Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Паводле Мацьвея сьв. Эвангельле


 

 

Паводле Мацьвея сьв. Эвангельле

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Разьдзел 2

1 Калі-ж Ісус нарадзіўся ў Віфляеме Юдэйскім у дні цара Ірада, прыйшлі ў Ерузалім магі з усходу і кажуць:

2 Дзе народжаны Цар Юдэйскі? бо мы бачылі зорку Яго на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму.

3 Пачуўшы гэтае, Ірад цар занепакоіўся і ўвесь Ерузалім з ім.

4 I, сабраўшы ўсіх архірэяў і кніжнікаў народных, пытаўся у іх: дзе належа нарадзіцца Хрысту?

5 Яны-ж сказалі яму: у Віфляеме Юдэйскім, бо гэтак напісана праз прарока:

6 I ты, Віфляем, зямля Юдзіна, нічым ня меншы за ваяводзтвы Юдавы, бо з цябе выйдзе Правадыр, Каторы ўпасе народ Мой Ізраільскі (Міх. 5, 2).

7 Тады Ірад, тайком прыклікаўшы магаў, выведаў ад іх час зьяўленьня зоркі.

8 I, паслаўшы іх у Віфляем, сказаў: пайдзеце, добра разьведайце пра Дзіцятка і, калі знойдзеце, паведаміце мяне, каб і мне пайсьці пакланіцца Яму.

9 Яны, выслухаўшы цара, пайшлі. I вось зорка, якую бачылі яны на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль нарэшце прыйшоўшы не супынілася над месцам, дзе было Дзіця.

10 Угледзіўшы-ж зорку, яны ўзрадаваліся вялікаю радасьцяй.

11 І, увайшоўшы ў дом, убачылі Дзіцятка з Марыяй, маткаю Яго, і ўпаўшы пакланіліся Яму; і, адчыніўшы скарбы сваі, прынясьлі Яму падарункі: золата, ладан і сьмірну.

12 I, меўшы ў Сьне наказ ад Бога не варочацца да Ірада, іншым шляхам адыйшлі ў старану сваю.

13 Калі-ж яны адыйшлі, вось, Ангел Гасподні зьяўляецце ў сьне Язэпу і кажа: устань, вазьмі Дзіця і матку Яго і бяжы ў Эгіпет і будзь там, дакуль не скажу табе; бо Ірад хоча шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго.

14 Ён устаў уначы, узяў Дзіцятка й матку Яго і пайшоў у Эгіпет.

15 I там быў да сьмерці Ірада, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: з Эгіпту паклікаў Я сына Майго (Осія 11, 1).

16 Тады Ірад, угледзіўшы, што магі з яго пасьмяяліся, вельмі разгневаўся і паслаў выбіць усіх дзяцей у Віфляеме і ўсіх ваколіцах яго, ад двох гадоў і малодшых, водле часу, які выведаў ад магаў.

17 Тады збылося сказанае праз прарока Ерамію, каторы кажа:

18 Голас у Раме чутны, плач і рыданьне і лямант вялікі; Рахіль плача па дзецях сваіх і ня хоча ўцешыцца, бо іх няма (Ерам. 31, 15).

19 Па сьмерці-ж Ірада, вось Ангел Гасподні ў сьне зьяўляецца Язэпу ў Эгіпце

20 і кажа: устань, вазьмі Дзіцятка і матку Яго і йдзі ў зямлю Ізраіляву, бо памёрлі шукаўшыя душы Дзіцяці.

2к Ён устаў, узяў Дзіцятка і матку Яго і прыйшоў у зямлю Ізраіляву.

22 А пачуўшы, што ў Юдэі пануе Архелай замест Ірада, бацькі свайго, пабаяўся туды йсьці; але, папярэджаны ад Бога ў сьне, пайшоў у межы Галілейскія.

23 I, прыйшоўшы, асеў у месьце, званым Назарэт, каб споўнілася сказанае праз прарокаў, што Ён Назарэем назавецца. (Суд. 13, 5 )


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст