Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першае пасланьне да Карыньцянаў сьв. ап. Паўлы


 

 

Першае пасланьне да Карыньцянаў сьв. ап. Паўлы

0102030405060708
0910111213141516

 

Разьдзел 3

1 I я ня мог гаварыць вам, браты, як духоўным, але як цялесным, як малалеткам у Хрысьце.

2 Я паіў вас малаком, а ня стравай, бо вы былі яшчэ ня ў сілах, дый цяпер ня ў сілах, бо вы яшчэ цялесныя.

3 Бо, калі між вамі зайздрасьць, спрэчкі і нязгода, дык ці не цялесныя вы? і ці не па чалавечаму паступаеце?

4 Бо, калі адзін кажа: я Паўлавы, а другі: я Апалёсавы, дык ці не цялесныя вы?

5 Хто Паўла? Кто Апалёс? Яны толькі служкі, праз якіх вы ўверавалі, дый як кожнаму даў Госпад.

6 Я пасадзіў, Апалёс паліваў, але ўзрасьціў Бог;

7 ды гэтак і той, хто садзіў, і хто паліваў ёсьць нішто, а хто ўзрашчае — Бог.

8 Хто садзіць і хто палівае — ёсьць адно; але кожны возьме сваю заплату водле сваёй працы.

9 Бо мы супрацоўнікі Бога: вы — Божая ніва, Божая будыніна.

10 Я, водле данай мне ад Бога ласкі, як мудры будаўнічы, залажыў фундамант, а другі стаўляе дом; кожны-ж хай глядзіць, як будуе.

11 Бо ніхто ня можа пакласьці другога фундаманту, апрача закладзенага, які ёсьць Ісус Хрыстос.

12 Ці хто будуе на гэным фундаманьце з золата, серабра, дарагіх каменьняў, дрэва, сена, трысьця,—

13 кожнага дзела выявіцца; бо дзень пакажа, бо ў вагні выкрываецца, і агонь выпрабоўвае дзела кожнага, якое яно ёсьць.

14 Калі чые дзела, што ён будаваў, вытрывае, той дастане заплату.

15 А чые дзела згарыць, шкоду меці будзе, сам жа спасецца, ды так, як-бы праз агонь.

16 Ці-ж ня ведаеце, што вы храм Божы, і Дух Божы жыве ў вас?

17 Калі-ж хто зруйнуе храм Божы, зьніштожыць таго Бог, бо храм Божы — сьвяты; гэтаж ёсьць вы.

18 Ніхто хай сам сябе не ашуківае: калі хто з вас думае быць мудрым у гэтым веку, станься дурным, каб быць мудрым.

19 Бо мудрасьць сьвету гэтага ёсьць дурнота нерад Богам, як напісана: зловіць мудрых у хітрасьці іх (Іоў 5, 13).

20 I яшчэ: Госпад ведае разважаньні мудрых, што яны марныя (Псал. 93, 11).

21 Дык ніхто не хваліся ў людзей, бо вашае — ўсё:

22 ці Паўла, ці Апалёс, ці Кіфа, ці сьвет, ці жыцьце, ці сьмерць, ці цяперашняе, ці будучае, — усё вашае;

23 выж Хрыстовыя. а Хрыстас — Божы.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст