Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Паводле Марка сьв. Эвангельле


 

 

Паводле Марка сьв. Эвангельле

0102030405060708
0910111213141516

 

Разьдзел 3

1 I прыйшоў ізноў у школу; і быў там чалавек, які меў сухую руку.

2 I сачылі за Ім, ці не аздаровіць яго ў суботу, каб абвінаваціць Яго.

3 I кажа да сухарукага чалавека: стань пасярэдзіне.

4 I кажа да іх: Ці належыць рабіць у суботу добрае, ці рабіць благое?Жыцьцё ратаваць, ці загубіць? Яны маўчалі.

5 I, глянуўшы на іх з гневам, тужачы аб жорсткасьці сэрцаў іхніх, кажа таму чалавеку: працягні руку тваю. Ён працягнуў, і зрабілася рука ягоная здаровая, як і другая.

6 Фарысэі, выйшаўшы, зараз жа склікалі з Ірадзіянамі раду аб Ім, каб загубіць Яго.

7 Але Ісус з вучнямі Сваімі адыйшоўся да мора, і за Ім пайшло множства народу з Галілеі, Юдэі,

8 Ерузаліму, Ідумэі і з-за Іордану; дый з ваколіц Тыру й Сідону вялікай грамадой, пачуўшы, што Ён рабіў, ішлі да Яго.

9 I сказаў вучням Сваім, каб для Яго быў прыгатаваны човен, з увагі на множства народу, каб ня ціснуліся да Яго.

10 Бо многіх Ён аздаравіў, дык хворыя ціснуліся да Яго, каб дакрануцца да Яго.

11 I духі нячыстыя, бачучы Яго, падалі перад Ім ды крычэлі, кажучы: Ты Сын Божы!

12 Але Ён крэпка пагразіў ім, каб не выяўлялі Яго.

13 I ўзыходзе на гару і кліча да Сябе, каго Сам хацеў; і прыйшлі да Яго.

14 I выбраў з іх дванаццацех, каб з Ім былі, і каб пасылаць іх прапаведываць,

15 ды каб мелі ўладу аздараўляць ад хворасьцяў і выганяць дэманаў;

16 і даў Сымону імя Пётр;

17 і Якава Завядзеявага і Іоана брата Якава, ім даў іменьні Боанэргес, што значыць — сыны громавы,

18 і Андрэя, і Піліпа, і Баўтрамея, і Мацьвея, і Хаму, і Якава Алфеявага, і Фадзея, і Сымона Кананіта,

19 ды Юду Іскарыёта, які й прадаў Яго.

20 I прыходзяць у дом: і ізноў зыходзіцца народ, тяк што ім немагчыма было і хлеба паесьці.

21 I, дачуўшыся, родныя Яго пайшлі ўзяць Яго, бо апавядалі, быццам Ён ня пры розуме.

22 А кніжнікі, што прыйшлі з Ерузаліму, ісіварылі, што Ён мае ў Сабе вэльзэвула ды што выганяе дэманаў імем іхняга князя.

23 I, клікнуўшы іх, гаварыў ім прыповесьцямі: як можа шатан шатана выганяць?

24 Калі царства разьдзеліцца само ў сабе, ня можа ўстаяць царства тое;

25 і калі дом разьдзеліцца сам у сабе, ня можа ўстаяць дом той;

26 і калі шатан падняўся на самога сябе ды разьдзяліўся, ня можа ўстаяць, але канец яму.

27 Ніхто, увайшоўшы ў дом дужога, ня можа абрабаваць дабра ягонага, пакуль ня зьвяжа дужога, і тады абрабуе дом ягоны.

28 Запраўды кажу вам: будуць дараваны сыном чалавечым усе грахі і хулы, якімі-б яны ні хулілі;

29 але хто будзе хуліць Духа Сьвятога, таму ня будзе даравана ніколі, але падлягае вечнаму асуджэньню.

30 Бо казалі: у Ім нячысты дух.

31 I прыйшлі браты і маці Яго і, стоячы вонках, паслалі да Яго клікаць Яго.

32 I сядзеў каля Яго народ. I сказалі Яму: вось маці твая і браты тваі на падворку пытаюць Цябе.

33 I сказаў ім, мовячы: хто маці Мая ці браты Мае?

34 I, глянуўшы наўкола на сядзеўшых ля Яго, кажа: вось маці Мая і браты Мае;

35 бо хто выпаўняцімець волю Божую, той Мне і брат, і сястра, і маці.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст