Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Адкрыцьце сьв. Іоана Багаслова


 

 

Адкрыцьце сьв. Іоана Багаслова

01020304050607080910
111213141516171819202122

 

Разьдзел 8

1 I, як зьняло Яно семую пячаць, настала маўчаньне на небе блізу на паўгадзіны.

2 I ўгледзіў я сем ангелаў, што стаялі перад Богам, і дадзены ім сем труб.

3 I прыйшоў іншы ангел і стануў перад ахвярнікам, маючы кадзільню залатую; і далі яму багата пахнідлаў, каб паклаў з малітвамі ўсіх сьвятых на залаты ахвярнік, што перад пасадам.

4 I ўзьняўся перад Богам дым ад пахнідлаў з малітвамі сьвятых із рукі ангела.

5 I ўзяў ангел кадзільню й напоўніў яе агнём з ахвярніку ды кінуў на зямлю; і сталіся галасы, і грымоты, і маланкі, і трасеньне.

6 I сем ангелаў, што мелі сем труб, нарыхтаваліся трубіць.

7 I затрубіў першы Ангел, і стаўся град і агонь, зьмешаныя з крывёю, і выпалі на зямлю; і траціна дзярэў згарэла, і ўся трава зялёная выгарэла.

8 I затрубіў другі Ангел, і быццам гара вялізарная, палаючая агнём, звалілася ў мора; і траціна мора сталася крывёй;

9 і вымерла траціна стварэньняў у моры, што мелі дух, і траціна судзен пагібла.

10 I трэці Ангел затрубіў, і звалілася з неба вялізная зорка, як паходня палаючая, і ўпала на траціну рэк ды на крыніцы водаў;

11 і імя зоркі чытаецца Палын; і траціна водаў перакінулася ў палын, і многа людзей памерла ад тых водаў, бо прагорклі.

12 I чацьверты Ангел затрубіў, і была паражона траціна сонца і траціна месяца і траціна зорак, каб траціна іх зацьмілася, ды каб дзень траціну не сьвяціў і таксама ночка.

13 I бачыў я і чуў, як адзін Ангел ляцеў пасярод неба і вялікім голасам гаварыў: Гора, гора, гора жыхарам зямлі ад рэшты трубных галасоў трох Ангелаў, што маюць трубіць!


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст