Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Адкрыцьце сьв. Іоана Багаслова


 

 

Адкрыцьце сьв. Іоана Багаслова

01020304050607080910
111213141516171819202122

 

Разьдзел 16

1 I пачуў я голас вялікі з храму, мовячы да сямёх Ангелаў: Ідзеце й выліце чары гневу Божага на зямлю.

2 І пайшоў першы і выліў чару сваю на зямлю: і зрабіліся благія й агідныя раны ў людзей, што мелі кляймо зьвера, дый у тых, што пакланяліся абразу ягонаму.

3 I другі Ангел выліў чару сваю ў мора: і зрабілася кроў, быццам мёртвага, і ўсякая душа жывая памерла ў моры.

4 I трэці Ангел выліў чару сваю ў рэкі й крыніцы водаў: і зрабілася кроў.

5 I пачуў я Ангела водаў, мовячы: Справядлівы Ты, Госпадзе, Які ёсьць і быў і сьвят, што прысудзіў гэтак:

6 бо яны пралілі кроў сьвятых і прарокаў, дык і Ты даў ім кроў піці; яны-ж варты гэтага.

7 I пачуў я другога, які мовіў з ахвярніку: Але, Госпадзе Божа Ўседзяржыцелю: суды Тваі правільныя і справялівыя.

8 I чацьверты Ангел выліў чару сваю на сонца: і дадзена яму паліць людзей у вагні.

9 I паліла людзей вялікая сьпека, і блюзьнілі яны проці йменьня Бога, Які мае ўладу над усімі плягамі, ды не адумаліся даці хвалу Яму.

10 I пяты Ангел выліў чару сваю на пасад зьвера: і зацьмілася царства ягонае, і яны кусалі языкі свае ад болю

11 і блюзьнілі проці Бога Нябеснага ад мукаў сваіх ды ран сваіх, ды не пакаяліся ў учынках сваіх.

12 I шосты Ангел выліў чару сваю ў вялікую раку, у Эўфрат: і высахла вада ў ёй, каб прыгатавана была дарога для цароў, што ад усходу сонца.

13 I ўгледзіў я з вуснаў зьмея і з вуснаў зьвера і з вуснаў фальшывага прарока тры духі нячыстыя, падобныя да жабаў:

14 бо гэта духі дэманаў, што робяць знакі, ды што выходзяць на цароў зямлі ды ўсенькага сусьвету, каб сабраць іх на вайну ў той дзень вялікі Бога Ўседзяржыцеля.

15 Вось, іду, як злодзей: шчасьлівы, хто ня сьпіць ды хавае вопратку сваю, каб не хадзіці яму голаму, і каб ня бачылі сораму яго.

16 I сабраў ён іх у месцы, што пажыдоўску называецца Армагеддон.

17 I сёмы Ангел выліў чару сваю на паветра: і выйшаў голас вялікі із храму нябеснага, ад пасаду, мовячы: Сталася!

18 I ўзьняліся галасы, і грымоты, і маланкі, і трасеньне зрабілася вялікае, якога ня бывала ад часоў, як зьявіліся людзі на зямлі. Гэткае трасеньне! Такое вялізарнае!

19 I распалася места вялікае на тры часьці, і месты паганскія заваліліся; і Вавілён, места вялікае, прыпомніўся перад Богам, каб даці яму чару віна яраснага гневу Ягонага.

20 I кожын востраў счэз, і ніводнае гары не знайшлося.

21 I выпаў град вялікі, як таленты* з неба на людзей; і блюзьнілі людзі проці Бога за ўдары ад граду, бо ўдар ад яго надта цяжкі.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст