Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Вячэрня агульная - сьвятамучанікам


 

 

Вячэрня агульная - сьвятамучанікам

На “Госпадзе, Цябе клічу...”:

(Тон 1). Сьвятарскую вопратку вы ўпрыгожылі крывёю мучэньня і, прасьветленыя ёю, вы сталі разам з анёламі перад Творцам, угоднікі слаўныя. Маліце Яго дараваць душам нашым супакой і веліч зьмілаваньня.

Вы былі сапраўднымі боганатхнёнымі арганамі, што абвяшчалі невыказныя Боскія тайны Сьвятога пісаньня, выкрывалі ідальскую бязглуздасьць і прыводзілі ўсіх да Хрыста. Маліце Яго цяпер дараваць душам нашым супакой і веліч зьмілаваньня.

Богаразумным словам вы выбаўлялі людзей ад няведаньня і прыводзілі да Слова – ад Айца народжанага Хрыста Бога нашага, – што зазьзяла нам. Маліце Яго цяпер дараваць душам нашым супакой і веліч зьмілаваньня.

Слава... цяпер...

Багародзічны (тон 1). Майсей прароцкімі вачыма таемна бачыў Цябе, усяхвальная Дзева, як незгаральны куст: Боскі агонь не спаліў, Чыстая, улоньня Твайго. Дзеля гэтага молім Цябе, Маці Бога нашага, выпрасі сьвету супакой і веліч зьмілаваньня.

Крыжабагародзічны (тон 1). Усячыстая Маці Твая стаяла ля крыжа Твайго, Слова Божае, і з плачам казала: “Гора мне, Сыне! Як гэта Ты паміраеш на крыжы? Гора мне, Сьвятло маё любае, Ты быў прыгажэйшым за ўсіх людзей: дзе ж падзелася краса Твая?”


Адпушчальны трапар

(Тон 4). Божа айцоў нашых, Ты паступаеш з намі з Тваёй заўсёднай лагоднасьцю: не пераставай быць спагадлівым да нас, але малітвамі іх кіруй у супакоі нашым жыцьцём.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст