На "Госпадзе, Цябе клічу..." чатыры песьні актойха
належнага тону, пасьля:
Песьні Трыядзі (Тон 8):
Ты, Госпадзе, што расьцягнуў дабравольна далоні Твае на крыжы, зрабі нас годнымі
пакланіцца яму з сэрцам скрушлівым, прасьветленым пастом і малітваю,
устрыманасьцю і добрымі ўчынкамі, бо Ты добры і Чалавекалюбец.
Усядобры Госпадзе, мноства грахоў маіх ачысьці ў
міласэрнасьці Тваёй і, як Чалавекалюбец, дазволь мне ў гэтым тыдні посту з
чыстай душою аглядаць і цалаваць пачэсны Крыж Твой.
(Тон 3): Вялікі цуд! Бачым дрэва, на якім
дабравольна целам быў укрыжаваны Хрыстос. Сьвет пакланяецца яму і, прасьветлены
ім, кліча: "Магутная, крыжу, сіла твая! Сам выгляд твой праганяе дэманаў, і знак
твой, быццам агонь, паліць іх. Узьвялічваю і шаную цябе, слаўнае дрэва, і
пакланяюся табе, і табою слаўлю Бога, які дае мне вечнае жыцьцё".
Тры песьні і багародзічны з мінэі.
Уваход з кадзілам. Вялікі пракімен: "Ты, Божа, даў
спадчыну...".
Вершапесьні
(Тон 8): Ня сьмею, няшчасны, глянуць на неба дзеля
мноства благіх учынкаў маіх. Але як мытнік, стогнучы, клічу: "Божа, ачысьці
мяне, грэшнага, і вызваль ад фарысейскай крывадушнасьці, бо Ты адзіны добрасардэчны".
(Двойчы)
Мучанікі Гасподнія, вы асьвячаеце кожнае месца і ацаляеце
немачы. Маліцеся цяпер, просім вас, каб нашым душам вызваліцца ад сеці ворага.
Слава ... цяпер ...
(Тон 8): Нябесныя сілы пяюць хвалу Табе, поўная
ласкі Дзева Маці, і мы таксама славім нязьведанае тваё сынараджэньне. Маліся,
Багародзіца, за збаўленьне душаў нашых. |