Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Адкрыцьце сьв. Іоана Багаслова


 

 

Адкрыцьце сьв. Іоана Багаслова

01020304050607080910
111213141516171819202122

 

Разьдзел 3

1 I Ангелу царквы ў Сардах напішы: Вось што кажа Той, што мае сем духаў Божых ды сем зорак: Ведаю ўчынкі тваі, што маеш імя, што жывеш, ды ёсьць мёртвы.

2 Чувай і ўзмацняй рэшту, што маніцца ўмерці: бо не знайшоў Я, каб дзелы твае былі споўнены перад Богам.

3 Дык прыпомні, як ты прыняў ды чуў, і пілнуй ды пакайся. Калі-ж ня будзеш чуваць, прыду на цябе, быццам злодзей, і ня будзеш ведаць, у якую гадзіну прыду на цябе.

4 Мала маеш у Сардах імёнаў, што не запэцкалі вопраткі сваёй; яны будуць хадзіць са Мною ў белым, бо годны гэтага.

5 Хто пераможа, апранены будзе ў белыя шаты; і ня вычыркну імя ягонага з кнігі жыцьця, і вызнаю імя яго перад Айцом Маім і перад Ангеламі Яго.

6 Хто мае вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора.

7 I ангелу царквы ў Філядэльфіі напішы: Вось што кажа Сьвяты, Запраўдны, Які мае ключ Давідавы, што адмыкае — і ніхто не замкне, ды замыкае — і ніхто не адамкне:

8 Ведаю ўчынкі тваі; вось, Я даў перад табою дзьверы адамкнёныя, і ніхто ня можа замкнуць іх; малую маеш сілу, ды захаваў слова Маё і не адрокся ад іменьня Майго.

9 Вось, я даю: із сынагогі шатана, з тых, што называюць сябе Жыдамі, ды ня ёсьць, а ілгуць, — вось, я зроблю, каб яны прыйшлі й сукланіліся перад нагамі тваімі, і даведаюцца, што Я ўлюбіў цябе.

10 А што ты захаваў слова цярплівасьці Маей, дык і Я захаваю цябе ад гадзіны спакушэньня, што мае прыйсьці на ўсенькі сьвет, каб спакусіць жыхараў зямлі.

11 Вось, Я йду хутка; дзяржы, што маеш, каб ніхто не забраў вянка твайго.

12 Хто пераможа, зроблю таго стаўбом у храме Бога Майго, і ўжо ня выйдзе вонкі; і напішу на ім імя Бога Майго і імя места Бога Майго, новага Ерузаліму, што зыходзе з неба ад Бога Майго, ды Маё новае імя.

13 Хто мае вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора.

14 I ангелу Ляодыкійскае царквы напішы: Вось што кажа Амін, сьведка верны й справядлівы, пачатак тварэньня Божага:

15 Ведаю ўчынкі тваі, што ты ані сьцюдзёны, ані гарачы; о, каб-жа ты быў сьцюдзёны або гарачы!

16 Дык вось, дзеля таго, што ты цёплы, а не сьцюдзёны ані гарачы, Я выкіну цябе із вуснаў Маіх.

17 Бо кажаш: я багаты і разбагацеў і ні ў чым ня маю патрэбы, і ня ведаеш, што ты гаротны і мізэрны, і ўбогі, і сьляпы, і голы.

18 Раджу табе купіць у Мяне золата, ачышчанае ў вагні, каб разбагацеў; ды белую вопратку, каб апрануўся, ды каб ня выявіўся сорам нагасьці тваей; ды мазяй вочнаю памаж вочы твае, каб бачыў.

19 Я, каго люблю, дакараю й караю; дык будзь старэнны й пакайся.

20 Вось, стаю пры дзьвярох і стукаюся; калі хто пачуе Мой голас і адчыніць дзьверы, Я выйду да яго і буду вячэраць з ім, дый ён са Мною.

21 Хто пераможа, дам яму сесьці са Мною на пасадзе Маім, як і Я перамог і сеў з Айцом Маім на пасадзе Ягоным.

22 Хто мае вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст