01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22
Разьдзел 4
1 Пасьля гэтага я глянуў, і вось дзьверы расчыненыя на небе, і першы голас, які я чуў, быццам голас трубы, гукаючы са мною, сказаў: узыйдзі сюды, і пакажу табе, што мусіць стацца пасьля гэтага;
2 I я ўраз быў у духу; і вось пасад стаяў на небе, а на пасадзе — Сідзячы.
3 I Сідзячы з выгляду падобны быў да каменя ясьпісовага й сардыновага; і вясёлка навакол пасаду, з выгляду падобная да шмарагдовае.
4 I навакол пасаду дваццаць чатыры пасады; і на пасадах угледзіў я седзячы дваццаць чатырох старыкоў, апраненых у белыя вопраткі, і на галовах у іх былі залатыя вянкі.
5 І із пасаду выходзяць маланкі й грымоты й галасы; і сем сьветачаў агністых гараць перад пасадам і есьць сем духаў Божых.
6 I перад пасадам мора шклянае, падобнае да крышталу, і ўсярэдзіне пасаду ды навакол пасаду чатыры жывёлы, поўныя вачэй спераду і ззаду.
7 I першая жывёла падобная да лева, і другая жывёла падобная да цяляці, і трэцяя жывёла мела аблічча, як чалавек, і чацьвертая жывёла падобна да арла лятучы.
8 I чатыры жывёлы, кожная па сабе, мелі па шэсьць крыльляў наўкола і ўсярэдзіне поўны вачэй; і ўдзень і ўначы ня маюць супачынку, гаворачы: Сьвят, Сьвят, Сьвят Госпад Бог Уседзяржыцель, што быў і што ёсьць і што йдзе.
9 I калі жывёлы аддаюць хвалу і чэсьць і падзяку Сідзячаму на пасадзе, Жывучаму на вечныя вякі,
10 упадаюць дваццаць чатыры старыкі перад Сідзя́́́чым на пасадзе і кланяюцца Жывучаму на вечныя вякі і кідаюць свае вянкі перад пасадам, кажучы:
11 Госпадзе! Ты годзен узяць хвалу і чэсьць і сілу, бо Ты стварыў усё, і воляй Тваей яно ёсьць і створана.
|