Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пасланьне да Жыдоў сьв. ап. Паўлы


 

 

Пасланьне да Жыдоў сьв. ап. Паўлы

01020304050607080910111213

 

Разьдзел 6

1 Дык, пакінуўшы пачатак Хрыстовага слова, пасьпяшайма да дасканаласьці, не кладучы ізноў падставы дзеля пакаяньня ад мёртвых дзел і веры ў Бога,

2 навукі аб хрышчэньнях, і аб ускладаньні рук, і аб уваскрасеньні мёртвых, і аб судзе вечным.

3 I зробім гэтае, калі Бог дазволіць.

4 Бо немагчыма тых, што раз былі прасьвечаны, і паспробавалі дару нябеснага, і сталіся супольнікамі Духа Сьвятога,

5 і пакаштавалі добрага слова Божага і сілаў будучага веку

6 ды адпалі, — ізноў абнаўляць каяньнем, калі яны йзноў раскрыжоўваюць у сабе Сына Божага і зьдзекуюцца над Ім.

7 Бо зямля, якая п'е дождж, што часта зыходзе на яе, і родзіць расьліну, карысную для тых, хто садзіць яе, — дастае багаслаўленьне ад Бога;

8 тая-ж, што прыносіць церні й пустазельле, нікчэмная і блізкая да праклёну: канец яе — на спаленьне.

9 Мы-ж спадзяемся ад вас, умілаваныя, лепшага і маючага збаўленьне, хаця й гаворым гэтак.

10 Бо Бог не несправядлівы, каб забыўся аб дзеле вашым і працы любві, якую вы выявілі дзеля іменьня Яго, калі служылі і служыце сьвятым.

11. Хочам жа, каб кожны з вас выяўляў такую-ж рупнасьць аб цьвёрдую надзею даканца;

12 каб ня стацца вам лянівымі, але насьлядаваць тых, што вераю і доўгацярплівасьцяй бяруць у спадчыну абяцаньне.

13 Бо Бог, прыракаючы Аўрааму, ня маючы клясьціся нікім вышэйшым, кляўся Самым Сабою,

14 кажучы: Запраўдным багаслаўленьнем пабагаслаўлю́́ цябе і, памнажаючы, памножу цябе (Быт. 22, 17).

15 Дык вось (Аўраам), як доўгацярплівы, атрымаў абяцанае.

16 Бо людзі клянуцца вышэйшым, і кожнае спрэчкі між імі канец на сцьвярджэньне — прысяга.

17 Дзеля гэтага й Бог, хочучы балей паказаці насьледнікам прырачэньня нязьменнасьць волі Сваей, ужыў прысягу,

18 каб у дзьвёх нязьменных рэчах, у якіх для Бога зманіць немагчыма, мелі крэпкае пацяшэньне, прыбегшы ўзяці надзею, што перад намі ляжыць,

19 якую маем, як якар душы, бясьпечную, пэўную, і ўваходзіць яна ў самае нутраное за заслону,

20 куды, як наш папярэднік, увайшоў Ісус, стаўшыся Архірэем навек паводле уставу Мэльхісэдэкавага.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст