Галоўная > Новы Запавет (Чарн. 1999) > Другі ліст сьвятога апостала Яна
Другі ліст сьвятога апостала Яна19 сакавіка 2011. |
|
Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага 1 Уступнае прывітаньне 1. Старшы - выбранай пані і яе дзецям, якіх я люблю ў праўдзе, і ня толькі я сам, але ўсе, што пазналі праўду, 2. дзеля праўды, што прабывае ў нас ды якая застаецца з намі ў вечнасьці. 3. Ласка, міласэрдзе і супакой ад Бога Айца і ад Езуса Хрыста, Сына Айца, хай будзе з намі ў праўдзе і любові. Братняя любоў 4. Я быў вельмі рады, што сярод дзяцей тваіх знайшоў такіх, што жывуць у праўдзе, як мы атрымалі прыказаньне ад Айца. 5. І цяпер прашу цябе, пані, не як новае прыказаньне пішучы табе, але як тое, што мелі мы ад пачатку: каб мы любілі адзін аднаго. 6. І тое ёсьць любоў, каб мы жылі паводле прыказаньняў Ягоных. Гэта тое прыказаньне, якое вы чулі ад пачатку, каб у ім хадзіць. Перасьцярога перад фальшывымі вучыцелямі 7. Бо паявілася на сьвеце многа звадыяшаў, якія не вызнаюць, што Езус Хрыстос прыйшоў у целе (чалавечым); гэткі ёсьць звадыяш і антыхрыст. 8. Глядзіце самі на сябе, каб ня страцілі вы таго, што запрацавалі, але каб атрымалі заплату поўнасьцю. 9. Кожны, хто адступае ад навукі Хрыстовай і не трымаецца яе, ня мае Бога; а хто трымаецца гэтай навукі, той мае і Айца, і Сына. 10. Калі хто прыходзіць да вас і не прыносіць гэтае навукі, не прыймайце яго ў дом і не вітайце яго. 11. Бо хто яго вітае, стаецца саўдзельнікам яго злачынстваў. Заканчэньне і вітаньні 12. Шмат маю я вам напісаць, але не хачу на паперы і атрамантам, бо спадзяюся, што да вас прыйду і асабіста з вамі пагавару, каб радасьць наша была поўнаю. 13. Вітаюць цябе дзеці сястры тваёй выбранай.Вярнуцца назад |