Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Паводле Марка сьв. Эвангельле


 

 

Паводле Марка сьв. Эвангельле

0102030405060708
0910111213141516

 

Разьдзел 7

1 I сабраліся да Яго фарысэі й некаторыя з кніжнікаў, што прыйшлі з Ерузаліму;

2 і, убачыўшы некаторых з вучняў Яго, як елі хлеб нячыстымі (гэта значыць няўмытымі) рукамі, карылі іх.

3 Бо фарысэі і ўсе Юдэі, трымаючыся наказаў старшых, не ядуць не памыўшы чыста рук;

4 і з торгу, пакуль не памыюцца, не ядуць. Ёсьць і многае іншае, чаго яны, пераняўшы, трымаюцца: мыцьце чараў, кубкаў, меднага судзьдзя ды ўслонаў.

5 Пасьля пытаюцца ў Яго фарысэі ды кніжнікі: чаму вучні Тваі ня жывуць згодна з наказамі старшых, але нямытымі рукамі ядуць хлеб?

6 Ён жа, адказваючы, сказаў ім: добра прарочыў аб вас, крывадушных, Ісая, калі пісаў: людзі гэтыя паважаюць Мяне вуснамі, а сэрца іх далёка ад Мяне.

7 Але дарма пакланяюцца Мне, навучаючы навук і запаведзяў чалавечых (Ісая 29, 13).

8 Бо вы, пакідаючы прыказаньне Божае, трымаецеся наказу чалавечага, мыцьця чараў і кубкаў, ды робіце шмат іншага, падобнага да гэтага.

9 I сказаў ім: ці добра, што вы адкідаеце прыказаньне Божае абы спаўняць ваш наказ?

10 Бо Майсей сказаў: паважай айца твайго і матку тааю: і хто зьневажае айца ці матку, няхай сьмерцяй памрэ (Выхад. 20, 12; 21, 16).

11 А вы кажаце: хто скажа айцу ці матцы: Корван, (гэта ёсьць — Дар), чым бы ад мяне карыстаўся,

12 таму дапускаеце ўжо нічога больш не рабіць для айца свайго ці для маткі свае,

13 адкідаючы слова Божае наказам вашым, які вы пастанавілі; ды робіце шмат падобнага да гэтага.

14 I, паклікаўшы ўвесь народ, кажа да іх: слухайце Мяне ўсе ды разумейце.

15 Няма нічога, што, уваходзячы ў чалавека звонку, магло бы зрабіць яго нячыстым; але тое, што выходзіць ад яго, — гэта тое, што робіць нячыстым чалавека;

16 калі хто мае вушы чуць, няхай чуе.

17 I калі Ён увайшоў у дом ад народу, вучні Ягоныя спыталіся ў Яго аб прыповесьці.

18 I сказаў ім: няўжо-ж і вы гэткія няцямкія? Няўжо-ж не разумееце, што нішто, уваходзячы ў чалавека звонку, ня можа яго зрабіць нячыстым,

19 бо ня ў сэрца ягонае ўваходзіць, але ў жывот, і выходзіць вон, ачышчаючы ўсякую ежу.

20 Дый сказаў: тое, што выходзе ад чалавека, тое робіць яго нячыстым.

21 Бо з нутра, з сэрца чалавечага выходзяць благія думкі, распуста, блуд, душагубства,

22 крадзежы, прагавітасьць, злосьць, здрада, бязглуздасьць, ліхое вока, хула, паха, дурнота.

23 Усё тое благое з нутра выходзіць і робіць нячыстым чалавека.

24 I, устаўшы, пайшоў адтуль на ўзьмежкі Тырскія й Сідонскія; і, увайшоўшы ў дом, не хацеў, каб хто даведаўся; ды ўтаіцца ня здолеў,

25 бо жанчына, дачка якое мела ў сабе нячыстага духа, пачуўшы аб Ім, прыйшоўшы ўпала да ног Ягоных;

26 а жанчына тая была паганка, родам Сірафінікіянка; і прасіла ў Яго, каб выгнаў нячыстага духа з дачкі яе.

27 Але Ісус сказаў ёй: дай перш насыціцца дзецям, бо ня гожа ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць сабакам.

28 Яна ж адказала Яму і сказала: так, Госпадзе; але й сабакі пад сталом ядуць крошкі ад дзяцей.

29 I сказаў ёй дзеля гэтага слова: ідзі! злы дух выйшаў з дачкі твае.

30 I, прыйшоўшы ў свой дом, яна знайшла, што злы дух выйшаў, і дачка ляжыць на ложку.

31 I, ізноў выйшаўшы з зямель Тырскіх і Сідонскіх, пайшоў да мора Галілейскага, пасярод Дзесяціградзьдзя.

32 I прывялі да Яго глуханямога ды прасілі Яго ўзлажыць на яго руку.

33 I, узяўшы яго ад народу, паклаў пальцы Свае ў вушы яму і, плюнуўшы, дакрануўся да языка ягонага;

34 і, глянуўшы ў неба, уздыхнуў і сказаў яму: Эффафа! што знача: расчыніся!

35 I ўраз жа расчыніліся вушы ягоныя і разьвязаліся путы языка ягонага, і пачаў добра гаварыць.

36 I загадаў ім не казаць нікому. Але колькі ні забараняў ім, яны яшчэ шырэй апавядалі.

37 I тым балей дзівіліся ды гаварылі: ўсё добра зрабіў: робіць і глухія каб чулі, і нямыя каб гаварылі.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст