01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28
Разьдзел 26
1 I сталася, калі Ісус скончыў усе гэтыя словы, то сказаў да вучняў Сваіх:
2 вы ведаеце, што праз два дні будзе Пасха, і Сын Чалавечы выданы будзе на раскрыжаваньне.
3 Тады сабраліся архірэі і кніжнікі і старшыя з народу на падворак архірэя іменьнем Кайяфа.
4 I ўмовіліся схапіць Ісуса хітрасьцяй і забіць.
5 Але казалі: толькі ня ў сьвята, каб не ўзьнялося абурэньне ў народзе.
6 Калі-ж Ісус быў у Віфаніі, у доме Сымона пракажонага,
7 прыступілася да Яго жанчына з алябастраваю судзінаю з алеем мнагацэнным і паліла Яму на галаву, як ляжаў.
8 Углдезіўшы гэтае, вучні Яго гневаліся, кажучы: на што гэткае марнаваньне?
9 Бо можна было-б прадаць гэты алей за добрую цану і даць убогім.
10 Але Ісус, ведаючы гэтае, сказаў ім: на што робіце прыкрасьць жанчыне? яна добры ўчынак учыніла для Мяне.
11 Бо ўбогіх заўсёды маеце з сабою, а Мяне незаўсёды маеце.
12 Паліўшы алеем гэным цела Маё, яна ўчыніла на пахаваньне Маё.
13 Запраўды кажу вам: дзе будзе абвяшчацца Эвангельле гэтае па ўсім сьвеце, сказана будзе і аб тым, што яна зрабіла, на ўспамін аб ёй.
14 Тады адзін з дванаццацёх, называны Юда Іскарыёт, пайшоўшы да архірэяў,
15 сказаў: што хочаце даць мне, і я вам выдам Яго? Яны вызначылі ему трыццаць срыбнякоў.
16 I з таго часу ён шукаў нагоды, каб выдаць Яго.
17 У першы-ж дзень праснакоў прыйшлі вучні Ісуса і сказалі Яму: дзе хочаш прыгатаваць Табе есьці пасху?
18 Ён жа сказаў: пайдзеце ў места да такога-і-такога і скажэце яму: Вучыцель кажа: час Мой блізкі; у цябе зроблю пасху з вучнямі Маімі.
19 Вучні зрабілі, як загадаў ім Ісус; і прыгатавалі пасху.
20 Калі-ж настаў вечар, Ён узьлёг з дванаццацьма вучнямі.
21 I, калі яны елі, сказаў: запраўды кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне.
22 I, крэпка засумаваўшы, пачалі гаварыць Яму кожны з іх: ці ня я, Госпадзе?
23 Ён жа сказаў у адказ: той, хто памачыў са Мною руку ў місе, гэты выдасьць Мяне.
24 Бо Сын Чалавечы прыходзе, як напісана аб Ім: але гора таму чалавеку, праз якога Сын Чалавечы прадаецца; ляпей было-б гэтаму чалавеку не радзіцца.
25 Пры гэтым і Юда, што прадаў Яго, сказаў: ці ня, я Равві? Ісус кажа яму: ты сказаў.
26 I, калі яны елі, Ісус, узяўшы хлеб і пабагаславіўшы, паламаў і даваў вучням ды сказаў: прымеце, ешце; гэта ёсьць цела Маё.
27 I, узяўшы чару і аддаўшы хвалу, падаў ім і сказаў: піце з яе ўсе;
28 бо гэта ёсьць кроў Мая новага запавету, якая ліецца за многіх дзеля дараваньня грахоў.
29 Кажу-ж вам, што адгэтуль ня буду піць ад плоду гэтага вінаграднага да таго дня, калі буду піць з вамі новае віно ў царстве АйцаМайго.
30 I, запяяўшы, пайшлі на гару Аліўную.
31 Тады кажа ім Ісус: усе вы спакусіцеся дзеля Мяне ў гэту ноч, бо напісана: паражу пастуха, і расьсеюцца авечкі стада (Захар. 13, 7).
32 Па ўваскрасеньні-ж Маім спаткаю вас у Галілеі.
33 А Пётр сказаў Яму ў адказ: калі і ўсе спакусяцца дзеля Цябе, я ніколі не паддамся спакусе.
34 Ісус сказаў яму: запраўды кажу табе, што ў гэту ноч, перш, чымся прапяе певень, тройчы адрачэшся ад Мяне.
35 Кажа Яму Пётр: хаця-б прышлося мне і памерці з Табою, не адракуся ад Цябе. Падобнае гаварылі і ўсе вучні.
36 Тады йдзе з імі Ісус на месца, званае Гефсіманія, і кажа вучням: пасядзеце тут, пакуль Я пайду памалюся там.
37 I, узяўшы з Сабою Пятра і абодвух сыноў Завядзеявых, зачаў тужыць і сумаваць.
38 Тады кажа ім Ісус: тужыць душа Мая аж да сьмерці: пабудзьце тут і ня сьпіце са Мною.
39 I, адыйшоўшыся трохі, упаў на аблічча Сваё, маліўся і гаварыў: Ацец Мой! Калі магчыма, няхай абміне Мяне чара гэтая; аднак, не як Я хачу, але як Ты.
40 I прыходзіць да вучняў і знаходзіць іх у сьне, дый кажа Пятру: гэтак не маглі вы і аднае гадзіны ня спаць са Мною?
41 Ня сьпіце і маліцеся, каб ня ўпасьці ў спакусу. Дух бадзёры, цела-ж нядужае.
42 I зноў, адыйшоўшыся другі раз, маліўся, кажучы: Ацец Мой! калі ня можа чара гэтая абмінуць Мяне, каб Мне ня піць яе, няхай станецца воля Твая!
43 I, прыйшоўшы, знаходзіць іх ізноў у сьне; бо ў іх вочы абцяжэлі.
44 I, пакінуўшы іх, адыйшоўся ізноў і маліўся трэці раз, мовіўшы тое-ж слова.
45 Тады прыходзіць да вучняў Сваіх і кажа ім: вы ўсё яшчэ сьпіцё і спачываеце; вось настаў час, і Сын Чалавечы выдаецца ў рукі грэшнікаў.
46 Устаньце, пойдзем: вось прыходзе той, што прадае Мяне.
47 I, калі яшчэ гаварыў Ён, вось прыйшоў Юда, адзін з дванаццацёх, і з ім множства народу з мячамі ды каламі, ад архірэяў і старшых народных.
48 Прадаючы-ж Яго, даў ім знак, сказаўшы: каго я пацалую, той і ёсьць; бярэце Яго.
49 I ўраз, падыйшоўшы да Ісуса, сказаў: радуйся, Равві! і пацалаваў Яго.
50 А Ісус сказаў яму: дружа, чаго ты прыйшоў? Тады падыйшлі і ўзлажылі рукі на Ісуса і ўзялі Яго.
51 I вось, адзін з быўшых з Ісусам, выцягнуўшы руку, дастаў меч свой і, ударыўшы слугу архірэявага, адсек яму вуха.
52 Тады кажа яму Ісус: вярні меч твой на яго месца; бо ўсе, узяўшыя меч, ад мяча загінуць.
53 Ці думаеш, што Я не магу цяпер упрасіць Айца Майго, і Ён ня дасьць Мне балей дванаццацёх легіонаў Ангелаў?
54 Ды як жа збудзецца напісанае, што гэта мусіць стацца?
55 У той час сказаў Ісус народу: быццам на разбойніка выйшлі вы з мячамі ды каламі браць Мяне; кожны дзень сядзеў я з вамі, навучаючы ў сьвятыні, і вы ня бралі Мяне.
56 Гэтае-ж усё сталася, каб збыліся пісаньні прарокаў. Тады ўсе вучні, пакінуўшы Яго, паўцякалі.
57 А ўзяўшыя Ісуса завялі Яго да Кайяфы, архірэя, куды сабраліся кніжнікі і старшыні.
58 Пётр жа сьледаваў за Ім здалёк да падворка архірэйскага; і, увайшоўшы ў сярэдзіну, сеў з слугамі, каб бачыць канец.
59 Архірэі і старэйшыны ды ўвесь сынэдрыон шукалі фальшывых сьвядоцтваў проці Ісуса, каб забіць Яго.
60 I не знайшлі; і, хаця многа фальшывых сьведкаў прыходзіла, не знайшлі. Уканцы прыйшлі два фальшывыя сьведкі
61 і сказалі: Ён казаў: магу зруйнаваць царкву Божую і ў тры дні збудаваць яе.
62 I, устаўшы, архірэй сказаў Яму: Ты нічога не адказваеш? Што яны проці Цябе сьведчаць?
63 Ісус маўчаў. I архірэй сказаў Яму: заклінаю Цябе Богам жывым, скажы нам, ці Ты Хрыстос, Сын Божы?
64 Ісус кажа яму: ты сказаў; да таго кажу вам: адгэтуль убачыце Сына Чалавечага, седзячы з правага боку сілы і ідучы на воблаках нябесных.
65 Тады архірэй разьдзер адзежы свае і сказаў: Ён блюзьніць: на што нам яшчэ сьведкі? вось жа цяпер вы чулі хулу Яго.
66 Як вам здаецца? Яны-ж сказалі ў адказ: варт сьмерці.
67 Тады плявалі Яму ў аблічча і тузалі Яго; другія-ж білі Яго па шчоках
68 ды казалі: адгадай, Хрыстос, хто ўдарыў Цябе?
69 А Пётр сядзеў вонках на падворку, і падыйшла да яго служка ды сказала: і ты быў з Ісусам Галілеянінам.
70 Але ён адрокся перад усімі, сказаўшы: ня ведаю, што ты гаворыш.
71 Калі-ж ён выходзіў за вароты, убачыла яго другая, ды кажа быўшым там: гэты быў з Ісусам Назарэем.
72 I ён ізноў адрокся, прысягаючыся, што ня ведае чалавека гэтага.
73 Крыху паждаўшы падыйшлі туды стаяўшыя там і сказалі Пятру: запраўды, ты з іх, бо і гутарка твая выдае цябе.
74 Тады ён зачаў клясьціся і бажыцца, што ня ведае гэтага чалавека. I ўраз-жа запяяў певень.
75 I прыпомніў Пётр сказанае яму Ісусам, як гаварыў: перш, чымся певень прапяе, тройчы адрачэшся ад Мяне. I, выйшаўшы вонкі, плакаў горка.
|