Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пасланьне да Рымлянаў сьв. ап. Паўлы


 

 

Пасланьне да Рымлянаў сьв. ап. Паўлы

0102030405060708
0910111213141516

 

Разьдзел 13

1 Усякая душа няхай будзе пакорна вышэйшым уладам, бо няма ўлады, каб не ад Бога; істнуючыя-ж улады ад Бога пастаўлены.

2 Дзеля гэтага, хто працівіцца ўладзе, працівіцца Божай пастанове; хто-ж працівіцца, самі на сябе прысуд нацягнуць.

3 Бо начальнікі страшныя не для добрых дзел, але для благіх. Ці хочаш небаяцца ўлады? Рабі дабро, і атрымаеш пахвалу ад яе;

4 бо (гэта) ёсьць Божы слуга табе на дабро. Калі-ж робіш благое, бойся, бо ён не надарма носіць меч: ён Божы слуга, імсьціцель на гнеў робячаму благое.

5 Дзеля гэтага трэба слухацца ня толькі з увагі на гнеў, але й на сумленьне.

6 Дзеля гэтага-ж вы й падаткі плаціце; бо яны Божыя служкі, гэтым самым заўсёды занятыя.

7 Дык аддавайце кожнаму належнае: каму падатак, падатак; каму мыта, мыта; каму страх, страх; каму чэсьць, чэсьць.

8 Не аставайцеся віннымі нікому нічога, апрача ўзаемнай любві; бо, хто любіць другога, выпаўніў закон.

9 Бо запаведзі: ня блудзі, не забівай, не крадзі, ня сьведчы крыва, не жадай чужога, і калі ёсьць іншая запаведзь - зьмяшчаюцца ў вось гэтым слове: любі бліжняга твайго, як самога сябе (Ляв. 19, 18).

10 Любоў ня робіць благога бліжняму; дык любоў ёсьць выпаўненьне закону.

11 І гэтак (рабеце), ведаючы час, што прыйшла ўжо гадзіна збудзіцца вам зо-сну. Бо цяпер бліжэй да нас выбаўленьне, чым калі мы ўверавалі.

12 Ноч прайшла, а дзень наблізіўся: дык адкінем справы цемры і апранемся ў зброю сьвятла,

13 як у дзень, будзем хадзіць прыстойна, не ў пражорлівасьці ды п’янстве, не ў юрлівасьці ды распусьце, не ў калатні ды зайздрасьці;

14 але апранецеся Госпадам Ісусам Хрыстом і не дагаджайце целу ў пажадлівасьці.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст