01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28
Разьдзел 2
1 I, як канчаўся дзень Пяцідзясятніцы, усе былі аднадушна разам.
2 I зьнячэўку пачуўся гук з неба, быццам ад наляцеўшага буйнага ветру, ды напоўніў увесь дом, дзе яны сядзелі.
3 I паказаліся ім падзеленыя языкі, быццам агнявыя, ды паселі на кожным із іх.
4 I напоўніліся ўсе Духам Сьвятым, ды пачалі гутарыць іншымі языкамі, так, як Дух Сьвяты даў ім прамаўляці.
5 Былі-ж у Ерузаліме Жыды, мужы набожныя, з усякага народу пад небам.
6 Калі пачуўся гук гэты, зыйшоўся народ дый устрывожыўся: бо кожын чуў, што яны гавораць ягонай гутаркай.
7 I здумеліся ўсе і дзіваваліся, кажучы адзін аднаму: Вось усе гэтыя, што гутараць, ці-ж не Галілейцы?
8 Дык як-жа мы чуем кожын сваю гутарку, у якой урадзіліся,
9 Парфяне й Мідзяне й Эляміты, і жыхары Мэзапатаміі, Юдэі й Каппадокіі, Понту і Азіі,
10 Фрыгіі й Памфіліі, Эгіпту й часьцін Лівіі, сумежных з Кірэнай, ды прыходжыя Рымляне, Жыды й наверненыя,
11 Крыцяне ды Арабы, — чуем, што яны ґавораць нашымі языкамі аб велічы Божай?
12 I здумяваліся ўсе і ў недаўменьні гаварылі адзін да аднаго: Што-б гэта магло быць?
13 Іншыя-ж, насьмяхаючыся, казалі, што яны ўпіліся маладым віном.
14 Пётр жа з адзінаццацьма, устаўшы, падняў голас свой і прамовіў да іх: Мужы ІОдэйскія і ўсе жыхары Ерузалімскія, няхай будзе вам гэта ведама, і выслухайце словы мае:
15 Бо яны не п’яныя, як думаеце: яшчэ-ж трэцяя гадзіна дня.
16 А ёсьць тое, што сказана праз прарока Іоіля:
17 I будзе ў апошнія дні, кажа Бог: выльлю Духа Майго на кожнае цела; і будуць прарочыць сыны вашыя й дачкі вашыя; і дзяцюкі вашыя будуць бачыць зьявы, і старшым вашым сны сьніцца будуць;
18 і на рабоў Маіх ды на рабынь Маіх выльлю ў дні гэныя Духа Майго, і будуць прарочыць.
19 I дам цуды ў небе наверсе і знакі на зямлі ўнізе, кроў і агонь і туман дымовы.
20 Сонца абернецца ў цемру і месяц у кроў перш, чым прыйдзе дзень Гасподні, вялікі й слаўны.
21 I будзе: кожын, хто прызавеціме імя Госпада, спасецца (Іоіль 2, 28—32).
22 Мужы Ізраільскія, выслухайце гэтыя словы: Ісуса Назарэя, мужа, услаўленага міжы вамі ад Бога сілаю й цудамі ды знакамі, што рабіў праз Яго Бог сярод вас, як і самі ведаеце,
23 Яго, выданага водле азначанай рады й прадбачаньня Божага, вы ўзялі і, рукамі беззаконных прыбіўшы цьвякамі, забілі;
24 вось, Яго Бог ускрасіў, вызваліўшы з мукаў сьмерці, бо-ж немагчыма было, каб яна Яго ўдзяржала.
25 Бо Давід кажа аб Ім: Меў я Госпада перад вачыма заўсёды: бо Ён праваруч мяне, каб я не захістаўся.
26 Дзеля гэтага ўцешылася сэрца маё, ды ўзрадаваўся язык мой, дый цела маё супачыне ў надзеі.
27 Бо не пакікеш душы маей у пекле, дый не дасі Сьвятому Твайму бачыць тленьне.
28 Ты даў мне пазнаць пуціну жыцьця; Ты напоўніш мяне радасьцяй перад абліччам Тваім (Псальм 15, 8—11).
29 Мужы браты! Дайце мне сказаць вам адкрыта аб прабацьку Давідзе, што й памер, і пахован, і магіла ягоная ў нас па сягоньняшні дзень.
30 Вось, як Прарок, ды ведаючы, што Бог кляўся й прысягнуў яму з плоду паясьніцы ягонае паставіць у целе Хрыста й пасадзіць на пасадзе ягоным (2 Царств. 7, 12 Пс. 131, 11),
31 ён, прадбачучы, казаў аб ускрасеньні Хрыста, што не асталася душа Яго ў пекле, і цела Ягонае ня бачыла тленьня (Пс. 15, 10).
32 Гэтага Ісуса ўскрасіў Бог, і ўсе мы сьведкі гэтага.
33 Вось, узьнесены правіцаю Бога ды ўзяўшы ад Айца абяцаньне Духа Сьвятога, Ён выліў тое, што цяпер бачыце й чуеце.
34 Бо Давід ня ўзышоў на нябёсы; сам жа ён кажа: Сказаў Госпад Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне,
35 пакуль палажу ворагаў Тваіх да падножжа ног Тваіх. (Пс. 109, 1).
36 Дык няхай-жа цьвёрда ведае ўвесь дом Ізраілявы, што Бог зрабіў Госпадам і Хрыстом Яго, гэтага Ісуса, якога вы ўкрыжавалі.
37 Пачуўшы гэта, зьмякчэла сэрца ў іх, і яны прамовілі да Пятра й рэшты Апосталаў: Што-ж нам рабіць, мужы браты?
38 Пётр жа сказаў да іх: Пакайцеся, ды няхай кожын із вас ахрысьціцца ў імя Ісуса Хрыста дзеля адпушчэньня трахоў; і вазьмеце дар Духа Сьвятога.
39 Бо абяцаньне належыць вам і дзецям вашым, дый усім далёкім, колькі іх пакліча Госпад Бог наш.
40 Дый іншымі многімі словамі сьведчыў і навучаў, кажучы: Спасайцеся ад гэтага роду распуснага.
41 Дык тыя, што прыхільна прынялі словы ягоныя, ахрысьціліся, ды ў гэны дзень далучылася каля трох тысяч душ.
42 I трывалі ў навуцы апостальскай, у супольнасьці й ламаньні хлеба, ды ў малітвах.
43 I страх зьняў кожную душу, і многа цудаў ды знаменьняў дзеялася праз Апосталаў.
44 I ўсе веручыя былі разам, і ўсё ў іх было супольнае;
45 і прадавалі дабро сваё й дастаткі, і дзялілі міжы ўсіх, як каму трэба было.
46 І, кожын дзень аднадушна бываючы ў храме ды ламаючы хлеб у дамох, прымалі страву ў радасьці й прастаце сэрца,
47 слаўлючы Бога й маючы ласку ў усяго народу. Госпад жа што-дня дадаваў царкве спасаючыхся.
|