Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Паводле Марка сьв. Эвангельле


 

 

Паводле Марка сьв. Эвангельле

0102030405060708
0910111213141516

 

Разьдзел 16

1 I, калі прыйшла субота, Марыя Магдаліна і Марыя Якавава і Салямэя купілі пахнідлаў, каб пайсьці памазаць Яго.

2 I дужа рана, у першы дзень тыдня, прыходзяць да магілы на ўсходзе сонца.

3 I гаварылі між сабою: хто адваліць нам камень ад дзьвераў магілы?

4 I, глянуўшы, бачаць камень адвалены, а быў ён надта вялікі.

5 I, увайшоўшы ў магілу, убачылі дзяцюка, седзячы з правага боку й адзетага ў белую шату. I спалохаліся.

6 Ён жа кажа ім: Не палохайцеся! Шукаеце Ісуса Назарэя, расыіятага на крыжу? Ён уваскрос; Яго няма тут. Вось месца, дзе палажылі Яго.

7 Дык ідзеце, скажэце вучням Ягоным і Пятру, што йдзе перад вамі ў Галілею; там Яго пабачыце, як сказаў вам.

8 I, выйшаўшы, пабеглі ад магілы; і зьняла іх дрыготка, і нікому нічога не сказалі, бо баяліся.

9 Уваскросшы-ж раніцаю ў першы дзень тыдня, Ісус паказаўся сьпярша Марыі Магдаліне, з якое выгнаў сем дэманаў.

10 Яна, пайшоўшы, абвясьціла тым, што былі з Ім, ды плакалі й галасілі.

11 I яны, пачуўшы, што Ён жыве й быў бачаны ёю, не паверылі.

12 Пасьля гэтага паказаўся ў іншым выглядзе двум із іх у дарозе, як ішлі ў вёску.

13 I тыя, вярнуўшыся, абвясьцілі ўсім іншым, але й ім не паверылі.

14 Урэшце паказаўся самым адзінаццацём, як спачывалі за сталом, і карыў іх за няверу й жорсткасьць сэрца, што не паверылі бачыўшым Яго ўваскросшага.

15 I сказаў ім: ідзеце па ўсім сьвеце і абвяшчайце Эвангельле ўсякаму стварэньню.

16 Хто паверыць і ахрысьціцца, спасён будзе; хто-ж не паверыць, засуджаны будзе.

17 А паверыўшым будуць гэткія знаменьні: імем Маім дэманаў выганяцімуць, новымі мовамі гаварыць будуць;

18 зьмеяў браць будуць, ды хоць бы штось сьмяротнае выпілі, не пашкодзе ім; паложаць рукі на хворых, дык здаровымі будуць.

19 Госпад жа пасьля гутаркі з імі ўзьнёсся на неба і сеў направа ад Бога.

20 Яны-ж, выйшаўшы, прапаведывалі ўсюды з дапамогай Госпада, сцьвярджаўшага ўсьлед слова іхняе знаменьнямі. Амін.


Папярэдняя старонка | Старонка 16 з 16
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст