01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06
Разьдзел 6
1 Браты, калі і ўпадзе чалавек у якую пагрэшнасьць, вы, духоўныя, папраўляйце гэткага ў духу ціхасьці, наглядаючы за сабою, каб і табе ня быць спакушаным.
2 Насеце берамя адзін аднаго і гэтак выпаўняйце закон Хрыстовы.
3 Бо хто думае, што ён ёсьць нешта, будучы нічым, зводзіць самога сябе.
4 Дзела-ж свае няхай кожны выпрабуе і тагды будзе мець пахвалу толькі ў сабе, а не ў другім.
5 Бо кожны панясе свае берамя.
6 Хто-ж вучыцца слова, няхай дзеліцца ўсякім дабром з тым, хто навучае.
7 Не ашуківайце сябе! з Бога не насьмяешся. Бо што чалавек пасее, тое і пажне:
8 хто сее ў цела свае, ад цела пажне тленнасьць; а хто сее ў духа, ад духа пажне жыцьцё вечнае.
9 Робячы-ж дабро, ня журымася: бо ў свой час пажнем, не слабеючы.
10 Дык, дакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбалей таварышом па веры.
11 Бачыце, як многа напісаў я вам сваею рукою.
12 Жадаючыя хваліцца паводле цела прымушаюць вас абрэзывацца толькі дзеля таго, каб ня быць перасьледаванымі за крыж Хрыстоў;
13 бо і тыя, што абрэзываюцца, самі ня пілнуюць закону, але хочуць, каб вы абрэзываліся, каб пахваліцца ў вашым целе.
14 Мне-ж няхай ня здарыцца хваліцца, хіба толькі крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста, якім для мяне сьвет укрыжаваны, і я для сьвету.
15 Бо ў Хрысьце Ісусе нічога ня значыць ані абрэзаньне, ні неабрэзаньне, але новы твор
16 І хто паступае паводле гэтага правіла, мір ім і зьмілаваньне і Ізраілю Божаму.
17 Урэшце, няхай ніхто ня робіць мне цяжару, бо Я нашу раны Госпада Ісуса на целе маім.
18 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым, браты. Амін. Да Галятаў пісана з Рыму. |