Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пасланьне да Філіпянаў сьв. ап. Паўлы


 

 

Пасланьне да Філіпянаў сьв. ап. Паўлы

01020304

 

Разьдзел 2

1 Дык, калі ёсьць якое пацяшэньне ў Хрысьце, калі ёсьць якая патоля любві, калі ёсьць якая лучнасьць духа, калі ёсьць якое міласэрдзе і спачуваньне,

2 то дапоўніце маю радасьць: каб тое самае думалі, тую-ж любоў мелі, былі аднадушныя і аднадумныя;

3 нічога (не рабеце) праз спрэчкі ці дзеля пустое пахвальбы, але ціхой мудрасьцяй лічыце адзін аднаго вышэйшым за сябе.

4 Не аб сабе толькі кожны клапоцься, але і аб другіх,

5 бо няхай тое ў вас думаецца, што і ў Хрысьце Ісусе:

6 Які, будучы ў пастаці Боскай, ня лічыў захопам быць роўным Богу;

7 але панізіў Сябе Самога, прыняўшы абраз раба, стаўшыся на падабенства людзей і здаўшыся выглядам, як чалавек,

8 зьняважыў Сябе, будучы паслухмяным ажно да сьмерці і сьмерці крыжовай.

9 Дзеля гэтага і Бог узвысіў Яго і даў Яму імя па-над усякае імя,

10 каб перад іменьнем Ісуса сукланілася ўсякае калена нябесных, зямных і падземных,

11 і каб усякі язык вызнаваў, што Госпад — Ісус Хрыстос, у славу Бога Айца.

12 Дык вось, умілаваныя маі, як вы заўсёды слухалі ня толькі ў бытнасьць маю, але шмат балей цяпер, у час нябытнасьці маей, са страхам і дрыжэньнем аб збаўленьне свае старайцеся,

13 бо Бог ёсьць той, што робіць у вас і жаданьне і дзеяньне з зычлівасьці Сваей.

14 Усё рабеце без нараканьня і сумляваньня,

15 каб вам быць бязьвіннымі і чыстымі, дзяцьмі Божымі беззаганнымі сярод перакорлівага і распуснага роду, між якім вы зьяеце, як сьветачы на сьвеце,

16 маючы слова жыцьця, на пахвалу маю ў дзень Хрыстовы, што я не надарма хадзіў і не надарма працаваў.

17 Але, калі я й роблюся ахвяраю за жэртву й служэньне веры вашай, я цешуся і цешуся супольна з вамі;

18 з гэтага самага і вы цешцеся і цешцеся супольна са мною.

19 Спадзяюся-ж у Госпадзе Ісусе хутка паслаць вам Цімахвея, каб і я, даведаўшыся аб вас, уцешыўся духам.

20 Бо ня маю нікога роўнага душою, хто гэтак шчыра рупіўся-б аб вас;

21 бо ўсе шукаюць свайго, а не Ісуса-Хрыстовага.

22 А яго дасьведчаньне ведаеце, бо ён, як сын бацьку, служыў мне ў дабравешчаньні.

23 Дык я спадзяюся паслаць яго зараз-жа, як толькі даведаюся, што будзе са мною.

24 Бо я пэўны ў Госпадзе, што й сам хутка прыду.

25 Я палічыў патрэбным паслаць да вас Эпафрадзіта, брата і супрацоўніка і супольніка майго ў барацьбе, а вашага пасланца і служку ў патрэбе маёй,

26 бо ён жадаў бачыць усіх вас і цяжка тужыў, што вы дачуліся аб хваробе яго.

27 Бо ён быў хворы траха не сьмяротна; але Бог зьлітаваўся над ім, дый не над ім толькі, але і нада мною, каб ня меў я суму да суму.

28 Дык я хутчэй паслаў Яго, каб вы, угледзіўшы яго ізноў, уцешыліся, дый каб я быў менш сумны.

29 Прымеце-ж яго ў Госпадзе з усякай радасьцяй і гэтакіх у чэсьці мейце,

30 бо ён за справу Хрыстовую быў блізкі да сьмерці, ня дбаючы аб жыцьці, каб папоўніць нястачу служэньня вашага мне.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст