Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Адкрыцьце сьв. Іоана Багаслова


 

 

Адкрыцьце сьв. Іоана Багаслова

01020304050607080910
111213141516171819202122

 

Разьдзел 17

1 I прыйшоў адзін із сямёх Ангелаў — тых, што мелі сем чараў, і прамовіў да мяне, кажучы мне: Хадзі, я пакажу табе суд над распусьніцай вялікай; што сядзіць над водамі многімі,

2 з якою блудзілі цары зямныя, і віном распуснасьці яе ўпіваліся жыхары зямлі.

3 I павёў мяне ў духу ў пустыню. I ўгледзіў я жанчыну, сядзючы на зьверу чырвоным, поўным імёнаў блюзьнерскіх, з сямёма галовамі і дзесяцьма рагамі,

4 I жанчына апрануўшыся ў порфіру і пурпур і аздобленая золатам і дарагім каменьнем ды пэрламі, маючы ў руцэ сваей чару залатую, поўную агіды й бруду распусты яе;

5 і на лобе ў яе напісана слова: тайна, Вавілён вялікі, маці распусьніц і агіды зямное.

6 I ўбачыў я, што жанчына ап’янела ад крыві сьвятых і ад крыві сьведкаў Ісусавых; і, бачучы яе, дзівіўся я задзіўленьнем вялікім.

7 I сказаў мне Ангел: Што ты дзівуешся? Я табе скажу тайну жанчыны і зьвера, што носіць яе ды мае сем галоў і дзесяць рагоў.

8 Зьвер, якога ты бачыў, быў і няма, і выйдзе з бяздоньня і пойдзе на пагібель; і задзівяцца жыхары зямлі (імёны якіх не запісаны ў кнігу жыцьця ад пачатку сьвету), бачучы зьвера, што быў і няма, хаця ёсьць.

9 Тут розум, які мае мудрасьць. Сем галоў ёсьць сем гор, дзе жанчына сядзіць на іх, ды ёсьць сем цароў:

10 пяць упалі, і адзін ёсьць, другі яшчэ ня прыйшоў; калі-ж прыйдзе, нядоўга мае быць.

11 I зьвер, які быў і няма, сам ёсьць восмы ды із сямех і на пагібель ідзе.

12 I дзесяць рагоў, што ты бачыў, ёсьць дзесяць цароў, якія йшчэ царства не ўзялі, але возьмуць уладу, як цары, на адну гадзіну разам са зьверам;

13 яны маюць адну думку і сілу ды ўладу сваю аддадуць зьверу.

14 Яны будуць вясьці вайну з Ягнём, і Ягня пераможа іх, бо Яно Госпад валадароў і Цар цароў, і тыя, што з Ім, пакліканыя і выбраныя і верныя.

15 I кажа мне: Воды, што ты бачыў, дзе сядзіць распусьніца, ёсьць народы й грамады, і плямёны й языкі.

16 I дзесяць рагоў, што бачыў ты на зьверу, тыя зьненавідзяць распусьніцу і спустошаць яе ды аголяць, і цела яе будзе зьедзена, і спаляць яе ў вагні;

17 бо Бог даў у сэрца ім учыніць волю Ягоную ды ўчыніць аднадумна і даць царства іхняе зьверу, дакуль ня споўняцца словы Божыя.

18 I жанчына, якую ты бачыў, ёсьць места вялікае, што мае царства над царамі зямнымі.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст