Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Вячэрня агульная - сьвятамучаніку


 

 

Вячэрня агульная - сьвятамучаніку

На “Госпадзе, Цябе клічу...”:

(Тон 1). Багамудры, блаславёны ..., пурпураю крыві тваёй ты аздобіў тваю сьвятарскую вопратку, перайшоўшы ад сілы да сілы, і ад славы да славы; цяпер маліся, каб душам нашым атрымаць супакой і веліч зьмілаваньня.

Як верны сьвятар ты перш прыносіў Богу бяскроўную ахвяру, а ўканцы як сапраўдны мучанік, ты, усепачэсны дабравесьнік Божы, прынёс у ахвяры Хрысту сябе, як прыемнае цэлапаленьне. Малі Яго цяпер за тых, што славяць цябе.

Ты, багамудры ойча, прывёў Хрысту вялікія мноствы мучанікаў, навучаючы і настаўляючы сваімі вучэньнямі і запаветамі і даючы сябе як бачны прыклад; Дык маліся разам з імі, каб душам нашым атрымаць супакой і веліч зьмілаваньня.

Слава... цяпер....

Багародзічны (тон 1). Ахоплены бураю правінаў, да ціхага прыстанішча заступніцтва Твайго, Багародзіца, я ўцёк і клічу: “Працягні слузе Твайму ўладарную руку Тваю, Усячыстая, і збаў мяне”.

Крыжабагародзічны (тон 1). Стоячы ля крыжа Сына і Бога свайго і бачачы Ягоныя нясьцерпныя мукі, Маці Чыстая з плачам казала: “Гора мне, Дзіця любае, Слова Божае, што церпіш несправядліва, каб збавіць род людзкі”.


Адпушчальны трапар

(Тон 4). Як пераймальнік жыцьця апосталаў і намесьнік на іхнім пасадзе, высілкамі тваімі ты, боганатхнёны, узьняўся да богасузіраньня. Дзеля гэтага слова праўды верна прапаведуючы, за веру да крыві пацярпеў ты, сьвятамучаніку .... Малі Хрыста Бога збавіць душы нашыя.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст