Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пасланьне да Рымлянаў сьв. ап. Паўлы


 

 

Пасланьне да Рымлянаў сьв. ап. Паўлы

0102030405060708
0910111213141516

 

Разьдзел 16

1 Даручаю-ж вам Фіву, сястру нашу, слугу кенхрэйскае царквы,

2 каб прынялі яе ў Госпадзе, як прыстойна сьвятым, і памаглі ёй, у чым яна будзе мець у вас патрэбу, бо і яна была заступніцай многім дый мне самому.

3 Прывітайце Прыскіллу й Акілу, супрацоўнікаў маіх, у Хрысьце Ісусе, —

4 (якія галаву сваю пакладалі за маю душу, якім ня я адзін дзякую, але і ўсе цэрквы паганаў), — і царкву, што ў іх доме.

5 Прывітайце ўмілаванага майго Эпэнэта, які ёсьць зачаткам Ахайі для Хрыста.

6 Прывітайце Марыю, якая шмат працавала для нас.

7 Прывітайце Андроніка і Юнія, сваякоў маіх і вязьняў са мною, якія ўславіліся між апосталамі і перш за мяне ўверавалі ў Хрыста.

8 Прывітайце Амплія, любага мне ў Госпадзе.

9 Прывітайце Урбана, сунрацоўніка нашага ў Хрысьце, і Стахія, любага мне.

10 Прывітайце Апэлеса, дазнанага ў Хрысьце. Прывітайце Арыстабулявых.

11 Прывітайце Ірадыена, сваяка майго. Прывітайце з Наркізавых тых, што ў Госпадзе.

12 Прывітайце Трыфэну і Трыфосу, што працуюць у Госпадзе. Прывітайце любую Пэрсіду, якая шмат папрацавала ў Госпадзе.

13 Прывітайце Руфа, выбранага ў Госпадзе, ды матку яго і маю.

14 Прывітайце Асінкрыта, Флягонта, Ерма, Патрова, Ермія ды іншых з імі братоў.

15 Прывітайце Філялёга і Юлію, Нэрэя і сястру ягоную, і Алімпана, і ўсіх з імі сьвятых.

16 Прывітайце адзін аднаго ў сьвятым пацалунку. Вітаюць вас Хрыстовыя цэрквы.

17 Малю вас, браты, сьцеражыцеся тых, што робяць нязгоду і спакусы супраць навукі, якое вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх;

18 бо гэткія служаць ня Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, а свайму чэраву, ды ласкавасьцяй і красамоўствам зводзяць сэрцы прастадушных.

19 Бо-ж вашая паслухмянасьць веры ведама ўсім; дзеля гэтага я цешуся з вас, але жадаю, каб вы былі мудрыя на дабро і няпрыступныя на зло.

20 Бог жа міру неўзабаве скрышыць шатана пад нагамі вашымі. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амін.

21 Вітаюць вас Цімох, супрацоўнік мой, ды Лукій, Язон і Сасіпатр, сваякі маі.

22 Вітаю вас у Госпадзе і я, Тэртый, што пісаў гэтае пасланьне.

23 Вітае вас Гаій, гасьцінны для падарожных, для мяне і для ўсяе царквы. Вітае вас Эраст, скарбнік мескі, і брат Кварт.

24 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін.

25 Таму-ж, хто можа вас умацаваць водле Эвангельля майго і пропаведзі Ісуса Хрыста, водле адкрыцьця тайны, што ад вякоў была ўмаўчана, прарочыя пісаньні, па загаду адвечнага Бога, на послух веры абвешчана ўсім народам, —

27 Адзінаму мудраму Богу праз Ісуса Хрыста, Яму навекі хвала. Амін.

28 Пісана да Рымлянаў з Карынту цераз Фіву, служку


Папярэдняя старонка | Старонка 16 з 16
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст