Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Вячэрня агульная - мучаніку сьвятару або манаху


 

 

Вячэрня агульная - мучаніку сьвятару або манаху

На “Госпадзе, Цябе клічу...”:

(Тон 6). Уславім належна, верныя, подзьвігі мудрага посьніка і змагара Хрыстовага і ўсклікнем Госпаду: “Малітвамі яго, Хрысьце Божа, выбаў нас ад усіх бедаў”.

Бог даў табе вялікі і поўны супакой пасьля таго, як ты перанёс буру нягодаў, сьвяты ойча ..., непераможны змагару і заступніку душаў нашых.

Ты, мудры і баганосны мучаніку, пацярпеў за праўду і, стаўшыся мудрым у Бога, паказаўся ўсім як другі дом Творцы ўсяго, царкоўны сьветач і мучанікаў краса.

Слава... цяпер...

Багародзічны (тон 6). Багародзіца Дзева чыстая, прасі Госпаду, каб малітвамі Тваімі даў душам нашым адпушчэньне грахоў, супакой і веліч зьмілаваньня.

Крыжабагародзічны (тон 6). Убачыўшы на дрэве павешанае Жыцьцё нашае, Ты, усебеззаганная Багародзіца, заплакала па-матчынаму і ўсклікнула: “Сыне і Божа мой, збаў тых, што з любоўю славяць Цябе!”


Адпушчальныя трапары

(Тон 8). У табе, ойча, верна захаваўся вобраз Божы: узяўшы крыж, ты пайшоў усьлед за Хрыстом і на справе навучаў не клапаціцца аб целе, бо яно прамінае, але дбаць пра душу, рэч несьмяротную. Дзеля гэтага разам з анёламі радуецца, сьвяты ..., дух твой.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст