Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Паводле Мацьвея сьв. Эвангельле


 

 

Паводле Мацьвея сьв. Эвангельле

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Разьдзел 4

1 Тады Ісус заведзены быў Духам у пустыню дзеля спакусы ад нячыстага.

2 I, прапасьціўшы сорак дзён ды сорак ночаў, нарэшце захацеў есьці.

3 I прыступіўся да Яго спакусьнік і сказаў: калі Ты Сын Божы, скажы, каб каменьні гэтыя зрабіліся хлебамі.

4 Ён жа адказаў яму: напісана: ня хлебам адным жыць будзе чалавек, але ўсякім словам, выходзячым з вуснаў Божых (Другазак. 8, 3).

5 Потым бярэ Яго д’ябал у сьвятое места і стаўляе на крыле храму

6 ды кажа Яму: калі Ты Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана: Ангелам Сваім накажа пра Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб не спаткнуўся аб камень нагою Тваею (Пс. 90, 11—12).

7 Ісус сказаў яму: ізноў жа напісана: не спакушай Госпада Бога твайго (Другазак. 6, 16).

8 Ізноў бярэ Яго нячысты на вельмі высокую гару і паказвае Яму ўсе царствы сьвету і славу іх.

9 I кажа Яму: усё гэтае дам Табе, калі ўпаўшы паклонішся мне.

10 Тады Ісус кажа яму: адыйдзі ад Мяне, шатан; бо напісана: Госпаду Богу твайму кланяйся і Яму аднаму служы (Другазак. 6, 13).

11 Тады пакідае Яго д’ябал; і вось Ангелы прыступіліся і служылі Яму.

12 Дачуўшыся-ж, што Іоан у вязьніцы, Ісус адыйшоў у Галілею.

13 I, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і асеў у Капэрнауме прыморскім, у местах Завулонавых і Нэфалімавых,

14 каб збылося сказанае праз прарока Ісаю, які кажа: зямля Завулонава і зямля Нэфалімава, на дарозе прыморскай за Іорданам, Галілея паганская,

16 народ, седзячы ў цемры, угледзіў сьвятло вялікае, і тым, што сядзелі ў краіне й ценю сьмерці, зазьзяла сьвятло. (Ісая 9, 1—2)

17 3 таго часу Ісус пачаў абвяшчаць і казаць: пакайцеся, бо наблізілася царства нябеснае.

18 Праходзячы-ж недалёка мора Галілейскага, Ён убачыў двух братоў, Сымона, называнага Пятром, і Андрэя, брата яго, закідаючых сеткі ў мора, бо яны былі рыбаловы,

19 і кажа ім: ідзеце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі чалавекаў.

20 I яны зараз жа, пакінуўшы сеці, пайшлі за Ім.

21 Ідучы стуль далей, убачыў Ён другіх двух братоў, Якава Завядзеявага і Яна, брата яго, у чаўне з Завядзеем, бацькам іх, праўлючых сеці свае, і паклікаў іх.

22 I яны зараз жа, пакінуўшы човен і бацьку свайго, пайшлі за Ім.

23 I хадзіў Ісус па ўсёй Галілеі, навучаючы ў школах іх і абвяшчаючы Эвангельле царства ды лечучы ўсякую хворасьць і ўсякую немач у людзей.

24 I прайшлі аб Ім чуткі па ўсёй Сырыі, і прыводзілі да Яго ўсіх нядужых, з рознымі хворасьцямі й прыпадкамі, і апанаваных нячыстым, і люнатыкаў, і спараліжаваных, і Ён іх аздараўляў.

25 I йшло за Ім множства народу з Галілеі і Дзесяціградзьдзя і Ерузаліму і Юдэі і з таго боку Іордану.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст