Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пасланьне да Рымлянаў сьв. ап. Паўлы


 

 

Пасланьне да Рымлянаў сьв. ап. Паўлы

0102030405060708
0910111213141516

 

Разьдзел 12

1 Вось-жа вельмі прашу вас, браты, праз міласэрдзе Божае, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, угодную Богу, на разумнае служэньне вашае,

2 і не датарноўвайцеся да веку гэтага, але пераабражайцеся абнаўленьнем розуму вашага, каб вам пазнаваць, што ёсьць Воля Божая, добрая, угодная і дасканалая.

3 Бо кажу праз дадзеную мне ласку кожнаму сярод вас: ня думайце аб сабе больш, чым трэба думаць, але думайце мудра, як Бог кожнага мерай веры надзяліў.

4 Бо, як у адным целе ў нас многа членаў, але ня ўсе члены маюць тую-ж работу,

5 гэтак мы многія складаем адно цела ў Хрысьце, а паасобку адзін для аднаго члены.

6 Калі-ж па данай нам ласцы маем розныя здольнасьці, дык, калі прароцтва, прароч па меры веры;

7 калі служэньне, служы; калі навучаеш, вучы;

8 калі напамінаеш, напамінай; калі раздаеш, дык у прастаце; калі пастаўлены над другімі, старшынствуй у шчырасьці; калі міласэрны, дык у радасьці.

9 Любоў няхай будзе ў вас некрывадушная; брыдзьцеся зла, прыляпляйцеся да дабра.

10 Братняй любоўю адзін да аднаго пяшчотныя, у пашане адзін аднаго апераджайце;

11 у рупнасьці не слабейце; духам палайце; Госпаду служыце.

12 Пацяшайцеся надзеяй; у горы будзьце цярплівымі, у малітве сталымі;

13 у патрэбах сьвятых бярыце ўдзел; рупліва прымайце падарожных;

14 багаслаўце тых, каторыя вас перасьледуюць; багаслаўце, а не кляніце.

15 Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.

16 Будзьце аднадумныя між сабою; ня думайце зашмат аб сабе, але да пакорных прыхіляйцеся. Ня будзьце мудрымі самі праз сябе.

17 Нікому не адплачвайце злом за зло, але старайцеся аб добрае перад усімі людзьмі.

18 Калі магчыма з вашага боку, будзьце ў згодзе з усімі людзьмі.

19 Ня мсьціце за сябе, умілаваныя, але дайце месца (Божаму) гневу. Бо напісана: Мне помста, Я аддам! кажа Госпад (Другазак. 32, 35).

20 Дык, калі вораг твой галодны, накармі Яго; калі піць хоча, напаі яго: бо, робячы гэтае, зьбярэш яму на галаву вугальле гарачае (Прып. 25, 21 - 22). Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст