Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Вячэрня агульная - мучаніку (іншая)


 

 

Вячэрня агульная - мучаніку (іншая)

На “Госпадзе, Цябе клічу...”:

(Тон 4). Божай ласкаю ты, слаўны, апрануўся ў пурпуру крыві тваёй і ўпрыгожыў галаву вянцом нятленнага жыцьця і, узяўшы ў рукі крыж, быццам скіпетр, у вечнай радасьці прабываеш разам з Хрыстом.

Ведаем цябе, слаўны мучаніку ..., як непераможнага змагара. Узяўшы крыжовую зброю, ты выйшаў на змаганьне з варожай сілаю і, перамогшы яе, атрымаў вянец перамогі ад адзінага Пераможцы і ўладара, які вечна пануе.

Тваімі пачэснымі цярпеньнямі, ты, слаўны мучаніку ..., паказаў нам вобраз Мукаў сьвятых. Выйшаўшы пераможцам, ты прабываеш цяпер у радасьці ў небе, стаўшыся саўдзельнікам Боскага жыцьця. Дзеля гэтага мы ўрачыста спраўляем тваю пачэсную і сьветлую памяць.

Слава... цяпер...

Багародзічны (тон 4). Я ўпаў у бездань правінаў, ляніўства, няведаньня і бяздзейнасьці; цяпер, агорнуты страхам, малю Цябе, Багародзіца, пашлі мне суцяшэньне. Вось прыходжу да Цябе і прашу, і з вераю клічу: “Ня дай, каб мой канец быў на радасьць злоснаму ворагу”.

Крыжабагародзічны (тон 4). “Ня плач па мне, Маці, бачачы на крыжы павешанага Мяне, Сына Твайго, які на водах зямлю павесіў, і ўсё, што існуе, стварыў: Я ўстану і праслаўлюся, і пякельнае ўладарства скрышу сілаю Маёю, зьнішчыўшы яго ўладу, і вязьняў ягоных вызвалю ў міласэрнасьці маёй і як Чалавекалюбец да Айца Майго прывяду”.


Адпушчальны трапар

(Тон 4). Мучанік Твой, Госпадзе, ..., у цярпеньнях вянец нятленны атрымаў ад Цябе, Бога нашага; маючы сілу Тваю, ён перамог мучыцеляў і зьнішчыў дэманаў нікчэмную дзёрзкасьць. Малітвамі яго збаў душы нашы.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст