01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28
Разьдзел 9
1 I, увайшоўшы ў човен, Ён перанлыў назад і прыйшоў у сваё места.
2 I вось, прынесьлі да Яго спараліжаванага, ляжучы на пасьцелі. I, бачучы веру іх, Ісус сказаў спараліжаванаму: мацуйся, дзіця! адпускаюцца табе грахі тваі.
3 Ды вось некаторыя з кніжнікаў сказалі самы ў сабе: Ён блюзьніць.
4 Ісус жа, бачучы думкі іх, сказаў: на што благое ў сэрцах вашых?
5 Бо што лягчэй сказаць: адпускаюцца табе грахі, ці сказаць: устань ды хадзі?
6 Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі (кажа тады спараліжаванаму), устань, вазьмі пасьцель тваю і йдзі ў дом твой.
7 I, устаўшы, узяў пасьцель сваю ды пайшоў у дом свой.
8 Народ жа, бачыўшы гэтае, дзівіўся і славіў Бога, даўшага такую ўладу людзям.
9 I, праходзячы адтуль, Ісус убачыў чалавека, седзячы ля мытніцы, званага Мацьвеем, і кажа яму: ідзі сьледам за Мною. I, устаўшы, ён пайшоў за Ім.
10 I сталася, як Ісус сядзеў за сталом у доме, дык вось многа мытнікаў і грэшнікаў прыйшлі і паселі за стол з Ім і вучнямі Яго.
11 I, убачыўшы тое, фарысэі сказалі вучням Яго: чаму Вучыцель ваш есьць і п’ець з мытнікамі і грэшнікамі?
12 Ісус жа, начуўшы гэтае, сказаў Ім: не здаровым патрэбен лекар, а хворым.
13 Пайдзеце, наўчыцеся, што значыць: міласьці хачу, а ня жэртвы, бо Я прыйшоў не справядлівых, але грэшнікаў клікаць да пакаяньня (Осія 6, 6).
14 Тады прыходзяць да Яго вучні Іоанавы і кажуць: чаму мы і фарысэі посьцім шмат, а Тваі вучні ня посьцяць?
15 I сказаў ім Ісус: ці-ж могуць сумаваць сыны вясельнага дому, пакуль з імі жаніх? Але настануць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады будуць пасьціць.
16 I ніхто старое вопраткі ня лапіць новаю латкаю, бо новапрышытае аддзярэцца, і дзіра будзе яшчэ большая.
17 I ня ўліваюць віна маладога ў старыя мяхі, бо разрываюцца мяхі, і віно выцякае, і мяхі гінуць; але віно маладое ўліваюць у новыя мяхі, і захоўваецца тое і другое.
18 Калі Ён гутарыў з імі гэтак, падыйшоў да Яго нейкі начальнік і, пакланіўшыся Яму, кажа: дачка мая толькі што сканала, але прыйдзі, узлажы на яе руку Тваю, і яна ажыве.
19 I, устаўшы, пайшоў за ім Ісус і вучні Яго.
20 I вось, жанчына, якая дванаццаць гадоў хварэла на крывацечу, падыйшла ззаду і дакранулася да краю вопраткі Яго,
21 бо яна думала сабе: як толькі дакрануся да вопраткі Яго, паздаравею.
22 Ісус жа, аглянуўшыся і ўгледзіўшы яе, кажа: мацуйся, дачка! вера твая выратавала цябе. I жанчына гэная з тае пары паздаравела.
23 I тады прыйшоў Ісус у дом начальніка і, угледзіўшы жалейнікаў і ўзварушаных людзей,
24 сказаў ім: разыдзецеся; бо ня ўмерла дзяўчатка, але сьпіць. I сьмяяліся з Яго.
25 Калі-ж людзей вывелі, Ён, увайшоўшы, узяў яе за руку, і дзяўчатка ўстала.
26 I разыйшлася чутка аб тым на ўсёй гэнай зямлі.
27 Калі Ісус ішоў адтуль, за Ім пайшлі два сьляпыя і клікалі Яго, кажучы: памілуй нас, Ісус, Сын Давідаў.
28 Калі-ж Ён прыйшоў у дом, сьляпыя прыступіліся да Яго. I кажа ім Ісус: ці верыце вы, што Я магу гэтае зраоіць? Яны адказваюць: але, Госпадзе!
29 Тады Ён дакрануўся да вачэй іх і сказаў: няхай паводле веры вашае станецца вам.
30 I расчыніліся вочы іх. I Ісус пагразіў ім: глядзіце, каб ніхто ня ведаў.
31 А яны, выйшаўшы, абвясьцілі аб Ім па ўсёй гэнай зямлі.
32 Калі-ж тыя выходзілі, то прывялі да Яго чалавека нямога, апанаванага нячыстым.
33 І, калі дэман быў выгнаны, нямы загаварыў, і народ дзівіўся, кажучы: ніколі не здаралася гэткае ў Ізраілю.
34 А фарысэі гаварылі: імем князя дэманаў выганяе Ён злых духаў.
35 I хадзіў Ісус па ўсіх местах і вёсках, навучаючы па школах і абвяшчаючы Эвангельле Царства і зьнімаючы ўсякую хворасьць і ўсякую немач у людзей.
36 Гледзячы на грамады народу, Ён пашкадаваў іх, што былі змогшыся і расьцярушаныя, быццам авечкі без пастуха.
37 Тады кажа вучням Сваім: жніво багатае, ды работнікаў мала.
38 Дык прасеце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво сваё.
|