Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першае саборнае пасланьне сьв. апостала Пётры


 

 

Першае саборнае пасланьне сьв. апостала Пётры

01 - 02 - 03 - 04 - 05


Разьдзел 5

 

1. Старшых сярод вас заклікаю я, сустаршыня і сьведка мукаў Хрыстовых ды ўдзельнік у славе, што мае выявіцца:

2. пасеце Божае стада, якое ў вас, наглядаючы за ім не пад прынукаю, але з добрае волі, ды не дзеля агіднай карысьці, але дзеля ахвоты,

3. і не пануючы над спадчынай, але даючы прыклад стаду;

4. і калі зьявіцца Найвышэйшы Пастыр, дастанеце вянок славы, што ня вяне.

5. Таксама й вы, малодшыя, будзьце паслухмянымі старшым; усе-ж, падчыняючыся адзін аднаму, апранецеся пакорнай мудрасьцяй, бо Бог супраць гордых, а пакорным ласку дае!

6. Дык скарыцеся пад моцную руку Божую; каб узвысіла вас у свой час.

7. Усе клапоты свае ўскладайце на Яго; бо Ён аб вас рупіцца.

8. Будзьце цьвярозымі, чувайце, бо вораг ваш, дябал, як леў рыкаючы ходзіць, шукаючы, каго праглынуць.

9. Станьце насупраць яму цьвёрдыя вераю, ведаючы, што гэткія-ж мучэньні здараюцца і з братамі вашымі ў сьвеце.

10. Бог жа ўсякае ласкі, Каторы паклікаў вас да вечнае славы сваей у Хрысьце Ісусе, няхай сам, пасьля нядоўгае мукі вашае, удасканаліць вас, няхай угрунтуе, няхай умацуе, няхай зробіць непарушнымі.

11. Яму слава і сіла на векі вякоў. Амін.

12. Гэтае коратка напісаў я праз Сілуана, вернага, як думаю, брата вашага, каб запэўніць вас, заклікаючы і сьведчачы, што запраўдная ласка Божая тая, у якой вы стаіцё.

13. Вітае вас выбраная з вамі (царква) ў Вавілёне і Марк, мой сын.

14.. Прывітайце адзін аднаго пацалункам любві. Мір вам усім, каторыя ў Хрысьце Ісусе. Амін.

Папярэдняя старонка | Старонка 5 з 5
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст