У нядзелю сырную вечарам, а таксама ва ўсе нядзелі Вялікага Посту бывае ўваход з кадзілам і з асобым вялікім пракіменам (гл. ніжэй). Пасьля пракімена сьвятыя дзьверы зачыняюцца і ўсё далейшае – як на штодзённай вячэрні ў Вялікі Пост. Малітва сьв. Ахрэма гаворыцца толькі раз з трыма паклонамі, і адразу пасьля яе сьвятар кажа: “Слава Табе, Хрысьце Божа ....” і бывае звычайнае заканчэньне вячэрні.
Пракімен у нядзелю сырную, а таксама ў 2 і 4 нядзелі Вялікага Посту вечарам (Пс. 68:18-19,30,33):
Не адвярні аблічча Твайго ад слугі Твайго; пачуй мяне хутка, бо я прыгнечаны: прыблізься да душы маёй і збаў яе.
Верш 1. Хай дапамога Твая, Божа, ахоўвае мяне.
Верш 2. Хай убачаць убогія і ўзрадуюцца.
Верш 3. Шукайце Бога, і жыць будзе душа ваша.
Пракімен у 1, 3 і 5 нядзелі Вялікага Посту вечарам (Пс. 60:6,3,5,9):
Ты, Госпадзе, даў спадчыну тым, што баяцца Цябе.
Верш 1: Ад краёў зямлі я клікаў Цябе.
Верш 2: Пакрыюся покрывам крылаў Тваіх.
Верш 3: Буду славіць у песьнях імя Тваё давеку. |