Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Паводле Мацьвея сьв. Эвангельле


 

 

Паводле Мацьвея сьв. Эвангельле

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Разьдзел 23

1 Тады Ісус прамовіў да народу і вучняў Сваіх

2 і сказаў: на Майсеявым пасадзе паселі кніжнікі і фарысэі.

3 Дык усё, чаго скажуць вам дзяржацца, дзяржыцеся й рабеце, але не рабеце паводле ўчынкаў іх, бо яны гавораць і ня робяць.

4 Бо вяжуць ёрмы цяжкія і непасільныя і ўскладаюць на плечы людзям; а самы ня хочуць і пальцам крануць іх.

5 Усе-ж учынкі свае яны робяць дзеля таго, каб бачылі іх людзі; пашыраюць філяктэрыі свае і павялічаюць полы вопраткі сваей,

6 ды любяць першыя месцы на банкетах і першыя лавы ў сынагогах,

7 і вітаньні на рынку, і каб людзі называлі іх: вучыцель, вучыцель!

8 А вы не называйцеся вучыцелямі: бо адзін у вас Вучыцель — Хрыстос; усе-ж вы браты.

9 I айцом сабе не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Ацец, Каторы на нябёсах.

10 I не называйцеся настаўнікамі; бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстос.

11 Большы з вас няхай будзе вам за слугу.

12 Бо хто ўзвышае сябе, той паніжаны будзе, а хто паніжае сябе, той будзе ўзвышаны.

13 Гора вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што зачыняеце Царства Нябеснае перад людзьмі; бо самы не ўваходзіце і тых, што хочуць увайсьці, не дапускаеце.

14 Гора вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што зьядаеце дамы ўдоў і няшчыра доўга моліцеся; за гэта дастанеце цяжэйшы прысуд.

15 Гора вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што абходзіце мора й сушу, каб навярнуць хоць аднаго; і, калі гэта здарыцца, робіце яго сынам геенны, удвая горшым за вас.

16 Гора вам, правадыры сьляпыя, якія кажаце: калі хто прысягае царквою, гэта нічога, а калі хто прысягае золатам царквы, дык вінаваты.

17 Неразумныя і сьляпыя! што балей? Золата, ці царква, асьвячаючая золата?

18 I калі хто прысягне жэртвенікам, гэта нічога, а калі хто прысягне жэртваю, што на ім, то вінаваты.

19 Неразумныя і сьляпыя! што балей? Жэртва, ці жэртвенік, што асьвячае жэртву?

20 Дык той, хто прысягае жэртвенікам, прысягае і ім, і ўсім, што на ім.

21 I хто прысягае царквою, прысягае ёю і жывучымі у ёй.

22 I хто прысягае небам, прысягае пасадам Божым і Седзячым на ім.

23 Гора вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што даецё дзесяціну з мяты, аніжу і кміну, ды пакінулі найважнейшае ў законе: суд і міласьць і веру; гэтае трэба было рабіць, дый гэнага не пакідаць.

24 Правадыры сьляпыя, што камара адцэджваеце, а вярблюда глытаеце!

25 Гора вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што ачышчаеце чару і місу зьверху, а ўсярэдзіне поўны драпежнасьці і няпраўды.

26 Фарысэй сьляпы! ачысьці перш сярэдзіну чары і місы, каб чыстыя былі і зьверху.

27 Гора вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што робіцеся падобнымі да памаляваных трунаў, якія звонку здаюцца харошымі, а ўсярэдзіне поўны касьцей трупаў і рознае нечысьці.

28 Гэтак і вы звонку здаецёся людзям сьвятымі, а ўсярэдзше поўны крывадушнасьці і беззаконьня.

29 Гора вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што будуеце магілы прарокам і прыхарошываеце памятнікі сьвятым,

30 і кажаце: калі-б мы былі ў дні айцоў нашых, то ня былі-б супольнікамі іх у крыві прарокаў.

31 Гэткім чынам вы самыя проці сябе сьведчыце, што вы сыны тых, якія забівалі прарокаў.

32 Дапаўняйце-ж меру айцоў вашых.

33 Зьмеі, плод яхідніны! як унікнеце вы асуджэньня ў геенну?

34 Вось, дзеля гэтага Я пасылаю да вас прарокаў і людзей мудрых і кніжнікаў; і вы іншых заб’ецё і раскрыжуеце, а іншых будзеце біць у школах вашых і гнаць з места да места.

35 Няхай жа падзе на вас уся кроў сьвятая, пралітая на зямлі, ад крыві Авеля сьвятога да крыві Захара, сына Варахіінавага, каторага вы забілі між царквою і жэртвенікам.

36 Запраўды кажу вам, што ўсё гэтае прыйдзе на род гэты.

37 Ерузалім, Ерузалім, забойца прарокаў, каменьмі пабіваючы пасланых да цябе! Колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад крыльлі, і вы не захацелі.

38 Вось жа астаецца вам дом ваш пусты.

39 Бо кажу вам: ня будзеце бачыць Мяне ад сяньня, дакуль ня скажаце: багаслаўлены, хто йдзе ў імя Госпада.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст