Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Адкрыцьце сьв. Іоана Багаслова


 

 

Адкрыцьце сьв. Іоана Багаслова

01020304050607080910
111213141516171819202122

 

Разьдзел 13

1 І стануў я на пяску марскім; і ўгледзіў зьвера, выходзячы з мора, які меў сем галоў і дзесяць рагоў; і на рагох у яго дзесяць дыадэмаў, і на галовах ягоных імёны блюзьнерскія.

2 I зьвер, якога я ўбачыў, быў падобны да рыся, і ногі ў яго, як у мядзьведзя, і рот у яго, як рот у лева. I даў яму зьмей сілу сваю і пасад свой і ўладу вялікую.

3І бачыў я адну із галоў яго, быццам на сьмерць забітую, і рана яе сьмяротная залечана, і дзівілася ўсенька зямля ззаду за зьверам.

4 I пакланіліся зьмею, што даў уладу зьверу, і пакланіліся зьверу, гаворачы: Хто падобны да гэтага зьвера? Хто здольны бароцца з ім?

5 I дадзены яму вусны гаварыць вялікае і блюзьнерскае; і дадзена яму ўлада вясьці вайну сорак два месяцы.

6 I расчыніў ён вусны свае дзеля блюзьнерства проці Бога, каб блюзьніць проці іменьня Ягонага і сялібы Ягонае і тых, што жывуць у небе.

7 I дадзена яму вясьці вайну з сьвятымі ды перамагчы іх; і дадзена яму ўлада над усякім родам і языком і народам.

8 I паклоняцца яму ўсе жыхары зямлі, імёны якіх не запісаны ў кнігу жыцьця Ягняці заколенага ад стварэньня сьвету.

9 Калі хто мае вуха, слухай!

10 Хто вядзе ў палон, у палон пойдзе; хто мячом забівае, сам мусіць быць мячом забіты. Тут цярплівасьць і вера сьвятых.

11 І ўгледзіў я другога зьвера, выходзячы із зямлі, і меў ён двое рагоў, падобных да ягнячых, ды гукаў, як зьмей;

12 і ўсю ўладу першага зьвера зьдзейсьняе ён перад ім: прымушае зямлю і жыхараў яе пакланяціся першаму зьверу, у якога залечана сьмяротная рана яго.

13 I робіць знакі вялікія, так што й агонь прымушае зыходзіць з неба на зямлю перад людзьмі,

14 ды баламуціць жыхараў зямлі знакамі, якія дадзена яму рабіць перад зьверам, ды кажа жыхарам зямлі рабіць абраз зьвера, што мае рану ад мяча і выжыў.

15 I дадзена яму надзяліць абраз зьвера духам, каб абраз зьвера і гаварыў, і рабіў, каб тыя, хто толькі не паклоніцца абразу зьвера, былі-б забіты.

16 I робіць, каб усім — малым і вялікім, і багатым і бедным, і вольным і рабом — дадзена было ім кляймо на правай руцэ іх або на лобе іх,

17 ды каб ніхто ня мог ні купляць ні прадаваць, апрача толькі тых, што маюць кляймо, або імя зьвера, або лічбу іменьня ягонага.

18 Вось дзе мудрасьць. Хто мае розум, аблічы лічбу зьвера; бо гэта лічба чалавека. I лічба яго шэсьцьсот шэсьцьдзесят шэсьць.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст