй: "Дурніца!" А яна даказвала, што гэта так.

16. Яны цьвярдзілі: "Гэта хіба анёл ягоны". А Пётр стукаўся далей. Калі наастатак (нарэшце) адчынілі, убачылі яго, надта зьдзівіліся.

17. Ён даўшы ім знак рукою маўчаць, разказваў, як яго Госпад вывеў з астрога, прытым дабавіў: "Паведаміце пра гэта Якубу і братам". Сам выйшаў у другое месца.

Сьмерць Гэрада Агрыппы

18. Калі настаў дзень, між жаўнераў узьнікла не малое замяшаньне, трывога дзеля зьнікненьня Пятра.

19. Гэрад загадаў шукаць яго. А не знайшоўшы, праслухаў вартаўнікоў і загадаў іх пакараць сьмерцю. Сам направіўся з Юдэі ў Цэзарыю ды там затрымаўся.

20. Ён дужа злаваўся на жыхароў Тыру І Сыдону. Але яны аднадушна прыбылі да яго, і прыласкаўшы Бласта, палацовага каралеўскага, прасілі аб мір, так як іх край даставаў жыўнасьць з каралеўскага краю.

21. У вызначаны дзень кароль Герад адзеўшыся ў каралеўскія шаты сеў на троне (пасадзе) і прамаўляў да іх.

22. А народ крычаў: "Гэта голас бога а не чалавека!"

23. І як бач парадзіў яго анёл Госпадаў, таму, што ён не аддаў Богу належнай хвалы. Ён памёр, сточаны чэрвямі.

24. Слова (Эвангелізацыя) жа Госпадава расло і памнажалася.

25. Барнаба і Шавал, споўнішы свае паручэньні, вярнуліся з Ерузаліму (у Антыёхію) узяўшы з сабой Яна, званага Маркам.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Дзейнасьць сьвятога Барнабы і сьвятога Паўла

Першае падарожжа сьв. Паўла і Барнабы на Кіпр.

13.1. У Антыёхіі, у тамашнім касьцёле былі некаторыя прарокі і настаўнікі: Барнаба і Сымон, званы Чорны (Нігер), Люцыян Кірэнэец і

Манаэн, каторы гадаваўся разам з Гэрадам тэтрархам, дый Шавал.

2. Калі аднойчы адпраўлялі Госпадаву службу і пасьцілі, сказаў ім Дух Сьвяты: "Вылучыце мне Барнабу і Шаўла на дзейнасьць, на якую я іх паклікаў."

3. Тады з постам і мальбою ўсклалі на іx рукі і адпусьцілі.

4.Яны ж накіраваныя Духам Сьвятым накіраваліся ў Сэлеўцыю, а адтуль на Кіпр.

5. Калі прыбылі ў Саламіну вясьцілі слова Божае у сынагогах /бажніцах/ жыдоўскіх. Прытым мелі Яна ў помач.

6. У дарозе праз увесь востраў дайшлі да Пафы. Там напаткалі аднаго чараўніка /мага/, фальшывага жыдоўскага прарока, на імя Бар-Езус.

7.     Ён быў пры праконсулу Сергею Паўле, чалавекам растаропным. Ён паклікаў Барнабу і Шаўла, хацеў паслухаць Слова Божага.

8.     Але працівіўся ім Эліпас, чараўнік /маг/ так бо тлумачыцца ягонае/. Ён стараўся праконсула адвярнуць ад веры.

9.     Тады Шавал, каторы такжа завецца Паўлам, напоўнены Духам Сьвятым паглядзеў на яго пільна і сказаў:

10. "О ты сыне д'ябла, поўны ўсякага ашуканства ды ўсякай крывадушнасьці, вораг усякай справядлівасьці! Ці не перастанеш ты крывіць прастых дарог Госпадавых?

11. Вось жа цяпер дакране цябе рука Госпадава! Будзеш сьляпы і нейкі час ня будзеш бачыць - сонца". І зараз жа пала на яго цемра і сьлепата. Ён хадзіў кругом, шукаючы, каб хто яго завёў за руку.

12. Бачачы, што здарылася, праконсул уверыў, зьдзіўлены навукай Госпадавай.

Дзейнасьць у Антыёхіі сярод жыдоў і паганаў

ІЗ. Адплыўшы з Пафы, Павал і яго сябры прыбылі ў Пэргэ ў Памфіліі, а Ян вярнуўся ў Ерузалім, адлучыўшыся ад іх.

14. Яны ж прайшлі Пэргэ і дайшлі да Антыёхіі Пізыдскай. У шабат увайшлі ў сынагогу і там прыселі.

15.Па прачытаньні закону і прарокаў старэйшыны сынагогі паслалі па іх і сказалі: "Калі маеце, браты, нейкае слова заахвоты для народу - прамоўце!"

16. Тады падняўся Павал, і, даўшы знак рукою маўчаць, прамовіў: "Слухайце Ізраельцы ды вы, што баіцёся Бога!

17. Бог гэтага народу Ізраельскага выбраў нашых бацькоў ды ўзвысіў народ, калі былі жыхарамі зямлі Эгіпецкай і магутнаю рукою вывеў іх з яе.

18. Каля сорак гадоў зносіў цярпліва іхнія абычаі ў пустыні.

19. Ды выгубіўшы сем народаў у зямлі Ханаан, жэрабям /лёсам/ падзяліў зямлю іхнюю /у спадчыну/.

20. Меней болей па чатырыста пяцьдзесяці гадах. Потым даў ім судьдзяў аж да прарока Самуэля.

21.А калі пазней прасілі караля, даў ім Бог Саўла, сына Ціса /Кіша/, з пакаленьня Бэн'яміна на сорак гадоў.

22. А калі яго адкінуў, паклікаў ім караля Давіда. Аб ім даў пасьведчаньне, кажучы: "Знайшоў я Давіда, сына Ессэя, чалавека па Сваім сэрцы, каторы ва ўсім споўніць Маю волю".

23. 3 яго патомства, па абяцаньню, Бог вывеў для Ізраеля збаўцу Езуса.

24.Перад Яго прыходам Ян прапаведаваў хрост наварачэньня - пакуты ўсяму народу Ізраеля.

25. Пад канец сваёй дзейнасьці Ян казаў: "Я ня той, за каго вы мяне ўважаеце. Я ня той. А па мне прыдзе Той, Катораму я ня варт развязаць сандалаў на нагах".

26. Браты, сыны роду Абрагама і тыя, спаміж вас, што баяцца Бога! Нам пераказана слова, навука аб гэтым збаўленьні.

27. Жыxары Ерузаліма ды іх вярхаводы не прызналі Яго, ды асуджаючы Яго зьдзейсьнілі прадказаньні Прарокаў, чытаныя што шабат.

28. Не знаходзячы ў Ім ніякай віны, вартай сьмерці, дамагаліся ад Пілата, каб Яго забіць.

29. А калі выканалі ўсё, што пра Яго было напісана, зьнялі Яго з крыжа, і палажылі ў гробе.

30. Але Бог ускрасіў Яго з умёршых,

ЗІ. Ды ён паказваўся праз многа дзён тым, што з Ім разам пайшлі з Галілеі ў Ерузалім, а цяпер сьведчаць аб Ім перад народам.

32. Мы вось вясьцім вам Добрую Навіну аб абяцаньні, дадзеным бацькам:

33. Што Бог споўніў Яго адносна нас, іх дзяцей, ускрашаючы Езуса. Так вось напісана ў другім пісьме: "Ты - Сын Мой. Я Цябе сёньня нарадзіў".

34. А што Яго ўскрасіў з умёршых і што Ён ня мае распасьціся /спарахнець/ - так высказаў: "Выпаўню вам сьвятыя абяцаньні Давіда".

35. Таму на іншым месцы кажа: "Не дапушчу сьвятому Твайму бачыць спарахненьне".

36. Але Давід  заслужыўшыся свайму пакаленьню, заснуў з волі Божай і быў пахаваны пры сваіх бацьках, і паддаўся распаду.

37. Але той, Каго Бог ускрасіў, ня бачыў гніцьця.

38. Браты, хай будзе вам ведама, што абвяшчаецца вам адпушчэньне грахоў праз Яго.

39. Кожны, хто уверыць - апраўдваецца Ім ад усіх грахоў, ад якіх не маглі быць апраўданы ў Законе Майсея.

40. Дык глядзіце, каб не споўніліся на вас словы Прарокаў:

41. Глядзіце шыдэрцы, дзівіцеся ды адыйдзіцеся, бо ў дні вашыя спаўняюцца даконы, катораму вы б не ўверылі, калі б вам, хтосьці аб ім гаварыў.

42. Калі яны выходзілі, прасілі іх, каб яны ў наступны шабат гаварылі б яны пра тое самае.

43. Па заканчэньні сабрання, многа жыдоў і набожных празэлітаў праводзілі Паўла і Барнабу, каторыя заахвочвалі іх да трываньня ў ласцы Божай.

44. А ў наступны шабат блізу ўвесь горад сыйшоўся слухаць слова Божага.

45. Калі жыды ўбачылі натоўпы, ахапіла іх зайдрасьць /завіднасьць/. Дык блюзьнілі і пярэчылі таму, што навучаў Павал.

46. Тады Павал і Барнаба сказалі адважна: "Перш вам належалася б вясьціць слова Божае, але калі вы яго адкідваеце ды самі сябе ўважаеце за нягодных жыцьця вечнага, ды мы звернемся да паганаў.

47. Бо гэтак загадаў нам Госпад: "Устанавіў Я Цябе сьвятлом для паганаў, каб быў ты збаўленьнем аж на скрай зямлі."

48. Пагане чуючы гэта - цешыліся ды славілі слова /шанавалі/ Госпадава. А ўсе да жыцьця вечнага, - уверылі.

49.І слова Госпадава разшыралася па ўсім краі.

50.Тым часам жыды падбурылі пабожных і паважаных жанчынаў ды знатных грамадзян і выклікалі прасьледаваньне Паўла і Барнабы, ды выкінулі іх з сваіх граніцаў /зямель/.

51.А яны адтросшы на іх пыл ад сваіх ног направіліся ў Іконію.

52.А вучні былі поўныя радасьці і Духа Сьвятога.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Эвангелізацыя Іконіі

14.1. Падобна ў Іконіі ўвайшлі ў жыдоўскую сынагогу і навучалі так, што многа жыдоў і Грэкаў уверыла.

2. Але тыя жыды, што ўверылі, падбуралі і курсталі /пад'юджалі/ паганаў супроць братоў.

3. Усёж такі Павал і Барнаба прабывалі там доўгі час і навучалі адважна, здавераны ў Госпаду, Каторы пацьверджаў слова Сваёй ласкі цудамі і знакамі, чыненымі іхнімі рукамі.

4. 3атым жыхары горада падзяліліся: адны былі з жыдамі, а другія з апосталамі.

5. Калі аднак апосталы даведаліся, што пагане і жыды сумесна з сваімі ўладамі маняцца зьневажыць іх і ўкаменаваць,

6. уцяклі ў гарады: Ліконію, Лістру, Дэрбэ і ў іхнія ваколіцы.

7. Ды там вясьцілі Эвангелію.

8. У Лістры жыў адзін чалавек хворы на ногі, калека ад нараджэньня. Ён ніколі не хадзіў.

9. Ён слухаў навукі Паўла. Павал глянуў на яго ўважна ды бачачы, што ён мае веру, патрэбную на аздараўленьне,

10. крыкнуў моцна: "Стань проста на нагах!" Той падскочыў і стаў хадзіць.

11. Грамады, бачачы, што ўчыніў Павал, пачалі моцна крычаць па лікаонску: "Багі сталіся падобнымі да людзей і сыйшлі да нас!"

12. Барнабу назвалі Зэўсам, а Паўла - Мэркурам, бо ў асноўным ён навучаў.

13. А сьвятар Зэўса, каторы меў сьвятыню перад горадам, прывёў прад браму валы ды прынёс вянкі. Хацеў разам з грамадамі скласьці ахвяру.

14. Калі пра гэта даведаліся: Барнаба і Павал, разьдзёрлі адзеньне ды скінулі ў народ, крычучы:

15."Людзі, што гэта робіце? І мы сьмяротнікі, падобныя да вас людзі. Навучаем вас, каб вы адвярнуліся ад гэтых пустотаў /марнасьцяў/ да Бога Жывога, Каторы стварыў неба і зямлю, і мора, ды ўсё, што ў ім знаходзіцца.

16. Дапусьціў Ён у даунейшых часах, што народ кожны хадзіу сваімі дарогамі,

17.але не пераставаў даказваць ад сабе, чынячы дабро. Зсылау вам дождж з неба, урадлівыя леты, карміў вас ды сэрцы вашыя напаўняў радасьцю."

18. Гэтымі словамі чуць паўстрымалі натоўп, каб не складалі ім ахвяры.

19. Затым падыйшлі жыды з Антыёхіі і з Іконіі, падбурылі грамады, укаменавалі Паўла ды выцягнулі яго за горад, думаючы, што ён мёртвы.

20.Але калі сабраліся вакруг яго вучні, падняўся, пайшоў у горад, а на другі дзень сумесна з Барнабай направіўся у Дэрбэ.

21.У гэтым горадзе вясьцілі Эвангелію і здабылі яны многа вучняў, за-тым вярнуліся у Лістру, у Іконію ды у Антыёхію,

22.закрапляючы душы вучняў, заахвочваючы да трываньня у веры, бо ўвайсьці ў Каралеўства Божае трэба прайсьці праз многа ўцісьненьняў."

23.Потым з мальбой і постам для кожнага Касьцёла празначылі /пасьвяцілі/ сьвятароў /прэзбітэраў/ ды паручылі Госпаду, у Каторага ўверылі.

24.Прыйшлі праз Пізідзію ў Памфілію,

25.вясьцілі слова ў Пэрэе, а затым зыйшлі ў Атталію,

26.а адсюль паплылІ ў Антыёхію, дзе дзякуючы ласцы Божай выканалі місію, на якую былі празначаны.

27.Вярнуўшыся, склікалі /мясцовы/ касьцёл і разсказалі, колькі дабра

ўчыніў Бог праз іх ды як адкрыў Ён паганам браму веры.

28. Доўгі час правялі яны сярод вучняў.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Сабор Ерузалімскі. Споркі дзеля абразаньня.

15.1. Некаторыя, паходзячыя з Юдэі навучалі братоў: "Калі ня прыміце абразаньня па звычаю Майсея, ня можаце быць збаўлены."

2.Дзеля таго ўзьнікла шмат немалых спораў і звадак паміж імі дый Паўлам і Барнабай, так што вырашана, што Павал і Барнаба ды яшчэ некалькі з іх направіцца дзеля гэтага спору ў Ерузалім, да Апосталаў і старэйшын.

3.Дык пасланыя Касьцёлам ішлі праз Феніцыю і Самар'ю, разказваючы пра

наварачэньне паганам, чым выклікалі ў братоў вялікую радасьць.

4.  Калі прыбылі ў Ерузалім, былі прынятыя  Касьцёлам, Апосталамі і прэзбітарамі. Разсказалі затым ім як Бог дзейнічае праз іх.

5.  Але некаторыя наварачэнцы з фарызэяў супрацівіліся і заявілі: "Трэба абразаць іх і змушаць такжа берагчы закон Майсея!"

6.  Дык сабраліся Апосталы і прэзбітэры разгледзіць гэтую справу.

Прамова сьв. Пятра

7. Калі па гэтым узьнікла вялікая спрэчка, тады ўстаў Пётр і сказаў ім: "Браты вы ведаеце, што Бог здаўных дзён выбраў з нас мяне, каб з вуснаў маіх пагане пачулі слова Эвангеліі дый ўверылі.

8.І Бог, што знае сэрцы, даказаў гэта, даючы ім Духа Сьвятога, як і нам

9.  Ня зрабіў ніякай разьніцы між намі і імі, ачышчаючы сэрцы іхнія верай.

10. Дык чаму цяпер спакушаеце Бога, ускладаючы на вучняў ярмо, каторага

ані бацькі нашыя, ані мы самі не змаглі насіць.

11. Мы аднак верым, што праз ласку Госпада Езуса будзем збаўлены як і яны."

12. Замоўкла  ўся грамада, а затым слухалі разказу  Барнабы і Паўла пра многа цудаў і знакаў, учыненых Богам праз іх пасярод паганаў.

Прамова сьв. Якуба

13. А калі яны перасталі разказваць - адазваўся Якуб: "Браты, паслухайце мяне

14. Сымон разказаў, як Бог выбраў сабе народ спаміж паганаў для імя Свайго.

15. З гэтым згаджаюцца словы Прарокаў, як напісана:

16. ''Потым вярнуся і адбудую паўшую палатку /скінію/ Давіда і адбудую, што ў ёй разрушана ды ўзнаўлю яе.

17. Каб іншыя людзі шукалі Госпада, ды ўсе народы, над каторымі будзе прызывана імя Маё. Так кажа Госпад, Каторы зьдзейсьняе.

18. Прадсказаны падзеі спрадвеку."

19. Таму па маему, ня трэба безпакоіць тых, каторыя з паганаў навярнуліся да Бога,

20.але прыпісаць ім, каб берагліся яды ахвяраванай ідалам, разпусты,

усяго задушанага і ад крыві.

21.Бо Майсей ад найдаўнейшых пакаленьняў мае такіх, што ў паасобных

гарадах, у сынагогах, у кожны шабат чытаюць яго /закон/."

Дэкрэт Апосталаў

22.Тады Апосталы і прэзбітэры з усім Касьцёлам рашылі выбраць знатных

людзей спаміж братоў: Юду, званага Барсабай, і Сыляса ды паслаць

іх у Антыёхію разам з Барнабай і Паўлам.

23.Паслалі праз іх ліст: "Апосталы і прэзбітэры, браты тым, што жывуць у Антыёнхіі, Сырыі і Піліцыі - братам з паганаў - прывітаньне!

24. Мы даведаліся, што некаторыя з нашых, без нашага паручэньня, занепакоілі вас вучэньнямі, трывожачы сэрцы вашыя.

25.Дык мы сабраўшыся разам рашылі паслаць да вас адборных людзей разам з дарагімі Барнабай і Паўлам,

26. каторыя для імя Госпада нашага Езуса Хрыстуса пасьвяцілі жыцьцё сваё.

27.Дык пасылаем Юду і Сыляса, каторыя перакажуць вуснамі  тое самае.

28.Дуxу Сьвятому і нам казалася справядліва не накладаць на вас ніякага цяжару апрача таго, што канечнае:

29.паўстрымацца ад ахвяр для ідалаў, ад крыві, ад таго, што задушана ды ад распусты. Добра зробіце, калі ад гэтых рачэй паўстрымаецеся. Бывайце".

30. Тыя жа пасланыя прыбылі ў Антыёхію, і сабраўшы народ, аддалі яму ліст.

31. Калі яго перачыталі - усьцешыліся з яго пацешаючага зьместу.

32.Юда, а таксама Сілас, яўляючыся прарокамі, у частых прамовах пацешалі братоў і ўмацоўвалі іх.

33.Па нейкім часе паслалі іх браты з прывітаньнем міру ад братоў  каторыя іх паслалі.

34-35.Павал і Барнаба засталіся ў Антыёхіі, павучаючы слова Госпадавага з многімі іншымі.

Дзейнасьць сьв. Паўла

Другое падарожжа св. Паўла.

Спор пра Марка.

36.Па нейкім часе Павал сказаў Барнабу: "Вернемся, і наведаем братоў ва усіх гарадах, у якіх мы вясьцілі слова Госпадава, паглядзім як маюцца.

З7. Барнаба хацеў ўзяць з сабой Яна, званага Маркам,

З8.Павал жа асуджаў яго за тое, што ён адыйшоў ад іх у Памфіліі і не хацеў супрацоўнічыць з імі, дык не належыцца браць яго.

З9. Дайшло да схваткі, так што разьдзяліліся: Барнаба ўзяў Марка і паплыў на Кіпр,

40. Павал выбраў Сіласа і адправіўся паручаны братамі ласцы Госпада.

41.Праxодзіў праз Сырыю і Цыліцыю, умацоўваючы Касьцёлы.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Выбраньне Цімафея

16.1. Затым прыбыў ён у Дэрбэ і Лістру. Быў там адзін вучань /хрысьціянін/ імем Цімафей; маці яго была веручая жыдоўка, а бацька Грэк.

2.Браты з Лістры і Іконіі добра аб ім сьведчылі.

3.Яго Павал захацеў узяць у дарогу з сабой, дык абрэзаў яго дзеля жыдоў, пражываючых у тых мясцовасьцях, бо ведалі яны ўсе, што бацька яго быў Грэкам.

4. Калі праходзілі праз гарады, загадваў ім берагчы прынятыя Апосталамі і прэзбітарамі ў Ерузаліме пастановы.

5. Так Касьцёлы ўмацоўваліся вераю і штодзень расьлі лікам.

Праз меншую Азіію

6. Затым перайшлі яны Фрыгію, краіну Галяцыю, бо Дух Сьвяты забараніў ім вясьціць слова ў Азіі.

7. Прыбыўшы непадалёк Мэссіі, прабавалі перайсьці ў Бітынію, але Дух Езуса не пусьціў.

8. Перайшоўшы яны направіліся ў Троаду.

9. Тут ноччу Павал меў візію: нейкі Македонец стаў перад ім і маліў: "Прыдзі ў Мацэдонію ды памажы нам:"

10. Па візіі мы не марудзячы рашылі направіцца ў Мацэдонію, у перакананьні, што Бог наказваў вясьціць ім Эвангелію.

Пераправа ў Мацэдонію

11. Выплыўшы з Трады, паплылі мы проста ў Самотрацыю, а на другі дзень у Неаполь;

12. а адсюль на Філіппы, у галоўны горад той часткі Мацэдоніі, што ёсьць калоніяй. У гэтым горадзе правялі мы некалькі дзён.

ІЗ.У Шабат выйшлі мы за браму каля ракі, дзе спадзяваліся знайсьці месца малітвы. Сеўшы гутарылі мы з сабраўшыміся жанчынамі.

14.Адна багабойная жанчына, імем Лідзія, родам з Тіятары горада, прадавала пурпур. Госпад адчыніў ёй сэрца так, што яна ўважна слухала слоў Паўла.

15. Калі была ахрышчана разам з сваім домам, папрасіла нас: "Калі маеце мяне за верную Госпаду, увайдзіце ў дом мой і пражывайце", і змусіла нас.

Асвабаджэньне апнаванай ліхім і ўвязьненьне Паўла

16. Аднойчы, калі мы ішлі на месца маленьня, пераняла нас нейкая нявольніца апанавана ліхім духам, каторы варажыў. Прыносіла яна многа даходу сваім панам.

17. Яна вось, бягучы за Паўлам і за намі крычала: "Гэтыя людзі слугамі Бога Узвышняга, яны вясьцяць вам дарогу збаўленьня".

18.  Рабіла яна гэта шмат дзён. Незносячы гэтата Павал адвярнуўся і сказаў духу: "Загадваю табе у імя Езуса Хрыста, выйдзі з яе!" У той момант ён выйшаў.

19. Калі яе паны замецілі, што надзея даходу зьнікла, схапілі Паўла і Сыляса, завалаклі на рынак перад улады,

20.завялі перад прэтор'ямі і заявілі: "Гэтыя людзі, будучы Юдэямі ўводзяць у замяшанне".

21. Ды яны разглашаюць звычаі, каторыя нам Рымлянам нельга прымаць ды трымацца".

22.Супраць іх сабіраецца зьбяговішча, натоўп. Дык прэторы загадалі зьдзёрці з іх адзенне і хвастаць розгамі.

23. Зьбіўшы іх моцна ўкінулі ў вастрог, загадваючы варце пільна іх старажыць.

24. Атрымаўшы такі загад, вартавы пасадзіў іх ў ванючы вастог і ногі іх замкнуў у калоду.

Цудоўнае асвабаджэньне з вастрога

25. Апоўначы Павал і Сыляс маліліся і сьпявалі Богу гімны. Іншыя вязні слухалі іх.

26.Раптам узьнікла вялікае зямлятрасеньне, што аж захісталіся фундаменты вастрога. У той час адкрыліся ўсе дзьверы ды з усіх апалі калоды.

27. Калі вартавы прачнуўся і ўбачыў дзьверы вастрога адчынены, хваціў меч і хацеў забіць сябе, думаючы, што вязьні паўцікалі.

28.Тады Павал закрычаў на ўвесь голас: "Не рабі сабе нічога благога, бо мы ўсе тут"

29.Тады ён запатрабаваўшы сьвятла ўскочыў у цямніцу ды паў дрыжучы да ног Паўла і Сыляса.

30. І вывеўшы іх на вонкі /двор/ спытаўся: "Гаспадзіны, што мне трэба рабіць, каб збавіцца?"

31. Адказалі яму: ''Увер у Госпада Езуса, а збавіш сябе і свой дом."

32.3атым разсказалі слова Госпада яму і усім, што былі ў яго доме.

33.У тую самую пару ночы ўзяў іх з сабою, абмыў раны і не марудзячы прыняў хрост і  разам увесь дом.

34.Увёу іх таксама ў свой дом, запрасіў да стала іх ды з усім домам вельмі цешыўся, што ўверыў Богу.

35. Калі настаў дзень, прэторы паслалі ліктораў загадаць: "Прасціце гэтых людзей".

36.Вартавы вастрога пераказаў Паўлу гэты загад: "Прэторы прыслалі, каб выпусціць вас.

37.Дык выйдзіце цяпер ды ідзіце ў супакою: "Але Павал сказаў ім: "Публічна, бяз суду бічавалі нас, рымскіх грамадзян, і пасадзілі ў вастрог, а цяпер цішком выкідаюць нас? Гэтак не! Хай самі прыйдуць і выведуць нас"

38. Лікторы перадалі гэтыя словы прэторам. Дык тыя спалохаліся, пачуўшы, што гэтыя Рымляне.

39. Прыйшлі, перапрасілі іх ды вывеўшы прасілі, каб яны пакінулі горад.

40. Яны ж, выйшаўшы з вязьніцы пайшлі да Лідзіі, пабачыліся з братамі, пацешылі іх і адправіліся ў дарогу.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

У Тэсалёніцы і Бэрэі

17.1. Прайшлі праз Амфіполіс і прыбылі ў Тэсалёнікі, дзе жыды мелі сынагогу.

2. Па звычаю сваім Павал наведаў іх і праз тры шабаты выясьніў ім Пісаньне.

3.Па Пісаньню выясьняў і даказваў, што Мэсія /Хрыстус/ мусіў цярпець і ўваскрэснуць з умёршых, ды што Езус,- аб каторым вам гавару /разсказваю/ ёсьць гэтым Мэсіям".

4.Некаторыя з іх , ды вялікая колькасць грэкаў веручых і немала высокародных жанчын - уверыла і далучылася да Паўла і Сыляса.

5. Тады завідныя  жыды, узяўшы з рынку /плошчы/ нягодных людзей, выклікалі забурэньне, падбурылі горад, знайшлі дом Язона, ды шукалі іх, каб паказаць народу.

6.  Аднак не знайшлі іх, дык валаклі Язона ды некаторых братоў перад палітархаў, крычучы: "Гэта людзі, каторыя падбураюць увесь сьвет, прыйшлі таксама сюды.

7.  Язон іх прыняў. Яны ўсе выступаюць супраць дэкрэтаў Цэзара, заяўляючы, што ёсьць іншы кароль Езус."

8.  Такім чынам узбурылі яны грамады і палітархаў, каторыя гэта слухалі.

9.  Затым узяўшы паруку ад Язона і ад іншых пусцілі іх.

У Бэрыі

10. Зараз жа ў начы браты выправілі Паўла і Сыляса у Бэрыю. Калі яны там прыбылі, пайшлі у жыдоўскую сынагогу /бажніцу/.

11. Гэтыя былі больш культурныя чым Тэсалонцы, прынялі навуку з усёю руплівасьцю ды што дзень разбіралі Пісаньне, ці так гэта маецца.

12. Многа з іх уверыла, а таксама высокародных грэчанак ды ня мала мужчынаў.

13. Калі жыды з Тэсалёнікі даведаліся, што таксама ў Бэрыі Павал вясьціць слова Божае, прыбылі і туды, падбураючы грамады і выклікаючы забурэньні.

14. Тады браты безадкладна выправілі Паўла, каб ішоў ён аж да мора. Сыляс

і Цімафей засталіся там.

15. Тыя, што праводзілі Паўла, завялі яго аж у Антэны ды вярнуліся, атрымаўшы ад яго загад Сылясу Цімафею, каб чым хутчэй прыйшлі да яго.

Павал у Атэнах. Прамова ў Арэопагу

16. Чакаючы на іх у Атэнах, Павал абураўся ў духу, бачучы горад аддадзены ідалахвальству.

17. Таксама разсуджаў /дыспутаваў/ у сынагозе з жыдамі і з багабойнымі ды што дзень на плошчы, з каторымі сустракаўся.

18.Некаторыя з філёзафаў спікурэйцаў і стаёкаў дыспутавалі з ім. Некаторыя казалі: "Што хоча сказаць гэты пляткар /гаварун/?" Іншыя жа: "Здаецца, што ён вяшчуном новых багоў, бо навучае пра Езуса і ўваскрасеньне".

19. Затым узялі яго і завялі у Арэопаг і запыталі: "Ці не маглі б мы даведацца, якое новае вучэньне ты прапаведуеш /вучыш/?

20.Бо нейкія нечутыя рэчы ўкладаеш ты ў нашыя вушы. Дык хацелі б даведацца, што гэта мае быць."

21. Усе жа Атэнчыкі і пражываючыя там прыбыльцы /чужынцы/ нечым іншым не

займаюцца як каб гаварыць, або слухаць нешта новае.

22.Павал стаўшы сярод Арэопагу, сказаў: "Атэнчыкі! Па ўсім бачу, што вы надта рэлігійныя.

23.Праxодзячы вось ды аглядаючы вашыя сьвятасці, напаткаў аўтар, на каторым было напісана: "Няведамаму Богу." Тое, што вы ня знаючы, славіце /пакланяецеся/ я вам вяшчу /вучу/.

24. Бог, Каторы стварыў сьвет ды ўсё, што на ім, ён Госпад неба і зямлі, не прабывае у сьвятынях рукой людзей пабудаваных.

25. Ды не патрабуе паслугі рук людскіх як быццам Яму чаго не ставала, бо Ён толькі дае ўсім жыцьцё і дыханьне, ды ўсё іншае.

26. Ён з аднаго чалавека вывеў увесь род чалавечы, каб пражываў на ўсёй акрузе /вобліку/ зямлі, вызначаючы час і межы іхняга пражываньня,

27.каб шукалі Бога, можа часам дакрануцца Яго і знойдуць Яго, бо Ён па праўдзе недалёка ад кожнага з нас.

28. Бо ў Ім жывём, рухаемся ды існуём, як сказалі некаторыя з вашых пастаў: "Мы ёсьць з роду Ягонага."

29.Дык будучы з роду Божага, то не павінны мы думаць, што Божства /Баства/ падобнае за золата, або серабра, або каменя, разьбы мастака, або да твору розуму чалавечага.

30.Не зважаючы на часы несьвядомасьці /чалавецтва/, Бог цяпер заве ўсюды і усіх людзей да наварачэньня.

ЗІ. Таму, што вызначыў дзень, у каторы будзе судзіць сьвет справядліва і праз аднаго чалавека, каторага на гэта празначыў /устанавіў/ і ўдаставерыў /даказаў/ адносна усіх людзей ускрашаючы Яго з умёршых."

32.Пачуўшы пра ўваскрасеньне, адны наругаліся, а іншыя казалі: "Даслухаем цябе пра гэта іншым разам."

33.Затым Павал пакінуў іх.

34. Некаторыя аднак прылучыліся да  яго і ўверылі. Між іх Дыёнізы Арзопагіта ды жанчына на імя Дамаріс, а з імі іншыя.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Пачаткі касьцёла ў Карынце

18.1.Затым пакінуў ён Атэны ды прыбыў у Карынт.

2.Тут напаткаў ён нейкага жыда, імем Аквіла, родам з Понту, каторы з жонкаю Прысьціліяй прыбыў недаўна з Італіі, бо Клаўдзій выселіў з Рыму ўсіх жыдоў. Ён прыйшоў да іх.

3. Знаў вось ён тое самае рамясло, займаўся вытворчасьцю палатак, таму абжыўся ў іх і працаваў.

4. У кожны шабат дыскутаваў у сынагозе ды пераконваў так жыдоў як Грэкаў.

5.Па павароце Сыляса і Цімафея з Мацэдоніі, Павал выключна пасьвяціўся навучэньню, даказваючы  жыдам, што Езус ёсьць Мэсіям.

6.А калі працівіліся і блюзьнілі, атрасаў сваё адзеньне, ды казаў ім: "Кроў вашая на вашу галаву, я не вінаваты. Ад гэтае хвіліны пайду да паганаў".

7.     Перайшоў адтуль і пасяліўся у доме аднаго багабойнага чалавека, імем Тыцый Юстус /справядлівы/. Дом гэты сутыкаўся з сынагогай.

8.     Начальнік сынагогі, Крыспус, з усім сваім домам уверыў у Госпада. Прытым многа Карыньцыян, слухаючых уверыла і прыняло хрост.

9. Ноччу Госпад прагаварыў да Паўла ў візіі: "Перастань баяцца і не маўчы,

10. бо Я  з табою і нІхто не кране цябе, каб цябе скрыўдзіць, бо многа

маю у гэтым горадзе народу."

11. Дык застаўся і вясьціў Ім слова Божае праз год ды шэсьць месяцаў.

Павал на судзе Галліёна

12. Калі Галліён стаўся праконсулам Ахаі, жыды аднадушна паўсталі супраць Паўла і прывялі яго на суд.

13. Сказалі: "Ён нагаварвае людзей, каб славілі Бога нязгодна з Законам".

14. Калі ўжо Павал меў адчыніць вусны, Галлій сказаў жыдам: "Калі б быў які праступак або злачынства, жыды, дык я заняўся б вамі.

15.Але калі спорыце пра словы і назовы дый аб ваш закон, дык самі разьбірайцеся. Я не хачу быць суддзёю ў такіх справах."

16. Затым выгнаў іх з суда.

17.А ўсе другія /Грэкі/ хвалілі начальніка сынагогі, Сосіэнэса, білі яго перад судом. Галліён не зьвяртаў на гэта ўвагі.

Праз Эфэз, Ерузалім у Антыёхію

18. Павал яшчэ даўжэйшы час прабываў у Карынце. Потым развітаўся з братамі ды разам з Прысьцыліяй і Аквілам адправіўся у Сырыю. У Кэнхрах падстрыг галаву, бо такое зрабіў шлюбаваньне.

19. Затым дабраліся у Эфэз і там ён іx пакінуў. Сам жа пайшоў у сынагогу і дыспутаваў з жыдамі,

20. а калі прасілі яго, каб заставаўся даўжэй, не згадзіўся,

21.але развітваючыся з імі, сказаў: "Вярнуся да вас, калі Бог захоча", і паплыў з Эфэзу.

22. Па прыбыцьці ў Цэзарыю, злез на бераг, прывітаўся з Касьцёлам і направіўся ў Антыёхію.

23.3абавіўшыся нейкі час там, зноў надаўся ў дарогу, падарожнічаючы праз Галацыю і Фрыгію, умацоўваючы ў веры ўсіх вучняў.

Дзейнасьць Аполлёса

24.Адзін жыд, імем Аполлёс, родам з Александрыі, чалавек красамоўны прыбыў у Эфэз. Знаў ён добра Пісаньне.

25. 3наў ён дарогу Госпадаву, прамаўляў з вялікай шчодрасцю ды навучаў рупліва пра Езуса. Знаў ён толькі Янаў Хрост.

26. Пачаў сьмела вучыць у сынагогах. Калі пачулі яго, забралі з сабой, ды выясьнілі яму дарогу Божую.

27.А калі задумаў ісьці ў Ахаю, то браты напісалі ліст да вучняў з паручэньнем, каб яго прынялі. Калі ён прыбыў памагаў многа пры помачы Божай там, што ўверылі.

28. Адважна адкідаў цьвярджэньні жыдоў, даказваючы публічна з Пісаньня, што Езус ёсьць Мэсіям /Хрыстусам/.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Дзейнасьць сьв. Паўла ў Эфезе

19.1. Калі Аполлёс прабываў у Карынце, Павал узгорыстай ваколіцай, прыйшоў у Эфэз ды напаткаў нейкіх вучняў.

2. 3апытаў іх: "Ці атрымалі вы Духа Сьвятога, калі прынялі веру?" А яны яму: "Мы нават ня чулі, ці ёсьць Дух Сьвяты."

3. "Дык які вы хрост прынялі?" - спытаўся. А яны адказалі: "Янаў Хрост".

4.Тады Павал выясьніў: "Ян хрысьціў хростам наварачэньня, заахвочваючы людзей у Таго, хто прыйдзе па ім, значыць у Езуса."

5.  Калі яны гэта пачулі, прынялі хрост у імя Госпада Езуса.

6.  А калі Павал усклаў на іх рукі, Дух Сьвяты сыйшоў на іх. Гаварылі мовамі і праракавалі.

7.  Было іх усіх каля дванаццаці мужчынаў.

8.  Затым увайшоў у сынагогу і адважна навучаў праз тры месяцы дыскутуючы і пераконваючы пра Каралеўства Божае.

9.  Калі аднак некаторыя  ўпіраліся ў няверстве ды блюзнілі і ня верылі праклінаючы гэты шлях перад грамадамі, дык адлучыўся ён ад іх ды аддзяліў вучняў, ды штодзень навучаў іх у школе Тыраноса.

10. Прадаўжалася гэта два гады, так што ўсё жыхары Азіі, жыды і Грэкі мелі магчымасьць слухаць слова Госпадава.

11.А Бог чыніў такжа цуды праз рукі Паўла,

12.так што нават хусткі і перавяскі з яго цела клалі на хворых, а хваробы зчазалі з іх ды выходзілі ліхія духі.

13.Але некаторыя падарожныя егзорцысты жыдоўскія прабавалі прызываць імя Госпада Езуса над апанаванымі ліхім духам. Яны запрысягалі: "Запрысягаю вас праз Госпада Езуса, пра каторага вясьціць Павал."

14. Рабіла гэта сем сыноў нейкага Скева, архісьвятара жыдоўскага.

15. Ліхі дух адказваў ім: "Знаю Езуса і ведаю аб Паўле, а вы што за такія?"

16. І кінуўся на іх чалавек, апанаваны ліхім духам, паваліў усіх ды пабіў так, што голыя і пакалечаны ўцяклі з таго дому.

17.Пра гэта даведаліся ўсе жыды і Грэкі, пражываючыя ў Эфэзе ды страх паў на ўсіх і славілі імя Госпада Езуса.

18. Многа веручых прыходзіла і таксама вызнавала і выяўляла свае ўчынкі.

19. І многа такжа з тых, каторыя займаліся чарамі /магіяй/, зносілі кнігі і палілі іх на вачах усіх. Аблічалі цану іх на пяцьдзесят тысяч дынараў серабра.

20.Так магутна расло і ўмацоўвалася слова Госпадава.

Намеры Паўла спынены забурэньнем Дэметрыя

21. Споўніўшы ўсё гэта, Павал намераваўся у Духу прайсьці праз Мацэдонію і Ахаю дый ісьці ў Ерузалім. Ён казаў: "Наведаўшы гэтыя краіны напраўлюся ў Рым паглядзець".

22. Дык выслаў у Мацэдонію двух сваіх памагатараў: Цімафея і Эраста, а сам застаўся на нейкі час у Азіі.

23.У той як толькі час узьнікла нямалае забурэньне з прычыны дарогі /Госпада/.

24. Адзін серабрар (серабоўнік), імем Дэмэтрый вырабляў сярабраныя мініяцюрныя сьвятыні (храмы) Артэміды і гэтым даваў добра зарабляюць рамесьнікам.

25. Вось ён сабраў іх разам з іншымі работнікамі гэтага рамясла і сказаў: "Мужчыны, вы ведаеце, што з гэтага рамясла нам дабрабыт.

26.Але бачыце і чуеце, што ня толькі у Эфэзе, але блізу ва ўсёй Азіі гэты Павал пераканаў ды зьвёў шмат людзей даказваючы, што гэта не багі, што зроблены рукамі.

27. Гразіць небяспека, што ня толькі наша рамясло ўпадзе, але і сьвятыня вялікай багіні Дыяны /Артэніды/ ня будзе мець значэньня ды і яна сама, слаўлена ва ўсёй Азіі, будзе пазбаўлена маестату."

28. Калі гэта пачулі, надта ўзлаваліся і пачалі крычаць: "Вялікая Дыяна /Артэміда/ Эфэзкая!

29. Абурэньне і замяшаньне ахапіла увесь горад. Схваціўшы Гаюса і Арыстарка Мацэдонцаў, сяброў Паўла, пусьціліся грамадна да тэатру.

30. Паўла хочачага ўмяшацца у натоуп, вучні не дапусьцілі.

31. Таксама некаторыя прыхільныя яму ўрадаўцы паслалі да яго з просьбай каб ён не ішоў у тэатр.

32.А там адны дамагаліся аднаго, а іншыя - другога. Сабраньне было бурлівае і многія ня ведалі чаго сабраліся.

33.Па трэбаваньню жыдоў, з натоўпу быў выведзены Александр. Александар даў знак рукою, хацеў гаварыць да народа.

34.Але пазналі, што ён жыд, то закрычалі ўсе ў адзін голас і каля двух гадзін крычалі: "Вялікая Дыяна /Артэміда/ Эфэзкая!"

35. Наастатак /гарадзкі/ пісар успакоіў грамады. Ён сказаў: ''Эфэзцы! Ці ёсьць чалавек, каторы ня ведаў, што горад Эфэз славіць вялікую Дыяну /Артэміду/ і што статуя яе Юпітэрам спушчана?

36. Гэтаму нельга запярэчыць. Таму павінны вы ўспакоіцца і нічога не рабіць не абдумана.

37. Прывялі вы гэтых людзей, каторыя не яўляюцца ані сьвятакрадцамі /сьвятыні не абакралі/,ані не блюзнілі на нашу багіню".

38.А калі Дзімітрый /Дэмэтрый/ і яго рамесьнікі маюць проціў некага справу, то хай на рынку праводзяцца суды, на гэта ёсьць праконсулы, хай яны адны другіх вінавацяць.

39.А калі чаго іншага дамагаецеся, вырашыцца гэта законна на скліканым сходзе.

40. Пагражалі бо нам абвіненьне адносна сягоньняшняга забурэньня, бо няма ніякае прычыны, дзеля якой маглі б апраўдаць гэтага зборышча." Па гэтых словах разпусьціў сабраньне.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Падарожжа Паўла ў Мацэдонію, Грэцыю

20.1. Калі заваруха спынілася, Павал паклікаў вучняў, падбадзёрыў, разьвітаўся і падаўся ў дарогу ў Мацэдонію.

2. Калі праходзіў гэтыя мясьціны, даваў многа павучэньняў, затым прыбыў у Грэцыю.

3. Прабыў там тры месяцы ды калі сабраўся плысьці ў Сырыю, жыды прыдумалі супраць яго змову. Дык рашыўся вяртацца праз Мацэдонію.

4.Яго праводзіў Сопатэр, сын Пырруса з Бэрні, а з Тэсалёніі Арыстарх, Сэкундуе, Гаюс з Дэрбэ і Цімафей, а з Азіі - Тыхік і Трафім.

5. Тыя пайшлі наперад ды чакалі на нас у Троадзе.

6. Мы паплылі з Філіпп па сьвяце Праснакоў ды па пяці днях з іх прыбылі у Троаду, дзе прабылі сем дзён /днёў/.

Цуд у Троадзе

7.  У першы дзень па шабаце /нядзелі/, калі сабраліся мы на ламаньне хлеба /на Імшу/, Павал, каторы назаўтра меў выбрацца у дарогу, гаварыў да іх ды прадоўжыў гаворку да поўначы.

8.  Многа лямпаў гарэла ў сьвятліцы, дзе былі мы сабраўшыся.

9.  Адзін юнак, на імя Эўтых, сядзеў на /у/ вакне заснуўшы глыбокім сном /змораны сном/ зваліўся з трэцяга паверху на ніз. Паднялі яго нежывога.

10. Тады Павал сыйшоў на ніз, лёг на яго, абняў яго, і сказаў: "Не трывожцеся, ён жывы." /душа ў ім/.

11. Затым узыйшоў на гару /верх/, ламаў хлеб і еў, а потым навучаў яшчэ доўга, аж да сьвітаньня. А потым выбраўся ў дарогу.

12. А жывога юнака прывялі на вялікую ўсіх радасьць.

13. Мы жа сеўшы ў карабель, паплылі ў Ассас, адкуль мелі ўзяць Паўла, бо так распарадзіўся, хочучы ісьці пехатой.

З Троады ў Мілет

14. Калі пераняў нас у Ассос, узялі яго і адправіліся у Мітэлену.

15. Адплыўшы адтуль, апынуліся назаўтра проці Хіёса, а наступнага дня прыбылі ў Самос. На другі дзень дабраліся да Мілету,

16.бо Павал рашыў абмінуць Эфэз, каб не марудзіць у Азіі, бо сьпяшыў па магчымасьці сьвяткаваць Пяцьдзесятніцу ў Ерузаліме.

17.3 Мілету паслаў ён у Эфэз прызыў сабрацца да старэйшын прэзбітэрам Касьцёла.

18.А калі яны сабраліся да яго, казаў ім: "Ведаеце, я кім я быў між вас ад першага дня ды ўвесь час, калі прыбыў у Азію.

19.Як служыў я Госпаду з усёю пакораю, у слязах і ў выпрабаваньнях, каторыя нападкаў з прычыны подступаў жыдоўскіх.

20.Я нічога не прапусьціў карыснага, каб вас не павучаць, ды вучыў вас публічна і па дамах,

21. заклікаючы так жыдоў, як і Грэкаў навярнуцца да Бога і верыць Госпаду нашаму Езусу.

22.А цяпер прынуканы Духам, іду ў Ерузалім, ня ведаючы, што мяне там напаткае.

23.Акрамя таго, што чакаюць мяне путы і гора - упеўняе мяне Дух Сьвяты ва ўсіх гарадах.

24. Але я не даражуся лішня сваім жыцьцём. Важна, каб я завяршыў бег і паслугіваньне, якое атрымаў ад Госпада Езуса: вясьціць Эвангелію ласкі Божай.

25. Я цяпер ведаю, што ўжо больш не ўбачыце вобліку майго вы ўсе, з каторымі я спатыкаўся, прапаведаючы Каралеўства Божае.

26. Дзеля таго запэўняю вас сягоньня: Я невінаваты ў нічыёй крыві.

27. Бо я не ўхіляўся баязьліва вясьціць вам усю волю Божую.

28. 3ьвяртайце ўвагу на саміх сябе і на ўвесь статак, над каторым устанавіў вас Дух Сьвяты біскупамі, каб кіравалі вы касьцёлам Бога, каторы ён здабыў Сваёю Крывёй.

29. Ведаю, што па маім адыходзе ўварвуцца між вас дзікія ваўкі, каторыя не пашкадуюць статку /стада/.

30. Ды спаміж вас саміх знойдуцца людзі, што будуць навучаць крывадушна, каб пацягнуць за сабой вучняў.

ЗІ. Таму пільнуйцеся, памятаючы, што я праз тры гады днём і ноччу не пераставаў упамінаць кожнага з вас.

32.А цяпер паручаю вас Богу ды слову ягонай ласкі, Каторы мае моц збудаваць вас ды даць спадчыну з усімі сьвятымі.

33. Не квапіўся я на нічыё серабро, ані на золата, ані на адзеньне.

34. Самі ведаеце, што гэтыя рукі зараблялі на мае патрэбы ды маіх сяброў.

35. Ва усім даказаў вам, што так працуючы трэба ўспамагаць кволых, памятаючы на словы Госпада Езуса, кажучага: Лепш даваць, чым браць."

36. Па гэтых словах паў на калені ды маліўся разам з усімі.

37. Тады ўсе пачалі ў голас плакаць. Кідаліся Паўлу на шыю ды цалавалі яго.

38. Сумуючы дзеля слоў яго, што больш не ўбачаць вобліку яго. Затым правялі яго да карабля.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Канец дзейнасьці Паўла - увязьненьне

Падарожжа ў Ерузалім.

21.1. Разстаўшыся з імі мы адплылі напрасткі ды прыбылі ў Косе, а наступнага дня ў Родос, а адтуль ў Патары.

2. 3найшоўшы карабель, каторы меў плысьці ў Феніцыю, мы селі і паплылі.

3. Убачыўшы Кіпр, пакінулі яго на лева, а плывучы ў напрамку Сырыі, прыбылі мы ў Тыр, бо там карабель меў выгрузіць ладункі.

4. Адшукаўшы вучняў, прыбылі мы там сем, днёў. Яны пад дзеяньнем Духа казалі Паўлу, каб не ішоў у Ерузалім.

5. Па прабегу тых дзён, мы пусьціліся ў дарогу, а яны ўсе разам з жонкамі і дзецьмі праводзілі нас аж за горад. На ўзбярэжжы палі мы на калені і маліліся.

6. Затым разьвіталіся: мы ўзыйшлі на карабель, а яны вярнуліся да дому.

7. Канчаючы плаваньне, з Тыру прыбылі мы ў Птолемайду і прывітаўшыся з братамі, прабылі мы ў іх адзін дзень.

8.  На другі дзень пусьціўшыся ў дарогу, прыбылі мы у Цэзарыю. Зайшлі мы ў дом эвангелісты Філіпа. Ён быў адзін з сямі, ды ў яго затрымаліся.

9.   Меў ён чатыры дачкі - дзявіцы прарочыцы.

10. Калі мы там прабылі некалькі дзён, прыйшоў з Юдэі нейкі прарок імем Агабос.

11. Калі ён адведаў нас, узяў пояс Паўла, зьвязаў сабе рукі і ногі ды сказаў: "Гэта кажа Дух Сьвяты: Так жыды ў Ерузаліме зьвяжуць чалавека, катораму належыць гэты пояс ды выдадуць яго ў рукі паганаў."

12. Калі мы гэта пачулі, разам з тамашнімі братамі, упрашалі яго, каб не ішоў у Ерузалім.

13. Тады Павал адказаў: "Што вы робіце? Плачучы, надрываеце /калечыце/ маё сэрца? Я  гатоў ня толькі ў вязніцу, але і на сьмерць у Ерузаліме дзеля імя Госпада Езуса."

14. Ня могучы яго пераканаць, мы ўступілі, кажучы: "Хай станецца /будзе/ воля Госпада!"

15. Затым прыгатовіўшыся, адправіліся ў Ерузалім.

16. Праводзілі нас некаторыя з вучняў з Цэзарэі ды завялі нас да нейкага Мназона з Кіпру, аднаго з першых вучняў, у каторага знайшлі мы прытулак /гасьціну/.

Павал у Ерузаліме

17. Калі мы прыбылі ў Ерузалім , ахвотна прынялі нас браты.

18. А на другі дзень Павал разам з намі пайшоў да Якуба. Сабраліся таксама ўсе прэзбітэры /старэйшыны/.

19. Прывітаўшы іх, Ён пачаў падрабязна разказваць, што ўчыніў /даканаў/ Бог сярод паганаў праз ягоную паслугу.

20. Чуючы гэта, яны славілі Бога, але прытым казалі яму: "Відзіш, браток, колькі тысяч жыдоў уверыла, ды ўсе яны рупліва берагуць Закон

21. Праз цябе жа чулі, што ты ўсіх жыдоў, жывучых між паганаў, адварачаеш ад Майсея, што яны не павінны абразаць сваіх сыноў ды не трымацца звычаяў іх.

22. Дык што гэта? Напэўна даведаюцца, што ты прыбыў.

23. Дык зрабі, як мы табе раім: Маем тут чатырох мужчын, каторыя злажылі шлюбаваньне.

24. Вазьмі іх з сабой, прымі разам з імі ачышчэнне, заплаці за іх, каб яны астрыгі галовы, а тады ўсе пераканаюцца, што тое, пра цябе даведаліся - ня праўда, але што жывеш берагучы Закон.

25. Адносна паган, каторыя ўверылі, дык мы паслалі лістоўнае паручэньне, каб ня елі яды ахвяраванай ідалам /баговішчам/, устрымаліся ад крыві, ад таго, што задушана ды ад распусты.

26. Тады Павал ўзяў з сабой тых мужчынаў, на другі дзень разам з імі паддаўся ачышчэньню, пайшоў у сьвятыню. Там вызначыў апошні дзень ачышчэньня, у які за кожнага з іх мае быць складзена ахвяра.

Арыштаваньне Паўла ў сьвятыні

27. Калі тых сем дзён даходзіла да канца, жыды з Азіі ўбачыўшы Паўла ў сьвятыні падбурылі ўвесь натоўп ды кінуліся на яго,

28. падялі крык: "Ізраельцы! На помач! Гэта той чалавек, каторы ўсюды ўсіх вучыць проціў народу і Закону, і проціў гэтага месца, а прытым Грэкаў увёў у сьвятыню і апаганіў гэтае сьвятое месца.

29. Бо перад тым бачылі з ім Трафіма з Эфэзу ды думалі, што Павал увёў яго ў сьвятыню.

30. Дык узварухнуўся ўвесь горад, зьбегся народ, хвацілі Паўла ды выцягнулі яго па-за сьвятыню. Зараз жа таксама зачынілі брамы.

31. Калі стараліся яго забіць, дайшла да трубуна кагорты вестка, што ўвесь Ерузалім узбураны.

32. Ён неаднакладна ўзяў жаўнераў ды сотнікаў ды сыйшоў да іх на ніз. Яны ўбачыўшы трыбуна і жаўнераў перасталі біць Паўла.

33. Тады трыбун падыйшоўшы, узяў яго і прыказаў яго зьвязаць двома ланцугамі, ды пытаўся: "Хто ён, і што зрабіў?"

34. А з натоўпу кожны крычаў што іншае. Ня могучы нічога даведацца яснага з прычыны гармідару, казаў завесці яго ў крэпасьць.

35 Калі прыйшлі да сходаў дзеля напору /пханіны/ людзей, жаўнеры мусілі несьці яго.

36. Бо натоўп людзей ішоў за ім, крычучы: "Сьмерць яму!»

37. Калі мелі яго ўвесьці ў крэпасьць, спытаў Павал у трыбуна: "Ці можна мне штосьці сказаць табе?" Ён спытаў: "Ці ўмееш па грэцку?

38.Ці ты егіпцыянін, каторы падаўна падбурыў ды вывеў у пустыню чатыры тысячы сыкарыйцау?"

39. Адказаў Павал: "Я жыд з Тарсу, што ў Цыліцыі, грамадзянін ведамага гораду: прашу цябе пазволь мне прагаварыць да народу.

40. Калі той пазволіў, Павал стоячы на сходках, даў знак рукой народу і калі настала цішыня, ён прагаварыў па-гэбрэйску ў гэтыя словы:

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Прамова да жыдоў

22.1. "Браты і бацькі, паслухайце, што я вам цяпер скажу ў сваё апраўданьне."

2. Пачуўшы, што ён гаворыць на гэбрэйскаи мове, яны тым больш заціхлі.

3. Ён казаў: "Я жыд, уроджаны ў Тарсе што ў Цыліцыі. Выгадаваны ў гэтым горадзе, ля ног Гамаліеля атрымаў руплівае ўзгадаваньне ў праўдзе айчыннага  Закону, верны Бог, як і вы ўсе сягоньня.

4. Прасьледаваў гэты напрамак /шлях/ аж да кары сьмерці, бяручы ў путы і кідаючы ў вязьніцу мужчын і жанчын,

5. што могуць пацьвярдзіць так архісьвятар і Сангэдрым /Рады старэйшын/. Ад іх атрымаў лісты /паручэньне/ да братоў і направіўся ў Дамашак з мэтаю арыштоўваць тых, што былі там, ды дастаўляць у Ерузалім для пакараньня.

6. Здарылася, калі я ішоў і набліжаўся да Дамашку, каля поўдня раптам ахапіла мяне вялікая яснасьць з неба /асьвяціла/.

7.Я ўпаў на зямлю і пачуў голас, які казаў мне: "Шавал, Шавал, чаму прасьледуеш Мяне?"

8. Я спытаў: "А хто Ты, Госпадзе?" Ён сказаў мне: "Гэта Я  - Езус з Назарэту, каторага ты прасьледуеш".

9. Тыя, што былі са мною, бачылі, праўда, сьвятло, яснасьць, але голасу Яго ня чулі, Хто гаварыў са мной.

10. Дык я спытаў: "Што маю рабіць, Госпадзе?" Госпад жа сказаў мне: "Устань, ідзі ў Дамашак ды там скажуць табе ўсё, што маеш рабіць."

11. Калі я заневідзеў /асьлеп/ ад яркасьці таго сьвятла, ведзены за руку сябрамі прыбыў у Дамашак.

12. Нейкі Ананій, чалавек рэлігійны, жывучы па Закону, што сьведчаць усе там жывучыя жыды,

13. прыбыў да мяне і падыйшоўшы, сказаў: "Шаўле, браце, праглянь! І я ў тую хвіліну ўвідзеў яго.

14. А ён кажа: "Бог бацькоў нашых выбраў цябе, каб пазнаў ты волю Ягоную і ўвідзеў Справядлівага ды пачуў з вуснаў Яго голас,

15. бо будзеш сьведчыць аб ім усім людзям, што ты бачыў і чуў.

16. Дык не марудзь. Прымі хрост, так абмый свае грахі, прызнаўшы Ягонае Імя."

17. А калі вярнуўся я ў Ерузалім і маліўся ў сьвятыні, упаў у захапленьне.

18. Увідзеў Яго: Ён мне казаў: "Пасьпяшыся і выйдзі скора з Ерузаліму, бо ня прымуць тваіх доказаў аба Мне".

19. Я казаў: Госпадзе, яны ж ведаюць, што я тых, што вераць у Цябе запіраў у вязьніцах, бічаваў у сынагогах,

20. а калі пралівана кроў Сьцяпана, твайго сьведкі, і я ўдзельнічаў і згаджаўся на гэта ды пільнаваў адзеньня забойцаў ягоных".

21. Ён сказаў мне: "Ідзі, бо я цябе пашлю далёка да паганаў."

Павал - грамадзянін рымскі

22. Слуxалі яны яго да гэтых слоў. Затым закрычалі: "Прымі з зямлі такога, яму нельга  жыць!"

23. Калі яны крычалі, махалі адзеньнем і кідалі пясок у паветра,

24. трыбун загадаў завесьці яго ў крэпасьць ды бічаваньнем змусіць яго прызнацца, каб пазнаць прычыну, дзеля якой, так крычаць на яго.

25. Калі яго вязалі раменямі, Павал звярнуўся да стаячага побач сотніка, кажучы: " Ці маеце права, бяз суду бічаваць грамадзяніна рымскага?"

26. Пачуўшы гэта, сотнік пайшоў да трыбуна і сказаў яму: "Што робіш? Гэты ж чалавек рымлянінам?"

27. Трыбун падыйшоў і спытаўся ў яго /Паўла/: "Скажы, ці ты Рымлянін?" А Павал сказаў: "Так".

28. Трыбун адказаў: "Я за вялікую суму здабыў гэтае грамадзянства". А Павал сказаў: "Я маю яго ад нараджэньня".

29. Адразу таму адыйшлі ад яго тыя, што мелі абсьледаваць. А трыбун, даведаўшыся, што Павал Рымлянам, спалохаўся, бо загадаў яго звязаць.

Павал перад Сангэдрынам

30.На. другі дзень, трыбун, хочучы лепш даведацца з якой прычыны вінавацяць яго жыды, зьняў з яго рамяні, ды загадаў зыйсьціся архісьвятарам і ўсяму сангэдрыну /Радзе/, і, прывёўшы Паўла, паставіў перад імі.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

23.1. Павал, гледзячы адважна на Сангэдрын /Раду/, прамовіў: "Браты! Да сёньняшняга дня я паступаў на віду Бога з чыстым сумленьнем".

2. Тады архісьвятар Аніній загадаў тым, што пры ім стаялі ўдарыць яго ў твар.

3. Тады Павал сказаў яму: "Хай ўдарыць цябе Бог, сьцяна пабелена: Бо ты сеў мяне судзіць па Закону, а загадваеш мяне біць супраць Закону?"

4.  Каторыя пры ім стаялі, сказалі: "Архісьвятару ты дакараеш?"

5.  Сказаў Павал: "Ня ведаў, браты, што гэта архісьвятар. Напісана ж: "Вярхоўніку /начальніку/ народу твайго - не дакарай".

6.  Павал ведаючы, што адна часьць садуцэяў, а другая з фарызэяў складаецца, ускрыкнуў Павал перад Сангэдрынам: "Я фарызэй, браты, і сын фарызэяў! Стаю перад судом за тое, што надзеюся на ўваскрасеньне памёршых".

7.  Калі гэта сказаў, узьнікла звадка паміж фарызэямі і садуцэямі, ды дайшло да раздваеньня паміж сабраўшыхся.

8. Бо садуцэі кажуць, што няма ўваскрасеньня, ані анёла, ані духа, а фарызэі прызнаюць адно і другое.

9.  Зрабіўся вялікі гармідар, ускочылі некаторыя з вучоных па Пісаньню спаміж фарызэяў па баявому крычалі: "Нічога благога ў гэтым чалавеку не знайшлі мы. А можа сапраўды гаварыў да яго дух або анёл?"

10. Калі дайшло да вялікага замяшаньня, трыбун, баючыся, каб не разарвалі Паўла, загадаў жаўнерам сыйсьці, узяць яго спасярод іх і завесьці ў крэпасьць.

11. У другую ноч аб'явіўся яму Госпад і сказаў: "Адвагі, трэба, каб ты і ў Рыме сьведчыў аба Мне, так як даказваў ты ў Ерузаліме пра Мяне."

Змова жыдоў супраць Паўла

12. Калі настаў дзень сабралася зборышча жыдоў, каторыя /пад клятвай/ пакляліся ня есьці, ані піць, пакуль не заб'юць Паўла.

13. Такую змову зрабіла болей за сорак чалавек, што гэтак запрысягліся.

14. Яны пайшлі да архісьвятараў і старэйшын, і сказалі: "Мы прысяглі ні чога ня браць у вусны пакуль не заб'ём Паўла".

15. Цяпер вы, разам з Сандэгрынам, пераканайце трыбуна, каб прывесьці яго да вас пад відам для падрабязнейшага абсьледаваньня яго справы, а мы рашыліся забіць яго перш, чым дойдзе".

16. Калі пра змову пачуў сын сястры Паўла, прыбыў ды ўвайшоў у крэпасьць і расказваў пра гэта Паўлу.

17. Павал жа пазваў аднаго з сотнікаў і сказаў: "Завядзі гэтага юнака да трыбуна, бо мае нешта яму паведаміць."

18.Дык той узяў яго з сабой, завёў да трыбуна і сказаў: "Вязень Павал пазваў мяне і папрасіў, каб я завёў да цябе гэтага юнака. Ён мае нешта табе сказаць".

19. Затым трыбун узяў яго за руку і адвёўшы на бок, запытаўся: "Што маеш мне сказаць?"

20. Ён адказаў: "Жыды рашылі прасіць цябе, каб заўтра прывёў Паўла ў Сангэдрын пад відам падробнейшага абсьледаваньня яго справы.

21. Ты аднак ня вер ім. Бо болей сарака з іх цікуе на яго. Яны запрысягліся пад клятвай: ня есьці і ня піць, пакуль не заб'юць яго, дый ужо прыгатаваны, чакаючы на тваё пазваленьне".

22. 3атым трыбун адпусьціў юнака і загадаў, каб нікому не гаварыў, што пра гэта яго паведаміў."

23. Паклікаўшы двух сотнікаў, загадаў: "Прыгатуйце дзвесьце жаўнераў і семдзесят коннікаў, ды дзьвесьце дзіднікаў, каб  у тры гадзіны ночы ішлі ў Цэзарэю."

24.Прыгатуйце і жывёлу да язды, каб пасадзіўшы Паўла на яе бязпечна /здаровага/ даставілі правіцелю Феліксу.

25.Напісаў прытым ліст такога зьместу:

26. "Клаўдзій Лізій высокадастойнаму правіцелю Феліксу - прывітаньне.

27. Гэтата чалавека схвацілі жыды і хацелі забіць. Я пасьпяшыўшы з войскам вырваў яго, даведаўшыся, што ён Рымлянін,

28. xочучы пазнаць прычыну, дзеля якой яго вінавацілі, даставіў яго ў іх Сангэдрын.

29. Даведаўся, што вінавацяць яго ў спрэчных справах іхняга Закону, а не аб злачынства, а не аб што вартае сьмерці або вастрогу.

30.  Калі мне данесена аб змове, на гэтага чалавека, выслаў яго безадкладна да цябе, паведамляючы вінавацеляў, каб падалі абвіненьне на яго перад табой."

31.   Жаўнеры па загаду, узялі Паўла і ноччу павялі ў Антыпатрыду.

32. Назаўтра пакінуўшы коннікаў з ім, каб правадзілі яго, самі вярнуліся ў крэпасьць.

33. Гэныя прыбылі ў Цэзарэю, аддалі ліст правіцелю, ды даставілі Паўла да яго.

34. А ён прачытаўшы ліст, спытаў, з якой ён правінцыі. Калі даведаўся што з Цыліцыі,

35. сказаў: "Выслухаю цябе, калі прыбудуць твае вінавацелі." І загадаў пільнаваць яго ў прэторыі Гэрада.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Павал перад судом прокуратара Фелікса

24.1. Па пяці днях прыбыў архісьвятар Ананій з некалькімі старэйшынамі і з нейкім рытарам, Туртуллам. Яны ўручылі правіцелю абвіненьне проціў Паўла.

2. Калі яго вызвалі, Тэртулло пачаў яго вінаваціць: "Дзякуючы табе жывём мы ў поўным супакою, ды дзякуючы Тваёй празорлівасьці /апецы/ папраўляецца дабрабыт гэтага народу.

3. Найдастойнейшы Фелікс! Мы ўсёды ды заўсёды ўспрымаем гэта з вялікай удзячнасьцю.

4. Каб цябе лішне не турбаваць, прашу, каб нас спагадна хоць хвіліну паслухаў.

5. Мы ўстанавілі, што гэты чалавек яўляецца правадыром сэкты назарэйцаў. Ён заразьлівы і выклікае бунты /завяруху/ сярод жыдоў ва ўсім сьвеце.

6.     Стараўся нават зьбясчэсьціць /спаганіць/ сьвятыню, але мы ято узялі.

8. Выслухаўшы яго, сам будзеш магчы даведацца ад яго пра ўсё, у чым мы яго вінавацім.

9.      Жыды пацьвярдзілі, што справа гэтак маецца.

10.  Калі правіцель даў знак, Паўлу гаварыць, ён гаварыў:

11.  ''Ведаю, што ты ад многа гадоў яўляешся суддзёю гэтага народа, таму сьмела выступлю ў сваёй абароне. Можаш пераканацца, што я ня больш як дванаццаць днёў, таму я прыбыў у Ерузалім пакланіцца Богу.

12.  Ані ў сьвятыні, ані ў сынагозе, ані ў горадзе ня бачылі мяне, каб я з кім спрачаўся або падымаў бунт.

13. Яны ня могуць даказаць табе тога, аб што цяпер вінавацяць.

14. Да таго вось прызнаюся перад табою: Што павучэньне /напрамку/, які яны называюць гэрэзіяй служу Богу бацькоў маіх. Веру ва ўсё, што напісана было ў Законе ды ў прарокаў.

15. Маю таксама ў Богу надзею, якую і яны маюць, што будзе ўваскрасеньне справядлівых і несправядлівых /негадзівых, ліхіх/.

16.Таму і сам стараюся мець чыстае сумленьне перад Богам і перад людзьмі.

17. Па многіх гадах явіўся я з міласьцінамі ды ахвярамі для майго народу.

18. Тады спаткалі мяне ачышчанага ў сьвятыні без натоўпу ды без заварухі,

19. некаторыя  жыды з Азіі. Дык трэба было быць ім тут, і калі маюць нешта проціў мяне, вінаваціць перад табой.

20. А тыя, што тут, хай дакажуць, што за праступленьне знайшлі ў ва мне на судзе у Сангэдрыні.

21. Xіба толькі дзеля таго, што стоячы між іх закрычаў у голас: Судзіце мяне сёньня дзеля веры ў уваскрасеньне памёршых".

22. Фелікс добра разьбіраючыся ў гэтым напрамку - вучэньні адстрочыў іх справу, кажучы: "Разгледжу вашу справу, як прыбудзе трыбун Лізій."

23. Сотніку загадаў пільнаваць яго але быць спагадным ды не перашкаджаць нікому з прыяцеляў у паслузе яму.

Вастрог у Цэзарыі

24. Па некалькі днях прыбыў Фелікс з сваёй жонкаю Друзілляй, яна была жыдоўкай. Паслаў ён па Паўла, ды слухаў яго вучэньня што да веры ў Езуса Хрыста.

25. Але калі Павал стаў навучаць аб справядлівасьці і пра ўстрыманасьць, ды аб будучым судзе, Фелікс напалохапы сказаў: "Цяпер можаш ісьці, калі буду мець час, паклічу цябе зноў."

26. Спадзяваўся прытым, што атрымае ад Паўла грошы, дык таму пасылаў па яго часьцей і гутарыў з ім.

27. Па двух гадах наступнікам Фелікса стау Порцый Фэстус. Фелікс аднак пакінуў Паўла ў вязьніцы, хочучы аказаць ласку жыдам.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Перад трыбуналам Фэстуса

25.1. Па прыбыцьці ў правінцыю, Фэстус па трох днях направіўся ў Цэзарый у Ерузалім.

2. Там да яго зьвярнуліся архісьвятары і князі і жыдоўскія ўносячы абвіненьні проціў Паўла і прасілі яго.

3. Ды прасілі ласкі ў яго, прыслаць Паўла ў Ерузалім, падступна думаючы забіць яго ў час дарогі.

4. Але Фэстус адказаў, што Павал знаходзіцца пад вартай у Цэзарэі ды

што ён сам скора туды направіцца.

5. Дык хай упаўнаважаныя вашыя направяцца разам са мной ды абвіняць яго, калі гэты чалавек дапусьціўся праступленьня."

6.Прабыўшы сярод іх ня больш васьмі ці дзесяці дзён, направіўся ён у Цэзарэю. На другі дзень сеў у трыбунале і загадаў прывесьці Паўла.

7.Калі ён прыйшоў, абступілі яго жыды, прыйшоўшыя з Ерузаліму і прадстаўлялі яму многа цяжіх закідаў, каторых не маглі даказаць.

8. Павал бараніўся: "Не саграшыў я нічым ані проціў Закону жыдоўскага, ані проціў сьвятыні, ані проціў Цэзара."

9. Фэстус хочучы аказаць ласку жыдам, запрапанаваў Паўлу: "Хочаш ісьці ў Ерузалім у гэтых справах быць мною суджаны?"

10. Павал адказаў: "Стаю перад судам Цэзара ды перад ім трэба мяне судзіць." Жыдам я крыўды не рабіў, як ты сам добра ведаеш.

11. Калі б паступіў не справядліва, або ўчыніў штосьці вартае сьмерці -не адказваюся памярці. Але калі не зрабіў нічога такога, за што мяне вінавацяць, ніхто ня можа мяне ім выдаць. Адклікаюся да Цэзара!"

12.  Тады Фэстус параіўшыся са сваёй радай, адказаў: "Адклікаешся да Цэзара - пойдзеш да Цэзара."

Перад Гэрадам Агрыппай ІІ

13. Па некалькі днях кароль Агрыппа і Бэрэпікэ прыбылі ў Цэзарэю прывітаць Фэстуса.

14.Калі там прабылі многа дзён, Фэст далажыў справу Паўла каралю, кажучы: "Фелікс пакінуў у вязьніцы аднаго чалавека.

15.  Калі я быў у Ерузаліме, архісьвятары і старшыны жыды прадставілі супраць яго абвіненьне, дамагаючыся на яго асуджэньня на сьмерць.

16.Я  ім адказаў: "Рымляне ня маюць звычаію прысуджаць каго колечы на сьмерць, калі абвінавачаны ня стане перад вінавацелямі ды ня будзе мець магчамасьці бараніцца адносна закідаў.

17. А калі яны прыбылі тут, я без ніякага адкладу, на наступны дзень, сеўшы ў трыбунале, загадаў прывесьці гэтата чалавека.

18. Вінавацілі не прадставілі супраць яго ніякага абвіненьня аб злачынстве, аб якое я падазраваў.

19.Яны з ім спрачаліся пра іхнюю веру ды аб нейкага памёршата Езуса, пра каторага Павал даказвае, што Ён жыве.

20. Ня знаючыся на гэтай справе, я запытаўся, ці хацеў бы ён выбрацца ў Ерузалім ды там быць суджаным у гэтых справах.

21. Калі Павал запатрабаў, каб захаваны на разгляд Аўгуста, загадаў яго пільнаваць пакуль не адашлю яго да Цэзара."

22. Агріппа сказаў Фэстусу: "І я хацеў бы паслухаць гэтага чалавека." На другі дзень, Агріппа і Бэрэнікэ з вялікаю пышнасьцю прыбылі і ўвайшлі

23. ў комнату разам з трыбунамі ды знамянітасьцямі горада, па загаду Фэстуса ўведзены быў Павал:

24. Фэстус сказаў: "Каралю Агрьппа і ўсе прысутныя. Бачыце гэтага чалавека. Дзеля яго прыходзіла многа  жыдоў і ў Ерузаліме і тутака гамонячы, што яму не належыцца даўжэй жыць.

25. Але я пераканаўся, што ён не дапусьціўся нічога вартага кары сьмерці. А калі ён апеляваў /адклікнуўся/ да Аўгуста, рашыўся яго выслухаць.

26. Ня маю нічога пэўнага аб ім напісаць гаспадзіну. Дзеля таго прадставіў я яго вам, а асабліва табе, каралю Агрыппа, каб зрабіўшы допыт, меў што напісаць.

27. Бо здаецца мне неразумным пасылаць вязьня  не падаўшы абвіненьня."

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Прамова Паўла перад каралём Агрыппай

26.1. Агрыппа сказаў Паўлу: "Пазваляецца табе гаварыць у сваёй абароне. Тады Павал працягнуўшы руку пачаў абаронную мову:

2. "Кароль Агрыппа! Лічу я сябе шчасьлівым, што магу сягоньня выступаць у абароне сваёй перад табой супраць усіх закідаў, у якіх абвіняюць мяне жыды.

3. Тым болыш, што ты знаеш усе звычаі і спорныя справы. Таму прашу цярпліва мяне выслухаць.

4. Жыцьцё маё ад моладасьці, якое праводзіў у народзе маім і ў Ерузаліме знаюць усе жыды.

5. Яны знаюць мяне ад даўна, і, каб хацелі, маглі б пасьведчыць, што я як фарызэй жыў, па суроваму нашае веры вучэньню.

6. А цяпер стаю перад судом ды суджаны за тое, што здавераны ў абяцаньні дадзеным Богам бацькам нашым.

7. Каторага спаўненьня спадзяюцца дваццаць нашых пакаленьняў, служачых заўсёды днём і ноччу. Дзеля гэтае надзеі, валадару вінавацяць мяне жыды.

8.     Чаму вам здаецца немагчымым, што Бог ускрашае памёршых?

9.     Калісьці і мне самому здавалася, што мушу выступаць усякімі спосабамі проціў імя Езуса з Назарэту.

10.Я  гэтак і рабіў у Ерузаліме! І ўзяўшы ўпаўнаважаньне ад архісьвятараў, саджаў у вязьніцы многіх сьвятых, галасаваў супраць іх, калі асуджалі на сьмерць.

11. Я часта карамі прымушаў да блюзьнерства ва ўсіх сынагогах. Прасьледаваў іх бяз меры ды сьцігаў іх па іншых гарадах.

12. Так ехаў я ў Дамашак з упаўнаважаньнем і з паручэньнем архісьвятараў.

13. У дарозе, у поўдзень, убачыў, о валадару, сьвятло з неба, ярчэйшае за сонца, каторае асьвяціла мяне і маіх сяброў падарожжа.

14. Калі ўпалі мы ўсе на зямлю, пачуў я голас, каторы гаварыў да мяне па-гэбрэйсйу: "Шаўле, Шаўле, чаму Мяне прасьледуеш? Трудна табе брыкацца проціў ражна!"

15.Я запытаў: "Хто Ты, Госпадзе?" А Госпад адказаў: "Я - Езус, Каторага ты прасьледуеш.

16. Але падніміся і стань на ногі, бо аб'явіўся я табе таму, каб устанавіць цябе слугою і сведкай таго, што пабачыў ды таго, што табе аб'яўлю. 17.Абараню цябе ад народа жыдоўскага і ад паганаў, да каторых цябе пасылаю,

18. каб адкрыў ты ім вочы, каб адвярнуліся ад цемры да святла і ад улады шатана да Бога, каб атрымалі адпушчэнне грахоў, удзел /часць/ са святыні праз веру ў Мяне."

19. .Зсюль, о валадару, не мог я працівіцца візіі з неба,

20 затое перш тым, што ў  Дамашку і Ерузаліме і ва ўсёй краіне Юдэі і паганам вясціў, каб пакутавалі ды наварачаліся да Бога і спаўнялі ўчынкі праўдзівага наварачэння.

21. Дзеля гэтае прычыны хвацілі мяне жыды ў святыні ды хацелі забіць.

22.Але з помаччу Божай жыву да сёння і далей сведчу малым і вялікім, не навучаючы больш над тое, што прадсказвалі Прарокі і Майсей,

23. што Мэсія мае цярпець, што ўваскрасенне, ды што будзе вясціць святло так для народу, як і для паганаў."

24. Калі ён так выступаў у абароне, Фэстус закрычаў у голас: "Паўле, траціш розум. Вялікая навука давяла цябе да неразумнасці /шалу/.

25. На гэта Павал: "Дастойны Фэстусе, не трачу розуму, ды словы, што гавару - праўдзівыя і прадуманыя!

26.3нае пра гэта кароль, да каторага гавару смела. Я перакананы, што для яго ўсе гэтыя справы - вядомы. Не адбывалася гэта ўсё ў якім заканурку.

27. Ці верыш, валадару Агрыппа, Прарокам? Ведаю, што верыш."

28. На гэта Агрыппа сказаў Паўлу: "Мала не хватае, каб пераканаў мяне ды зрабіў з мяне хрысціяніна."  .

29. А Павал: "Дай Бог, каб скарэй, ці пазней, не толькі ты, але таксама ўсе  што мяне сягоння слухаюць, сталіся б такімі як я, алрача гэтых путаў».

30. Затым устау кароль і правіцель, і Бэрэнікэ, ды тыя, што з імі ўдзель

нічылі.

31. Выходзячы, казалі адны другім: "Гэты чалавек не зрабіў нічога, каб

караць смерцю або вязніцаю.

32.  А Агрыппа сказаў Фэстусу: "Можна было б асвабадзіць яго, калі б ён апеляваў  /адкінуўся/ да Цэзара."

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

ВЯЗЕНЬ ПАВАЛ У РЫМ.

27.1. Калі было вырашана плысці нам у Італію, аддалі Паўла і разам з ім

іншых вязняў Юлію, сотніку кагорты Аўгуста.

2. Селі мы на Гадрамытэйскі карабель, каторы меў плысці каля ўзбярэжжаў Азіі, а затым адплылі мы. 3 намі быў Арыстарх, Мацэдонец з Тэсалёнікаў.

3. На другі дзень прыплылі ў Сыдон, Юлій жа, які па людску абыходзіўся з Паўлам, пазволіў яму пайсці да прыяцеляў ды заагледзіцца ў дарогу.

4.Адсюль паплылі мы ўздоўж Кіпру, таму што былі праціўныя вятры. 5.Пераплылі мора каля Цыліцыі і Памфіліі ды прыбылі ў Мыру, што ў Ліцыі.

6. Там сотнік знайшоў александрыйскі карабель у Італію і памясціў нас

на ім.

7. Праз многа дзён плывучы памалу, заледзь апынуліся наўпроць Кніду, з прычыны неспрыяльнага ветру, мы падплылі да Крыту каля Салямона. 8. Плывучы з трудом уздоўж  яе берагоў мы дабраліся да аднаго месца, званага Добры Порт /Прыстань/, каля.япога быў горад Лясая.

БУРА РАЗБІВАЕ КАРАБЕЛЬ.

9. Калі прайшло многа часу і плаванне сталася ўжо небяспечным і таму, што ўжо прайшоў пост, Павал перасцерагаў іх,

10. кажучы ім: "Людзі, я прадбачваю, што плаванне становіцца. небяспечным ды згубным не толькі для грузу і карабля, але і для нашага жыцця."

11. Але сотнік верыў болей стырніку і гаспадару карабля,чымся словам Паўла.

12.А калі порт /прыстань/ не падаваўся для зімавання /зімоўкі/, большасць рашыла адплысці ад туль, спадзяючыся дабрацца неяк на празімоўку ў порт Фэнікс, на Крыце, выстаўленага на паўдзённа і паўночныя ветры.

13.  Калі падуў паўдзённы вецер, яны думаючы выканаць свой намер, яны адправіліся і паллылі ўздоўж берагоў Крыста.

14.  Але незадоўга наляцеў на яго бурны вецер, званы аўраквілон.

15.  Калі карабель быў падхоплены і но мог плысці проціў ветру, здаўшы

карабель на. вецер і хвалі панеслі нас.

16. Апынуўшыся каля нейкага вострава, званага Каўда, з трудом падхапілі мы ратунковую лодку.

17. Калі яна ўцягнута была, маракі забяспечылі карабль, абцягваючы яго вяроўкамі. Баючыся, каб не папасці ў сытру (на мель), спусцілі парус, так здаліся на хвалі.

18. А калі сільная бура кідала наміі пачалі на заўтра выкідваць груз,

19.а трэцяга дня сваімі рукамі выкінулі некаторыя прылады карабля.

20. А калі праз многа  дзён ані сонца не паказвалася, ані зоркі, а буралом шалеў, чэзла ўжо ўсякая надзея нашага выратавання.

21. А калі яны ўжо есці не хацелі, казаў ім Павал, стаўшы між іх: "Трэба было слухаць мяне і не адплываць ад Крыту і не выстаўляцца на гэтую нядолю і шкоду.

22. А Цяпер раю вам не траціць настрою, бо ніхто з вас не згіне, апрача толькі карабля.

23. У гэту ноч аб'явіўся мне анёл Божы, катораму належу, ды катораму служу, ён сказаў:

24. "Не бойся, Паўле, трэба табе стануць перад Цэзарам. Бог табе падараваў усіх, што плывуць разам з табою."

25. Дык будзь добрай думкі, бо надзеюся ў Богу, што будзе так, як мне

сказана."

26. Мы мусім даплысці да нейкага вострава."

27.А ў чатырнаццатую ноч, калі нас кідала па Адрыятыку, здавалася маракам каля поўначы, што падплываюць да нейкай сухмені /сушы/, зямлі.

28. Дык спусцілі шнур з волавам і ўстанавілі, што дваццаць сажаняў. Далей спусціўшы, устанавІлі пятнаццаць сажаняў.

29. Баючыся, каб не папасці на скалістыя мясцы, кінулі з кармы чатыры якары  ды чакалі світання.

30. Калі маракі, стараючыся ўцячы з карабля, спусцілі лодку на мора па

водам хочучы спераду закінуць якар,

ЗІ. Павал сказаў сотніку і жаўнерам: "Калі яны не застануцда на караблі, вы не зможыце выратавацца."

32. Тады жаўнеры парэзалі вяроўкі ад лодкі ды пазволілі зваліцца ў мора.

33. Калі пачынала днець, Павал заахвачваў усіх пасіліцца: "Сёння ўжо чатырнаццаты  дзень, як вы чакаеце не еўшы і не маючы нічога ў губе.

34. Дык  прашу вас пасіліцеся. Гэта прычыніцца да вашага выратавання, заручаюся, ніводнаму з вас волас з галавы не спадзе."

35. Па гэтых словах узяў хлеб, падзякаваў Богу на віду ўсіх і адламаўшы пачаў есці.

36.Яны тады ўсе ўспакоіліся ды самі прынялі ежў.

37. А было ўсіх нас на караблі дзвесце семдзесят шасцёх людзей. З8.Калў  наеліся, аблягчылі карабель, выкідваючы пшаніцу ў мора.

НА МАЛЬЦЕ.

39. Калі развіднела, не .пазналі зямл, відзелі аднак нейкі заліў, з

плоскімі берагамі, да каторых  хацелі давесці карабель.

40. Паадразалі якары і пакінулі іх у моры. Развязалі стыры паставілі пад вецер ды скіравалі да берага.

41.Папаліся аднак на мель і асадзІлі на ёй карабель . Дзюба жа карабля ўвязшы, астаўся нерухома, а карма разбівалася сілаю мора.

42. Жаўнеры былі дагаварыўшыся пазабіваць вязняў, каб хто даплыўшы да берау - не ўцёк.

43. Але сотнік, хочучы ўхаваць Паўла, забараніў ім. А тым, што ўмелі плаваць - загадаў, каб першыя кінуліся ў ваду ды выйшлі на зямлю /на бераг/.

44. А іншыя /рэшта/, хто на дошках або на частках карабля дабраліся на зямлю.

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

ЗІМОЎКА НА МАЛЬЦЕ.

Павел на Мальце.

28.1. Уратаваўшыся даведаліся мы, што востраў называецца Мэліта.

2. Тутэйшыя праявілі нам не малую людскасць; разпалілі агонь дзеля таго, што падаў дождж ды сабралі нас усіх пры ім, бо было холадна.

3. Калі Лавал назбіраў многа хворасту і клаў на агонь, тады гадзіна вылязшы ад гарычыні, прычапілася  а ягонад рукі.

4. Калі тутэйшыя ўбачылі гада, звісаўшага з ягонай рукі, гаварылі паміж сабой: "Гэты чалавек хіба забойца, бо хоць уратаваўся ад мора, усёж такі багіня помсты не дае яму жыць."

5. А ён абтросшы гада ў агонь, не пацярпеў нічога благога.

6. Яны думалі што ён начне пухнуць і раптам упадзе і памрэ. Але калі яны доўга чакалі і бачылі, што, яму нічога благога не робіцца, змяніўшы думкі, гаварылі, што ён Бог.

7. Каля таго месца знеходзіўся двор /маёытак, паселасць/ начальніка таго вострава, на імя Публій. Ён прыняў нас па сяброўску і праз тры дні ўгашчаў.

8. Бацька яго ляжаў хворы на трасца і крываўку. Павал пайшоў да ято, і

памаліўшыся, усклаў ыа яго рукі і аздаравіў яго.

9. Па такой падзеі прыходзілі таксама іншыя хворыя на востраве  ды былі аздароўлены.

10.Яны таксама адносіліся да нас з вялікай пашанай, і, калі мы адплывалі, заагледзілі на ва ўсё, што нам было патрэбнае.

ПАВАЛ У РЫМ.

11. Па трох месяцах на александрыйскім караблі, пад знакам /назвай/

/Діяскураў/ Кастораў, каторы зімаваў на востраве, мы адплылі. 12.Прыплыўшы ў сырыкузы, прабылі мы там тры дні.

1З. Адсюль плывучы ўздоўж узбярэжжа прыбылі мы ў Рэгіюм, і па адным дню, калі падуў паўдзённы вецер, на другі дзень прыбылі мы ў Пэтэолі. 14. Тамака спаткалі братоў і па іх просьбе забавілі сем днёў. Наастатак

прыбылі мы ў Рым.

15. Тамашнія браты, даведаўшыся аб нас, перанялі нас каля форум Аппія і Трох Гасцінніц. Убачыўшы іх Павал, падзякаваў Богу і набраўся ад вагі.

16.  Калі прыбылі мы ў Рым, пазволена Паўлу жыць прыватна пад наглядам жаўнераў.

СПАТКАННЕ 3 ЖЫДАМІ Ў РЫМЕ.

Па трох днях запрасіў Павал да сябе перадавых жыдоў. А калі яны сабраліся, прамовіў да іх: "Браты! Не зрабіў я нічога благога ані проціў народу, ані проціў бацькоўскіх звычаяў, а імі як вязень быў выдадзены ў рукі Рымпян.

18.Яны па допыце хацелІ мяне выпусціць, бо не было ў мяне нічога вартава кары смерці.

19. Калі аднак жыды працівіліся гэтаму, я змушаны быў апеляваць /адклікнуцца/ да Цззара, не ў абвіненні ў чым колечы свайго народу. ЗО.Таму вось запрасіў я вас. каб з вамі пабачыцца і пагаварыць, бо не для спадзявання Ізраеля нашу гзтыя аковы /путы/."

21. А яны сказалі яму: "Мы пра Цябе не атрымалІ ані лістоў з Юдэі, ані гэтаджа ніхто з братоў не прыбыў і не паведаміў, ды ніхто нічога не гаварыў аб табе.

22. Дык просім пачуць ад цябе, што ты думаеш, бо нам ведама аб гэтай сэкце, што ўсёды працівіцца ёй."

23. 3атым назначыўшы яму дзень, вельмі многа прыйшло да ято на кватэру А ён ім даказваў пра Божае Каралеўства. Ад рана да вечара пераконваў іх што да Езуса на падставе Майсеявага закону і Прарокаў.

24. Адны верылі таму, што гаварыў, другія не верылі.

25. Будучы ў не згодзе між сабой, сабраліся адыйсці. Тады Павал сказаў ім гэта адно: " Добра Дух Святы сказаў бацькам нашым праз прарока Ізаію:

26."Ідзі да народа гэтага і скажы ім: Вухам пачуеце, але не зразумееце і вачыма глядзець будзеце, і не ўвідзеце.

27. Бо агрубела /атупела/ сэрца гэтага народу, і вушамі не ахвотна слухаюць ды вочы свае заплюшчылі, каб часам не пабачыць вачыма. І не пачуць вушыма, і не зразумець оэрцам, ды не навярнуцца, і каб я іх не азддравіў."

28. Дык ведайце, што гэта збаўленне Божае, пасланае паганам і яны будуць слухаць."

Эпілог:

29/ З0.Праз два круглых гады пражываў ён у сваёй нанятай кватэры. Прымаў усіх, хто да ято прыходзіў,

31.  вясціў каралеўства Божае і вучыў пра Госпада Езуса Хрыста зусім свабодна, без перашкодаў.


Вярнуцца назад