На “Госпадзе, Цябе клічу...”:
(Тон 4). Прасьветленая духоўным сьвятлом, ты
палічыла за нішто гэты сьвет, палюбіўшы адзінае валадарства, і, пацярпеўшы
бязьмерныя мукі, зьнішчыла ворага і спляла сабе пераможны вянок,
... мучаніца ўсяслаўная.
Жаданьні цялесныя і полымя граху, ты, пачэсная, патушыла
расою Боскага Духа, які садзейнічаў табе; ты ўтаймавала лютага зьвера і, аддаўшы
мужна цела на мучэньні, спляла сабе пераможны вянок,
... ўсяслаўная.
Ні меч, ні агонь, ні раны, ні боль і сум, ні ўсякія віды
мучэньняў не прытупілі ў табе жаданьня быць з Госпадам; імкнучыся да Яго ўсім
палымяным сэрцам тваім, ты, мучаніца ...,
адкінула ўсё бачнае і ўвайшла ў боскія харомы, стаўшыся нявестаю Ўладара ўсіх.
Слава... цяпер...
Багародзічны (тон 4). Няспыннай малітвай Тваёй да
Госпада і магутным заступніцтвам адгані, Усячыстая Дзева, малю Цябе, варожыя
напады, суцішы хваляваньні душы маёй, дай суцяшэньне сумнаму сэрцу майму і
прасьвятлі розум, каб я мог дастойна славіць Цябе.
Крыжабагародзічны (тон 4). Убачыўшы Цябе, Ягнё і
Пастыра, на дрэве, Маці Твая заплакала і ўсклікнула: “Сыне мой найдаражэйшы, як
гэта ты, даўгацярплівы, быў павешаны на дрэве крыжовым? Як гэта беззаконныя
прыбілі цьвікамі ногі і рукі Твае, Слова; і як гэта Ты, Уладару, праліў кроў
сваю?”
Адпушчальны трапар
(Тон 4). Ягнё Тваё, Ісусе,
..., кліча моцным голасам: “Цябе, Жаніх мой, люблю і, Цябе
шукаючы, мукі перанашу, і расьпінаюся з Табою, і пахаваньне прымаю ў хрышчэньні
Тваім, і цярплю за Цябе, каб панаваць з Табою, і паміраю за Цябе, каб з Табою
жыць; Ты ж прымі мяне, як ахвяру чыстую, што з любоўю прыносіцца Табе”.
Малітвамі яе, Міласэрны, збаў душы нашы.
|