На “Госпадзе, Цябе клічу...”:
(Тон 8). Праводзячы жыцьцё ў пасьце і
нядрэмнасьці, ты, маці пачэсная ..., атрымала ласку
ачышчаць душэўныя і цялесныя хворасьці, нячыстыя духі Духам адганяць, і быць
заступніцай у патрэбе. Дзеля гэтага малітвамі тваімі прасі аздараўленьня ўсім і
велічы зьмілаваньня.
Месца, дзе ляжыць цела тваё, вяртае сьляпым зрок і дае
ацаленьне ўсім хворым, якія з вераю прыходзяць да цябе і просяць наведаць іх,
маці сьвятая і цудамі слаўная .... Дык малітвамі
тваімі выпрасі для нас велічы зьмілаваньня.
Ты была поўная міласэрнасьці да бліжняга, стойкая ў веры
праўдзівай і любові да Бога, блаславёная пачэсная маці ....
Дзеля гэтага Божая ласка спачыла на табе. Малітвамі тваімі захавай у басьпецы
тых, што з вераю славяць цябе.
Слава... цяпер...
Багародзічны (тон 8). Агорнутыя сумам, молім Цябе,
Усячыстая заступніца нашая: “Ня дай згінуць слугам Тваім, але пасьпяшыся
вызваліць нас ад цяперашняга гневу і суму, бо Ты, Багародзіца чыстая і
блаславёная, што зьмясьціла ў сабе Бога, – нашая абаронная сьцяна і верная
памочніца ў патрэбе”.
Крыжабагародзічны (тон 8). Бачачы, як Ты быў
прыбіты да крыжа і дабравольна цярпеў мукі, Дзева і Маці Твая, Уладару,
усклікнула: “Гора мне, Дзіця маё любае! Як гэта Ты, Лекару, які аздаравіў
людзкія немачы і міласэрнасьцю Тваёю ад тленнасьці выбавіў усіх, церпіш
несправядліва раны?”
Адпушчальны трапар
(Тон 8). У табе, маці, верна захавася вобраз Божы:
узяўшы крыж, ты пайшла ўсьлед за Хрыстом і на справе навучала не клапаціцца аб
целе, бо яно прамінае, але дбаць пра душу, рэч несьмяротную. Дзеля гэтага разам
з анёламі радуецца, сьвятая ..., дух твой.
|