01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22
Разьдзел 15
1 I ўгледзіў я другі знак на небе — вялікі й дзіўны: сем Ангелаў, маючых сем плягаў апошніх, якімі канчаўся гнеў Божы.
2 I ўбачыў я нібы шклянае мора, зьмешанае з агнём, і тых, што перамагалі зьвера і абраз ягоны, і кляймо ягонае, і лічбу іменьня яго, якія стаялі на шкляным моры, маючы гусьлі Божыя;
3 і пяюць яны песьню Майсея, раба Божага, і песьню Ягняці, мовячы: Вялікія і дзіўныя ўчынкі Твае, Госпадзе Божа Уседзяржыцелю! Справядлівыя й праўдзівыя шляхі Тваі, Цару сьвятых!
4 Хто не ўбаіцца Цябе, Госпадзе, і не пахваліць імя Тваё? Бо-ж адзін Ты сьвяты: бо ўсе народы прыйдуць і паклоняцца Табе, бо выявіліся суды Тваі.
5 I пасьля гэтага глянуў я: і вось раочыніўся храм скініі сьведчаньня на небе,
6 і выйшлі із храму сем Ангелаў, маючы сем плягаў, апраненыя ў чыстую і сьветлую ільняную вопратку ды падперазаныя праз грудзі залатымі паясамі.
7 I адна із чатырох жывёлаў дала сямём Ангелам сем залатых чар, поўных гневу Бога, жывучага на вечныя вякі.
8 I напоўніўся храм дымам ад хвалы Божае і ад сілы Ягонае; і ніхто ня мог увайсьці ў храм, пакуль ня скончыліся сем плягаў сямёх Ангелаў.
|