Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Паводле Мацьвея сьв. Эвангельле


 

 

Паводле Мацьвея сьв. Эвангельле

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Разьдзел 5

1 Убачыўшы грамады народу, Ён узышоў на гару, і, калі сеў, прыступілі да Яго вучні Яго.

2 I Ён, расчыніўшы вусны Свае, навучаў іх кажучы:

3 Шчасьлівыя ўбогія духам, бо іх ёсьць Царства Нябеснае.

4 Шчасьлівыя плачучыя, бо яны ўцешацца.

5 Шчасьлівыя ціхія, бо яны ўнасьледуюць зямлю.

6 Шчасьлівыя галодныя і прагнучыя праўды, бо яны насыцяцца.

7 Шчасьлівыя міласьцівыя, бо яны будуць памілаваны.

8 Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.

9 Шчасьлівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі будуць названы.

10 Шчасьлівыя, каго гоняць за праўду, бо іх ёсьць Царства Нябеснае.

11 Шчасьлівыя вы, калі будуць зьдзекавацца над вамі і перасьледаваць вас і ўсяляк несправядліва абгаварываць вас за Мяне.

12 Радуйцеся і цешцеся, бо вялікая нагарода вашая на небе; так гналі і прарокаў, якія былі раней за вас.

13 Вы соль зямлі; калі-ж соль згубіць сілу, то чым зробіш яе салонаю? Яна ўжо ні на вошта не надаецца, хіба толькі выкінуць яе вон на патаптаньне людзям.

14 Вы сьвятло сьвету. Ня можа места схавацца, стоячы на версе гары.

15 I, засьвяціўшы сьвечку, не стаўляюць яе пад судзінай, але на ліхтары, і сьвеціць усім, хто ёсьць у доме.

16 Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя дзеяньні і уславілі Айца вашага, што ў нябёсах.

17 Ня думайце, што Я прыйшоў парушыць закон ці прарокаў; не парушыць прыйшоў Я, але выпаўніць.

18 Бо запраўды кажу вам: пакуль не праміне неба й зямля, ніводная йота ці рыса не праміне з закону, пакуль ня выпаўніцца ўсё.

19 Вось жа, хто парушыць адну з гэтых найменшых запаведзяў і навучыць таго людзей, той найменшым названы будзе ў Царстве Нябесным; а хто выпаўніць і навучыць, той вялікім названы будзе ў Царстве Нябесным.

20 Бо кажу вам, калі сьвятасьць ваша не перавысіць сьвятасьці кніжнікаў і фарысэяў, то вы ня ўвойдзеце ў Царства Нябеснае.

21 Вы чулі, што сказана старадаўным: не забівай; хто-ж заб’е, падлягае суду (Выхад. 20, 13).

22 А Я кажу вам, што ўсякі, хто гневаецца на брата свайго дарэмна, падлягае суду; а хто скажа брату свайму: рака, падлягае сынэдрыону, а хто скажа шалёны, падлягае гееньне агнявой.

23 I калі ты прынясеш ахвяру тваю на ахвярнік і там прыпомніш, што брат твой мае штось проці цябе,

24 пакінь там ахвяру перад ахвярнікам і пайдзі перш пагадзіся з братам тваім, а тады ўжо прыйдзі і прынясі ахвяру тваю.

25 Гадзіся з супраціўнікам тваім хутчэй, пакуль ты яшчэ ў дарозе з ім, каб супраціўнік не аддаў цябе судзьдзі, а судзьдзя не аддаў бы цябе слузе, і ня ўкінулі-б цябе ў цямніцу.

26 Запраўды кажу табе: ты ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняга кадранта.

27 Вы чулі, што сказана старадаўным: ня блудзі (Выхад 20, 14).

28 А Я кажу вам, што ўсякі, хто глядзіць на жанчыну з блуднымі думкамі, ужо блудзіць з ёю ў сэрцы сваім.

29 Калі-ж правае вока тваё спакушае цябе, вырві яго і кінь ад сябе, бо ляпей табе, каб загінуў адзін член цела твайго, чымся ўсё цела тваё будзе ўкінена ў геенну.

30 I калі правая рука твая спакушае цябе, адсякі яе і кінь ад сябе, бо ляпей табе, каб загінуў адзін з членаў тваіх, чымся ўсё цела тваё будзе ўкінена ў геенну.

31 Сказана таксама, што, калі хто разлучаецца з жонкаю сваёю, няхай дасьць ёй развод (Другазак. 24, 1).

32 А Я кажу вам: хто разлучаецца з жонкаю сваёю апрача віны блуду, той робіць яе распусьніцаю.

33 Яшчэ чулі вы, што сказана старадаўным: не ламай прысягі, але спаўняй перад Богам прысягі твае (Левіт. 19, 12 Другазак. 23, 21).

34 А Я кажу вам: не прысягай саўсім: ні небам, бо яно пасад Божы;

35 ні зямлёю, бо яна падножжа ног Яго, ні Ерузалімам, бо ён места вялікага Цара;

36 ні галавою сваеёй не прысягай, бо ня можаш ніводнага воласа зрабіць белым ці чорным.

37 Але няхай будзе слова вашае: але, але; не, не; а што больш таго, тое ад злога.

38 Вы чулі, што сказана: вока за вока і зуб за зуб (Выхад 21, 24).

39 А Я кажу вам: не праціўцеся злому, але, хто ўдэрыць цябе ў правую шчаку, павярні да яго і другую,

40 і хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе сарочку, аддай яму й вопратку;

41 і хто прымусіць цябе ісьці з ім мілю, ідзі з ім дзьве.

42 Просячаму ў цябе дай і ня ўхіляйся ад таго, хто хоча ў цябе пазычыць.

43 Вы чулі, што сказана: любі блізкага твайго і ненавідзь ворага твайго. (Левіт. 19, 17—18 )

44 А Я кажу вам: любеце ворагаў вашых, слаўце праклінаючых вас, рабеце дабро ненавідзячым вас і малецеся за крыўдзячых вас і перасьледуючых вас,

45 каб сталіся сынамі Айца вашага, што ў нябёсах, бо Ён загадвае сонцу свайму ўсхадзіць над добрымі і благімі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых.

46 Бо, калі вы будзеце любіць любячых вас, якая вам нагарода? Ці-ж ня тое самае робяць і мытнікі?

47 I калі вы вітаеце толькі братоў вашых, што асаблівае робіце? Ці-ж ня гэтак робяць і пагане?

48 Будзьце-ж беззаганнымі, як беззаганны Ацец ваш, што ў нябёсах.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст