Галоўная > нядзеля расслабленага > Палова сьвята - Літургія
Палова сьвята - Літургія18 траўня 2010. |
|
Трапары:
Трапар Паловы сьвята (тон 8). У палове сьвята сасьмяглую душу маю вадою набожнасьці напаі, Збавіцелю, бо Ты ж некалі ўсклікнуў да ўсіх: "Хто мае смагу, хай прыходзіць да Мяне і п'е". Крыніца жыцьця нашага, Хрысьце Божа, слава Табе. Слава... цяпер... Кандак Паловы сьвята (тон 4). Калі настала палова законнага сьвята, Ты, Творча ўсяго і Ўладару, Хрысьце Божа, сказаў прысутным: "Хадзіце, зачэрпніце вады несьмяротнасьці". Таму вось і мы прыходзім да Цябе і даверліва клічам: "Даброты Твае даруй нам, бо Ты – Крыніца жыцьця нашага".
Пракімен (Пс 146:5,1). Вялікі Госпад і ўсемагутны, і няма меры розуму Яго. Верш. Слаўце Госпада, бо добра пець хвалу Яму, бо соладка славіць Бога нашага. Апостал: Дзеяньні 14:6-18
Алілуя (Пс 73:2,12). Успомні народ Твой, які Ты ад пачатку прызначыў для сябе. Верш. Бог – Уладар наш спрадвеку: Ён учыніў збаўленьне пасярод зямлі. Евангельле: Ян 7:14-30
Задастойнік. Чужое маткам дзявоцтва, нечуванае сярод дзеваў дзетараджэньне: у Табе ж, Багародзіца, абедзьве рэчы сумясьціліся. За тое Цябе ўсе плямёны зямныя няспынна ўзьвялічваюць.
Прычасьнік. "Хто есьць Маё цела і п'е Маю кроў, ува Мне прабывае і Я ў ім," – кажа Госпад. Алілуя, алілуя, алілуя. Вярнуцца назад |