Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Адкрыцьце сьв. Іоана Багаслова


 

 

Адкрыцьце сьв. Іоана Багаслова

01020304050607080910
111213141516171819202122

 

Разьдзел 10

1 I ўбачыў я іншага Ангела, дужога, зыходзячы з неба, які апранены быў у хмару, і над галавою ягонай была вясёлка, і аблічча ў яго быццам сонца, і ногі ў яго быццам слупы вагністыя;

2 і меў ён у руцэ сваёй кніжыцу разгорненую; і паставіў ён правую нагу сваю на мора, а левую на зямлю,

3 ды гукнуў ён голасам вялікім, быццам леў рычыць; і, як гукнуў ён, прамовілі сем грымотаў галасамі сваімі.

4 I, як прамовілі сем грымотаў галасамі сваімі, я маніўся пісаць; і пачуў голас з неба, які гаварыў мне: Запячатай, што прамовілі сем грымотаў, і ня пішы гэтага.

5 I Ангел, Якога бачыў я стоючы на моры й на зямлі, узьняў руку сваю да неба

6 і пакляўся Жывучым на вечныя вякі, Каторы стварыў неба і што ў ім, ды зямлю і што ў ёй, ды мора і што ў ім, што ня будзе ўжо часу,

7 адно ў дні голасу сёмага Ангела, калі той затрубіць, ды споўніцца тайна Божая, як Ён абвясьціў рабам сваім Прарокам.

8 I голас, які чуў я з неба, ізноў прамовіў да мяне і сказаў: Ідзі, вазьмі кніжыцу разгорненую ў руцэ Ангела, што стаіць на моры й на зямлі.

9 I пайшоў я к Ангелу, кажучы яму: Дай мне кніжыцу. I кажа мне: Вазьмі ды зьеш яе; і зробіць яна горка табе ў жываце, але ў вуснах тваіх будзе салодкая, як мёд.

10 і ўзяў я кніжыцу з рукі Ангела ды зьеў яе; і, як зьеў яе, прагорк жывот мой.

11 І кажа ён мне: Ты мусіш ізноў прарочыць аб народах, і плямёнах, і языкох, і царох многіх.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст