01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28
Разьдзел 27
1 Калі-ж настала раніца, ўсе архірэі і старшыні народу мелі нараду аб Ісусе, каб Яго забіць.
2 I, зьвязаўшы Яго, завялі і выдалі Яго Понтыю Пілату, начальніку.
3 Тады Юда, які прадаў Яго, угледзіўшы, што Ён засуджаны, пакаяўшыся, зьвярнуў трыццаць срыбнякоў архірэям і старшыням,
4 кажучы: саграшыў я, прадаўшы кроў нявінную. Яны-ж сказалі яму: што нам да гэтага? глядзі сам.
5 I, кінуўшы срыбнякі ў царкве, ён выйшаў і пайшоў павесіўся.
6 А архірэі, узяўшы срыбнякі, сказалі: нельга класьці іх у скарбонку, бо гэта цана крыві.
7 Зрабіўшы-ж нараду, купілі за іх зямлю ганчара, каб хараніць чужынцаў.
8 Вось чаму і завецца зямля тая зямлёю крыві да таго дня.
9 Тады збылося сказанае праз прарока Ерамію, які кажа: і ўзялі трыццаць срыбнякоў цану Ацэненага, што ацанілі сыны Ізраіля,
10 і далі іх за зямлю ганчара, як сказаў мне Госпад.
11 Ісус-жа стануў перад начальнікам; і спытаўся ў Яго начальнік: Ты Цар Юдэйскі? Ісус сказаў яму: ты кажаш.
12 I, калі абвінавачавалі Яго архірэі і старшыні, Ён нічога не адказваў.
13 Тады кажа Яму Пілат: ня чуеш, колькі сьведчаць проці Цябе?
14 I не адказваў яму ні на адно слова, так што начальнік дужа дзівіўся.
15 На сьвята-ж начальнік меў звычай звальняць народу аднаго вязьня, якога жадалі.
16 Быў тады ў іх вядомы вастрожнік, іменьнем Варавва.
17 І вось, калі яны зыйшліся, сказаў ім Пілат: каго хочаце, каб я вам звольніў: Варавву, ці Ісуса, называнага Хрыстом?
18 Бо ведаў, што прадалі Яго праз завісьць.
19 Калі-ж ён засядаў у судзе, жонка паслала яму сказаць: не рабі нічога Праведніку таму, бо я сягоньня ў-ва сьне многа цярпела дзеля Яго.
20 Але архірэі і старшьші падбілі народ, каб прасілі Варавву, а Ісуса загубілі.
21 Тады начальнік спытаўся ў іх: каго з двох хочаце, каб я вам звольніў? Яны сказалі: Варавву.
22 Пілат кажа ім: што-ж я зроблю з Ісусам, называным Хрыстом? Кажуць яму ўсе: няхай будзе расьпяты!
23 Начальнік сказаў: шго-ж благое зрабіў Ён? Але яны яшчэ мацней крычалі: няхай будзе расьпяты!
24 Пілат, бачучы, што нішто не памагае, а ўзбурэньне павялічваецца, узяў вады і ўмыў рукі перад народам і сказаў: невінаваты я ў крыві Праведніка гэтага; вы глядзіце.
25 I, адказваючы, увесь народ сказаў: кроў Яго на нас і на дзецях нашых!
26 Тады звольніў ім Варавву, а Ісуса, зьбіўшы, выдаў на раскрыжаваньне.
27 Тады жаўнеры начальніка, узяўшы Ісуса да прэторыі, сабралі на Яго цэлую роту.
28 I, разьдзеўшы Яго, апранулі Яму чырвоны плашч;
29 і, сплёўшы вянок з цярніны, узьдзелі Яму на галаву і далі Яму ў правую руку трысьціну; і, становячыся перад Ім на калені, насьмяхаліся з Яго, кажучы: радуйся, Цар Юдэйскі!
30 I плявалі на Яго і, узяўшы трысьціну, білі Яго па галаве.
31 I, калі насьмяяліся з Яго, зьнялі з Яго чырвоны плашч, і адзелі Яго ў адзежы Ягоныя, і павялі Яго на раскрыжаваньне.
32 Выходзячы яны сустрэлі аднаго Кіранэйца, па іменьню Сымона; гэтага прымусілі нясьці крыж Яго.
33 I, прыйшоўшы на месца, называнае Галгофа, што значыць: месца чэрапу,
34 далі Яму піць воцат, зьмяшаны з жоўцяй; і, пакаштаваўшы, не хацеў піць.
35 Расьпяўшы-ж Яго на крыжу, дзялілі адзежы Яго, кідаючы жэрабе; каб збылося сказанае праз прарока: падзялілі адзежы мае і на вопратку маю кінулі жэрабе.
36 І, пасеўшы, пілнавалі Яго там.
37 I зрабілі над галавою Яго надпіс аб віне Яго: гэты ёсьць Ісус, Цар Юдэйскі.
38 Тады раскрыжаваны былі з Ім два разбойнікі: адзін справа, а другі зьлева.
39 Праходзіўшыя-ж міма зьняважалі Яго, ківаючы галавамі
40 і кажучы: Ты, што руйнуеш цэрквы і ў тры дні адбудоўваеш! спасі Сябе Самога! Калі Ты Сын Божы, зыйдзі з крыжа!
41 Падобне-ж і архірэі з кніжнікамі і старшынамі, насьмяхаючыся, казалі:
42 другіх спасаў, а Сябе Самога ня можа спасьці! Калі Ён Цар Ізраіля, няхай цяпер зыйде з крыжа, і мы паверым Яму.
43 Спадзяваўся на Бога, няхай-жа цяпер выбавіць Яго, калі хоча Яго. Бо-ж Ён казаў: Я Сын Божы.
44 Таксама і разбойнікі, раскрыжаваныя разам з Ім, зьняважалі Яго.
45 Ад шостае-ж гадзіны цемра сталася па ўсей зямлі да гадзіны дзявятае.
46 А каля дзявятай гадзіны загаласіў Ісуе моцным голасам: Элі! Элі! лама сабахтані? г. ё.: Божа Мой! Божа Мой! навошта Мяне пакінуў?
47 Некаторыя з тых, што там стаялі, чуючы гэтае, казалі: Ён кліча Ільлю.
48 I ўраз пабег адзін з іх, і, узяўшы губку ды памачыўшы ў воцат і насадзіўшы на трысьціну, даў Яму піць.
49 А другія казалі: чакай; паглядзім, ці прыйдзе Ільля спасаць Яго.
50 Ісус жа, зноў загаласіўшы моцным голасам, аддаў душу.
51 I вось, заслона ў царкве разьдзерлася надвое ад верху да нізу; і зямля затраслася; і скалы патрэскаліся.
52 I магілы расчыніліся; і многа целаў памёршых сьвятых папаўставала.
53 I, выйшаўшы з магіл, па ўваскрасеньні Яго ўвайшлі ў сьвятое места і паказаліся многім.
54 Сотнік-жа і тыя, што з ім вартавалі Ісуса, бачучы трасеньне зямлі і ўсё, што сталася, спалохаліся крэпка і казалі: запраўды, Ён быў Сын Божы.
55 Было тамака, углядаючыся здалёк, многа жанчын, якія йшлі за Ісусам з Галілеі і служылі Яму.
56 Між імі былі Марыя Магдаліна і Марыя, маці Якава і Іосіі, і маці сыноў Завядзеявых.
57 Калі-ж настаў вечар, прыйшоў багаты чалавек з Арыматэі, іменьнем Язэп, каторы таксама быў вучнем Ісуса.
58 Ён, прыйшоўшы да Пілата, прасіў цела Ісусавага. Тады Пілат загадаў аддаць цела.
59 I, узяўшы цела, Язэп абкруціў Яго чыстым палатном;
60 і палажыў Яго ў сваёй новай магіле, якую высек ён у скале; і, прываліўшы вялікі камень да дзьвераў магілы, пайшоў стуль.
61 Былі-ж там Марыя Магдаліна і другая Марыя, каторыя сядзелі насупраць магілы.
62 На другі дзень, што йдзе за пятніцаю, сабраліся архірэі і фарысэі да Пілата
63 і гаварылі: Пане! мы прыпомнілі, што ашуканец той, як быў яшчэ жывы, сказаў: цераз тры дні ўваскрэсну.
64 Дык прыкажы вартаваць магілу да трэцяга дня, каб вучні Яго, прыйшоўшы ўначы, ня ўкралі Яго і не сказалі народу: уваскрос з мёртвых. I будзе апошняе ашуканства горш першага.
65 Пілат сказаў ім: вось вам старожа; ідзеце, вартуйце, як ведаеце.
66 Яны пайшлі і паставілі ля магілы варту і прылажылі да каменя пячаць.
|