Літургія
Трапары
Трапар нядзельны належнага тону.
Кандак нядзелі сырнай (тон 6). Праваднік мудрых,
падаўца розуму, неразумных настаўнік і бедных апякун, умацуй і настаў на розум
сэрца маё, Уладару; дай мне слова, Айцовае слова, бо не магу ўстрымаць вуснаў
маіх, каб ня клікаць: “Зжалься нада мною, Міласэрны, бо гіну!”
Пракімен. Памаліцеся і аддайце хвалу Госпаду Богу
нашаму
Верш. Бог вядомы ў Юдэі, у Ізраілі вялікае імя Яго
Апостал: Рым 13:11-14:4
Алілуя. Добра ёсьць славіць Госпада, і пець хвалу
імю Твайму, Усявышні.
Верш. Абвяшчаць раніцай міласэрнасьць Тваю, і
праўду Тваю ўночы.
Евангельле. Мц 6:14-21
Прычасьнік. Хваліце Госпада з нябёсаў, хваліце Яго
на вышынях.
Усклікніце, праведнікі, Госпаду ў радасьці: хвала пасуе
праведным. Алілуя, алілуя, алілуя. |