Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Адкрыцьце сьв. Іоана Багаслова


 

 

Адкрыцьце сьв. Іоана Багаслова

01020304050607080910
111213141516171819202122

 

Разьдзел 11

1 I дадзена мне трысьціна, падобная да паліцы; і Ангел, стоючы, сказаў: Паўстань і памерай храм Божы і ахвярнік і тых, што ў ім пакланяюцца;

2 а панадворак, што перад храмам, кінь вонках ды ня мерай яго, бо ён дадзены паганам: і места сьвятое таптацімуць сорак два месяцы.

3 I дам двум сьведкам маім, і будуць прарочыць тысяча дзьвесьце шэсьцьдзесят дзён, апрануўшыся ў палатніну.

4 Гэта ёсьць дзьве аліўкі і два сьветачы, што перад Богам зямлі стаяць.

5 I, калі хто схоча зрабіці ім крыўду, агонь выйдзе із вуснаў іх ды пажарэ ворагаў іхніх; і калі хто схоча зрабіці ім крыўду, мусіць быць гэтак забіты.

6 Яны маюць уладу замкнуці неба, каб ня падаў дождж у дні прарочаньня іхняга; і маюць уладу над водамі — ператвараць іх у кроў і біці зямлю ўсякімі плягамі, колькі-б хацелі.

7 I калі скончаць сьведчаньне сваё, зьвер, што выйдзе з бяздоньня, учыніць вайну з імі і пераможа іх ды пазабівае іх.

8 I трупы іх на вуліцы вялікага места, што называецца духоўна Садом і Эгіпет, дзе і Госпад наш быў распяты.

9 I із народаў, і родаў, і языкоў, і плямёнаў бачыць будуць трупы іхнія ў працягу трох дзён і паўдня, і не пазволяць пакласьці трупы іхнія ў магілы;

10 і жыхары зямлі будуць цешыцца над імі й весяліцца; і пасылацімуць адны адным падарункі, бо гэтыя два прарокі мучылі жыхараў зямлі.

11 I цераз тры дні і паўдня дух жыцьця зыйшоў на іх ад Бога, і паўсталі на ногі свае, і страх вялікі напаў на тых, што бачылі іх.

12 I пачулі голас вялікі з неба, мовячы да іх: Узыйдзеце сюды. I ўзыйшлі на неба ў хмары, і бачылі іх ворагі іхнія.

13 I ў гэну гадзіну зрабілася трасеньне вялікае, і дзесятая частка места завалілася, і забіты ў трасеньні сем тысяч імёнаў чалавечых; а рэшта былі зьняты жахам і аддалі хвалу Богу нябёсаў.

14 Другое гора прайшло; вось, хутка йдзе трэцяе гора.

15 I сёмы Ангел затрубіў, і сталіся вялікія галасы на небе, якія мовілі: Царствы сьвету сталіся Госпада нашага і Хрыста Ягонага, і будзе царыць на вякі вечныя.

16 I дваццаць чатыры старыкі, што перад Богам сядзелі на пасадах сваіх, паваліліся на твар свой і пакланіліся Богу,

17 мовячы: Дзякуем Табе, Госпадзе Божа Ўседзяржыцелю, Які ёсьць і быў і йдзеш, што прыняў Ты сілу Сваю вялікую і запанаваў.

18 I ўзлаваліся пагане, і прыйшоў гнеў Твой і пара судзіці мёртвых і даць нагароду рабам Тваім прарокам і сьвятым, і баячымся іменьня Твайго, малым ды вялікім, і вынішчыць тых, што нішчаць зямлю.

19 I расчыніўся храм Божы ў небе, і паказалася скрыня запавету Яго ў храме Ягоным; і былі маланкі й галасы, і грымоты, і трасеньне, ды град вялізарны.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст