01 - 02 - 03 - 04 - 05
Разьдзел 4
1. Дык вось, калі Хрыстос мучыўся за нас целам, то і вы ўзбройцеся тэй-жа думкай, бо той, хто мучыцца целам, перастае грашыць,
2. каб рэшту часу ў целе жыць ужо не паводле чалавечага пажаданьня, але паводле Божае волі.
3. Бо даволі ўжо, што вы ў мінулы час жыцьця паступалі паводле волі паганаў, ходзячы ў нячыстасьці, пажаданьнях, п'янстве, банкетаваньні, піцьці й лёгкамысным служэньні ідалам;
4. затым то яны й дзівяцца, што не бяжыцё разам з імі на той жа разьліў распусты, і абмаўляюць вас.
5. Яны здадуць справу Таму, Хто мае хутка судзіць жывых і памершых.
6. Бо на тое-ж і для мёртвых была абвешчана добрая весьць, каб яны, засуджаныя па-чалавечаму целам, жылі па-Божаму духам.
7. Дый усяму блізкі канец. Дык будзьце мудрымі і чувайце ў малітвах.
8. Найбольш за ўсё мейце шчырую любоў адзін да аднаго; бо любоў пакрьюае множства грахоў.
9. Будзьце гасьціннымі адны да адных без нараканьняў.
10. Служыце адзін аднаму кожны тым дарам, які атрымаў, як добрыя будаўнічыя рознароднае ласкі Божае.
11. Ці гаворыць хто з вас, - гавары, як словы Божыя; ці служыць хто, - служы па сіле, якую дае Бог, каб у-ва ўсім славіўся Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і сіла на векі вякоў. Амін.
12. Умілаваныя! Ня цурайцеся агнявое спакусы, дзеля выпрабаваньня вам пасыланае, хоць-бы дзіўнае здарылася вам.
13. Але, калі прымаеце ўчасьце ў муках Хрыстовых, радуйцеся, каб і ў зьяўленьні славы Яго ўзрадавацца і павесяліцца.
14. Калі абмаўляюць вас за імя Хрыстовае, то вы шчасьлівыя; бо Дух славы, Дух Божы спачывае на вас. Гэнымі Ён зьняважаецца, а вамі выслаўляецца.
15. Абы толькі не цярпеў хто з вас мукі, як забойца, або злодзей, або злачынец, ці пасягаючы на чужое;
16. а калі як Хрысьціянін, то не саромся, але сдаў Бога за гэткі ўдзел.
17. Бо час пачацца суду ад дому Божага; калі-ж перш ад нас пачнецца, дык што за канец непакараючыхся Эвангельлю Божаму?
18. I калі праведнік ледзьве збавіцца, то бязбожнік і грэшнік дзе пакажацца?
19. Дык і пакутуючыя па волі Божай няхай аддадуць Яму, як праўдзіваму Стварыцелю, душы свае, робячы дабро.
|