На “Госпадзе, Цябе клічу...”:
(Тон 8). Мучаніца ўсяхвальная
..., ты ўтаймавала ўстрыманасьцю пажаданьні
цялесныя, у мучэньнях ворага ўмярцьвіла, анёлаў зьдзівіла цярпеньнямі сваімі і
людзей узрадавала; ты – краса манашак і прыклад дзявоцтва. Маліся за збаўленьне
душаў нашых.
Як назавем цябе, слаўная ...
шматпакутная: Хрыстовай нявестаю, што зьзяе дабрадзейнасьцямі; дачкой выбранай,
жыхаркай нябеснага Ерусаліму, суразмоўніцай анёлаў, удзельніцай духоўнага
хораму? Маліся за збаўленьне і прасьвятленьне душ нашых.
Нясьцерпныя мукі ад беззаконных мучыцеляў ты, нявеста
Хрыстовая, ... шматпакутная, мужна перанесла,
узіраючыся на красу Жаніха твайго. Маліся цяпер за збаўленьне і прасьвятленьне
душ нашых.
Слава... цяпер...
Багародзічны (тон 8). Што можа быць больш цудоўнае
за даброты Твае, Усячыстая: ацаляеш немачы, вызваляеш ад пажаданьняў і адганяеш
ворагаў, што ваююць супраць нас; выбаўляеш ад бедаў тых, што славяць Цябе,
суцішаеш сум малітваю Тваёю. Будзь, Дзева, заступніцаю для слугаў Тваіх і
хадайніцаю лепшай долі, молячыся за збаўленьне душаў нашых.
Крыжабагародзічны (тон 8). Убачыўшы Ягнё,
расьпятае дабравольна на крыжы, Маці з плачам усклікнула: “Што гэта за страшнае
відовішча, Сыне мой; як гэта Ты, будучы Богам, які дае ўсім жыцьцё, церпіш
сьмерць, каб даць уваскрасеньне людзям? Слаўлю, Божа мой, вялікую спагадлівасьць
Тваю”.
Адпушчальны трапар
(Тон 4). Ягнё Тваё, Ісусе,
..., кліча моцным голасам: “Цябе, Жаніх мой, люблю і, Цябе шукаючы, мукі
перанашу, і расьпінаюся з Табою, і пахаваньне прымаю ў хрышчэньні Тваім, і
цярплю за Цябе, каб панаваць з Табою, і паміраю за Цябе, каб з Табою жыць; Ты ж
прымі мяне, як ахвяру чыстую, што з любоўю прыносіцца Табе”. Малітвамі яе,
Міласэрны, збаў душы нашы.
|