Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Паводле Мацьвея сьв. Эвангельле


 

 

Паводле Мацьвея сьв. Эвангельле

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Разьдзел 21

1 І, калі падыходзілі да Ерузаліму і прыйшлі да Віффагіі ля гары Аліўнай, тады Ісус паслаў двох вучняў, сказаўшы ім:

2 ідзеце ў сяло, якое проста перад вамі, і зараз жа знойдзеце асьліцу прывязаную і асьлятка з ёю; адвязаўшы, прывядзеце да Мяне.

3 I калі-б хто сказаў вам нешта, адказвайце, што яны патрэбны Госпаду: і зараз пашле іх.

4 I ўсё гэтае сталася, каб збылося сказанае праз прарока, які кажа:

5 Скажэце дачцэ Сыонавай: вось Цар твой ідзе да цябе ціхі, седзячы на асьліцы і асьляці, сыне пад’ярэмнай (Ісая 62, 11 Захар. 9, 9).

6 Вучні пайшлі і зрабілі так, як загадаў ім Ісус.

7 Прывялі асьліцу і асьлятка і ўзлажылі на іх адзежы свае, і Ён сеў паверх іх.

8 Множства-ж народу пасьцілалі свае адзежыны на дарозе, а другія рэзалі галіны з дрэваў і пасьцілалі на дарозе.

9 А народ наперадзе і за Ім ідучы клікаў: осанна сыну Давідаваму! Багаслаўлен ідучы ў імя Гасподняе! Осанна ў вышніх!

10 I, калі ўвайшоў Ён у Ерузалім, усё места прыйшло ў рух ды гаварыла: хто гэта?

11 Народужа гаварыў: гэта Ісус, прарок з Назарэту Галілейскага.

12 I ўвайшоў Ісус у сьвятыню Божую, і выгнаў усіх прадаючых і купляючых у сьвятыні, і абярнуў сталы мяняльнікаў і ўслоны прадаўцоў галубоў.

13 I казаў ім: напісана: дом Мой домам малітвы назьвецца, а вы зрабілі яго прытонам для разбойнікаў (Ісая 56, 7 Ерам. 7, 11).

14 I падыйшлі да Яго ў сьвятыні сьляпыя й кульгавыя, і Ён аздаравіў іх.

15 Архірэі-ж і кніжнікі, бачачы цуды, якія Ён учыніў, і дзяцей, клікаючых у сьвятыні і гаворачых: Осанна сыну Давідаваму! — абурыліся

16 і сказалі Яму: ці чуеш, што яны кажуць? Ісус жа кажа ім: Так! ці-ж вы ніколі ня чыталі: з вуснаў дзетак і сасункоў Ты ўчыніў хвалу? (Псал. 8, 3 )

17 I, пакінуўшы іх, выйшаў з места да Віфаніі і правеў там ноч.

18 А нараніцы, варочаючыся да места, захацеў есьці.

19 I, угледзіўшы пры дарозе смакоўніцу, падыйшоў да яе і, нічога не знайшоўшы на ёй, апрача аднаго лісьця, кажа да яе: няхай жа ня будзе на табе ўперад плоду давеку. I смакоўніца ўраз жа засохла.

20 Угледзіўшы гэтае, вучні дзіваваліся і гаварылі: як гэта той-жа час засохла смакоўніца?

21 Ісус жа, адказваючы, сказаў ім: Запраўды кажу вам: калі-б вы мелі веру і не сумляваліся, ня толькі зробіце тое, што з смакоўніцаю, але калі і гарэ гэтай скажаце: узьніміся і кінься ў мора, — станецца.

22 I ўсё, чаго будзеце прасіць у малітве з вераю, дастанеце.

23 I, калі прыйшоў Ён у сьвятыню і навучаў, прыступіліся да Яго архірэі і старэйшыя з народу і сказалі: якою ўладаю Ты гэтае чыніш? I хто Табе даў гэткую ўладу?

24 Ісус сказаў ім у адказ: спытаюся і Я ў вас адно: калі аб гэтым скажаце Мне, то й Я вам скажу, якою ўладаю гэнае чыню.

25 Хрышчэньне Іоанавае скуль было? з неба, ці ад людзёў? Яны-ж разважалі між сабою: калі скажам: з неба, то Ён скажа нам: чаму-ж вы не паверылі яму?

26 А калі сказаць: ад людзёў, — баімося народу; бо ўсе лічаць Іоана за прарока.

27 I, адказваючы, сказалі Ісусу: ня ведаем. I Ён сказаў ім: і Я вам не скажу, якою ўладаю гэтае роблю.

28 А як вам здаецца? У аднаго чалавека былі два сыны; і ён, падыйшоўшы да першага, сказаў: сын, пайдзі сяньня рабіць у вінаградніку маім.

29 Але той сказаў у адказ: не хачу; а пасьля, пакаяўшыся, пайшоў.

30 I, падыйшоўшы да другога, ён сказаў тое-ж. Гэты сказаў у адказ: іду, гаспадар; —і не пайшоў.

31 Каторы з двох выпаўніў волю айца? Кажуць Яму: першы. Ісус кажа ім: запраўды кажу вам, што мытнікі і блудніцы ідуць у царства Божае наперадзе вас.

32 Бо прыйшоў да вас Іоан шляхам праўды; і вы не паверылі ям, у, а мытнікі і блудніцы паверылі яму; вы-ж, і бачыўшы гэтае, не пакаяліся пасьля, каб паверыць яму.

33 Выслухайце другую прыновесьць: быў нейкі гаспадар дому, каторы насадзіў вінаграднік, агарадзіў яго агарожаю, выкапаў у ім сажалку, пабудаваў вежу і, аддаўшы яго вінаградарам, адыйшоў.

34 Калі-ж наблізіўся час пладоў, ён паслаў сваіх слуг да вінаградараў — узяць свае плады.

35 Вінаградары, схапіўшы слуг яго, аднаго зьбілі, другога, забілі, а іншага пабілі каменьмі.

36 Зноў паслаў ён другіх слуг, больш чым раней; і з імі зрабілі таксама.

37 Уканцы паслаў ён да іх свайго сына, кажучы: пасаромяцца сына майго.

38 Але вінаградары, угледзіўшы сына, сказалі адзін аднаму: гэта наступнік; пойдзем, заб’ем яго і заўладаем спадчынаю ягонай.

39 I, схапіўшы яго, вывелі вон з вінаградніку і забілі.

40 Калі-ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць ён з гэтымі вінаградарамі?

41 Кажуць Яму: злыдняў гэтых аддасьць ліхой сьмерці, а вінаграднік дасьць другім вінаградарам, каторыя будуць аддаваць яму плады ў свой час.

42 Ісус кажа ім: няўжо-ж вы ніколі ня чыталі ў Пісаньні: камень, які адкінулі будаўнічыя, той самы стаўся галавою вугла; гэта сталася ад Госпада, і ў вачох нашых дзіва (Псал. 117, 22—23).

43 Дзеля гэтага кажу вам, што адымецца ў вас Царства Божае і дадзена будзе народу, які творыць плады яго.

44 I той, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца; а на каго ён упадзе, таго раздавіць.

45 I, пачуўшы прыповесьці Яго, архірэі і фарысэі зразумелі, што гаворыць аб іх.

46 I стараліся спаймаць Яго; але ўбаяліся народу, бо Яго лічылі за прарока.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст