Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » ІV тыдзень посту - пятніца - увечары


 

 

ІV тыдзень посту - пятніца - увечары

На "Госпадзе, Цябе клічу...":

(Тон 7): Я стаўся падобным да жывёлы, паняволіў пажаданьням душу маю; цяпер ня сьмею ўзьняць вочы да Цябе, Хрысьце, але, як мытнік, схіліўшыся, клічу: "Божа, ачысьці мяне, грэшнага!".

Чатыры песьні з актойха належнага тону і тры з мінэі.

Дагматык належнага тону.


Пракімен (Пс 79): Пастыру Ізраіля, слухай, Ты, што кіруеш быццам статкам, родам Язэпа.

Верш: Зьявіся Ты, што сядзіш на хэрувімах.


Чытаньне кнігі Роду

Сказаў Госпад Аўраму: "Выйдзі з зямлі тваёй і з дому бацькі твайго, і ідзі ў краіну, якую Я табе пакажу. Я ўчыню цябе вялікім народам, і бласлаўлю цябе і зраблю слаўным імя тваё. Буду бласлаўляць тых, што блаславяць цябе, а тых, што будуць праклінаць цябе, пракляну; і ўсе народы зямлі праз цябе атрымаюць блаславеньне". Аўрам пайшоў, як сказаў яму Госпад, а з ім пайшоў і Лот. Аўрам меў семдзесят пяць год, калі выйшаў з (зямлі) Харан. І ўзяў Аўрам Сару, жонку сваю, і Лота, сына брата свайго, і ўсю маёмасьць і слугаў, што мелі ў Харане; і выйшлі, каб ісьці ў зямлю Ханаанскую. І прайшоў Аўрам усю гэтую краіну аж да месца Сыхем, што ля дуба высокага Мамбрэ. Хананейцы тады жылі ў той краіне. І зьявіўся Госпад Аўраму і сказаў яму: "Нашчадкам тваім аддаю гэтую зямлю". Аўрам збудаваў ахвярнік Госпаду, які зьявіўся яму. (12:1–7)


Пракімен (Пс 80): Радасна сьпявайце Госпаду, памочніку нашаму.

Верш: Вазьміце гусьлі і біце ў бубен.


Чытаньне кнігі Прыповесьцяў

Дурань верыць кожнаму слову; разважлівы зважае на шляхі свае. Мудры баіцца і ўцякае ад злога; неразумны ў саманадзейнасьці сваёй чакае. Гарачы чалавек робіць глупствы; зраўнаважаны заўсёды спакойны. Дурасьць – удзел лёгкаверных; асьцярожныя вянчаюцца ведаю. Дрэнныя схіляюцца перад добрымі, няверныя – перад дзьвярыма праведных. Бедны нямілы нават блізкім сваім; багаты мае шмат прыяцеляў. Хто пагарджае бліжнім, той грэшыць; шчасьлівы той, хто спагадае бедным. Ці ж ня блудзяць тыя, што задумваюць зло? Любоў і вернасьць – вось добрыя намеры. Кожная праца прыносіць прыбытак, а пустаслоўе – толькі бяду. Мудрасьць разумных – багацьце іх; вянец неразумных – дурасьць. Верны сьведка ратуе людзей; ашуканец пашырае хлусьню. У страху Божым ёсьць надзея: для сыноў сваіх Ён – прыстанішча. (14:15–26)


Далей – Літургія Раней Асьвячаных Дароў.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст